Розніца паміж версіямі "Абрантовіч Фабіян Янавіч (1884)"

 
(Не паказана3 прамежкавыя версіі таго ж удзельніка)
Радок 1: Радок 1:
 
{{Шаблон:Фармуляр
 
{{Шаблон:Фармуляр
 
|фотаздымак=Абрантовіч Фабіян Янавіч (1884) 4.jpg
 
|фотаздымак=Абрантовіч Фабіян Янавіч (1884) 4.jpg
 +
|імя па-руску=Абрантович Фабиан Иванович
 +
|варыянты імя=Абрантовіч Фабіян Іванавіч, Фабіч
 
|дата нараджэння=14.09.1884
 
|дата нараджэння=14.09.1884
|варыянты імя=Абрантович Фабиан Иванович, Фабіч
 
 
|месца нараджэння=Мінская губерня, Навагрудскі павет, засц. Вераскоўшчына
 
|месца нараджэння=Мінская губерня, Навагрудскі павет, засц. Вераскоўшчына
 
|пол=мужчына
 
|пол=мужчына
Радок 15: Радок 16:
 
|абвінавачванне 1=Прыбыў у Польшчу са спецзаданнем, барацьба супраць рэвалюцыйнага руху, нелегальны пераход мяжы
 
|абвінавачванне 1=Прыбыў у Польшчу са спецзаданнем, барацьба супраць рэвалюцыйнага руху, нелегальны пераход мяжы
 
|дата асуджэння 1=23.09.1942
 
|дата асуджэння 1=23.09.1942
|загнаўшы орган 1=Асобая нарада пры НКУС СССР
 
 
|артыкул 1=58, п. 6, 10, 11 КК РСФСР
 
|артыкул 1=58, п. 6, 10, 11 КК РСФСР
 
|прысуд 1=10 гадоў ППЛ
 
|прысуд 1=10 гадоў ППЛ
 
|дата рэабілітацыі 1=24.12.1992
 
|дата рэабілітацыі 1=24.12.1992
 +
|падставы рэабілітацыі 1=адсутнасць складу злачынства
 +
|загнаўшы орган 1=Асобая нарада пры НКУС СССР
 
|рэабілітуе орган 1=Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнана суда РФ
 
|рэабілітуе орган 1=Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнана суда РФ
|падставы рэабілітацыі 1=адсутнасць складу злачынства
 
 
}}
 
}}
  
 
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]]
 
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]]
 
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]]
 
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]]
[[Катэгорыя:Святары]]
+
[[Катэгорыя:Духавенства і рэлігійныя дзеячы]]
 
[[Катэгорыя:Абраная старонка]]
 
[[Катэгорыя:Абраная старонка]]
 +
[[Катэгорыя:Ахвяры палітычнага тэрора ў СССР (База дадзеных)]]
  
 
==Біяграфія==
 
==Біяграфія==

Актуальная версія на 19:13, 14 студзеня 2018

Абрантовіч Фабіян Янавіч (1884) 4.jpg
  • Дата нараджэння: 14 верасень 1884 г.
  • Імя па-руску: Абрантович Фабиан Иванович
  • Варыянты імя: Абрантовіч Фабіян Іванавіч, Фабіч
  • Месца нараджэння: Мінская губерня, Навагрудскі павет, засц. Вераскоўшчына
  • Пол: мужчына
  • Сацыяльнае паходжанне: мяшчанскае
  • Адукацыя: магістр багаслоўя, доктар філасофіі
  • Прафесія / месца працы: Святар, Экзарх апостальскага экзархата Харбіна
  • Месца пражывання: г. Харбін
  • Дата смерці: 2 студзень 1946 г.
  • Месца смерці: г. Масква, Бутырская турма

  • Дата арышту: 22 кастрычнiк 1939 г.
  • Абвінавачанне: Прыбыў у Польшчу са спецзаданнем, барацьба супраць рэвалюцыйнага руху, нелегальны пераход мяжы
  • Дата асуджэння: 23 верасень 1942 г.
  • Артыкул: 58, п. 6, 10, 11 КК РСФСР
  • Прысуд: 10 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 24 снежань 1992 г.
  • Падставы рэабілітацыі: адсутнасць складу злачынства

Біяграфія

Абрантовіч Фабіян Янавіч (1884) 3.jpg

Фабіян Абрантовіч (псеўданім — Фабіч (Fabič)) — грэка-каталіцкі святар і манах-марыянін, прэлат Мінскай і Пінскай капітул, архімандрыт, місіянер, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, педагог. Доктар філасофіі (Каталіцкі ўніверсітэт у Лёвене), магістр тэалогіі.

