Адкрыты спіс:Умовы выкарыстання

"Адкрыты спіс" вітае:

  • чытанне і раздрукоўку старонак, прагляд любых апублікаваных на сайце дадзеных;
  • паўторнае выкарыстанне тэкстаў на умовах свабоднай і адкрытай ліцэнзіі;
  • папаўненне дадзеных і рэдагаванне існуючых матэрыялаў (згодна з прапісанымі ўмовамі іх рэдагавання)

Публікацыя матэрыялаў на старонках "Адкрытага спіса" мяркуе:

  • адказнасць за ўнесеныя вамі змены (па правілах працы, апісаных у раздзеле "Дадаванне старонкі");
  • ветлівасць — вы не здзяйсняеце актаў вандалізма на старонках сайта, не выкарыстоўваеце ненарматыўную лексіку (мат), пазбягаеце ацэначных меркаванняў і эмацыйных выказванняў;
  • законнасць — вы не парушаеце аўтарскія правы і прытрымліваеце правілаў свабоднай ліцэнзіі, а таксама не наносіце шкоды тэхналагічнай інфраструктуры сайта;

"Адкрыты спіс" створаны для напаўнення і ўдакладнення інфармацыі пра дзяржаўныя рэпрэсіі ў СССР — гэта грамадскі і асветніцкі праект, змест старонак прадастаўляецца ў інфармацыйных мэтах і мы не можам цалкам гарантаваць іх дакладнасць.

Усе тэкставыя матэрыялы на сайце "Адкрыты спіс" публікуюцца па свабоднай ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 Unported. Гэта азначае, што вы можаце капіраваць і выкарыстоўваць інфармацыю ў патрэбных вам мэтах і браць за аснову для тварэння іншых твораў пры ўмове ўказання спасылкі на крыніцу і распаўсюджваць новыя творы пад такой самай ліцэнзіяй.

"Адкрыты спіс" ніякім чынам не можа гарантаваць дакладнасць карыстальніцкіх дадзеных з другой часткі старонак, адкрытай карыстальнікам для свабоднага рэдагавання, аднак лічыць іх публікацыю грамадска значнай.