Нарадзіўся 14 верасня 1884 г. у засценку Вераскоўшчына Навагрудскага павета ў сям'і мяшчан з Навагрудка Яна Абрантовіча і Юліі Кашыц.

Скончыў Навагрудскае гарадское вучылішча, потым Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю ў Пецярбургу. пасля яе заканчэння паступіў у Мітрапалітальную духоўную каталіцкую акадэмію (1906). 9 лістапада 1908 г. пасвячоны ў святары і выкладаў Закон Божы ў шэрагу навучальных установаў Пецярбурга.

У 1912-14 гг. працягнуў вучобу ў Каталіцкім універсітэце ў г. Лёвен (Бельгія), дзе абараніў доктарскую дысертацыю па філасофіі (тэма дысертацыі — «Філасофскія погляды Мікалая Лоскага»). Пасля вяртання ў Пецярбург, прызначаны вікарыем касцёла святой Кацярыны. У 1914-18 гг. працаваў прафесарам філасофіі ў Пецярбурскай духоўнай семінарыі.

Яшчэ з часоў вучобы ў Пецярбургу быў звязаны з беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам, уваходзіў у культурна-асветніцкі гурток беларусаў-клерыкаў. Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў 1-га з'езда беларускіх каталіцкіх святароў (Мінск, 24—25.5.1917), дзе выступіў з рэфератам «Справа прасьветная». Член саюза ксяндзоў-беларусаў. Разам з Л. Хвецькам заснаваў Хрысціянскую дэмакратычную злучнасць, быў адным з яе кіраўнікоў.

Абрантовіч Фабіян Янавіч (1884) 2.jpg

У канцы красавіка 1918 г. быў камандзіраваны ў Мінск, дзе быў арганізатарам і рэктарам духоўнай каталіцкай семінарыі. Ад 1919 з'яўляўся прэлатам мінскай кафедральнай капітулы. Актыўна выступаў за ўвядзенне беларускай мовы ў набажэнства ў каталіцкім касцёле і духоўных навучальных установах, пра што неаднаразова пісаў на старонках беларускіх рэлігійных выданняў.

З верасня 1919 — сябра Рады Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску. Уваходзіў у склад дэлегацыі беларускіх дзеячаў, якую 19 верасня 1919 прыняў у Менску Юзэф Пілсудзкі. Уваходзіў у склад Рады БНР, а таксама ў Канвент старэйшынаў Рады БНР. Планавалася, што ў Міністэрстве замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі атрымае пасаду кіраўніка Місіі ў Рыме.

У 1920-26 гг. служыў у розных храмах Палескага ваяводзтва (Заходняя Беларусь), працаваў выкладчыкам у Мінскай духоўнай каталіцкай семінарыі падчас яе эвакуацыі ў Навагрудку і Пінску, з 1926 г. — у ордэне айцоў марыянаў у Друі.

У траўні 1928 г. быў прызначаны кіраўніком Ардынарыяту для каталікоў усходяга абраду ў Кітаі і 6 лістапада 1928 прыбыў у г. Харбін у якасці апостальскага адміністратара для каталікоў усходняга абраду ў Маньчжурыі. Асноўнымі кірункамі каталіцкай місіі сярод рускай эміграцыі лічыў перш за ўсё асветніцкую і выхаваўчую дзейнасць. Кіраваў пабудовай храма ў Харбіне, арганізацыяй і дзейнасцю навучальных установаў, заснаваў у Харбіне манастыр айцоў марыян, выпускаў газету «Каталіцкі веснік», якая стала адным з найбуйнейшых каталіцкіх выданняў рускіх каталікоў на эміграцыі.

У 1939 з Рыму, дзе знаходзіўся на капітуле марыянскага ордэна, накіраваўся на Радзіму, але з-за ўводу савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну, апынуўся на савецкай тэрыторыі.

Абрантовіч Фабіян Янавіч (1884).jpg

22 кастрычніка 1939 быў арыштаваны савецкімі органамі бяспекі пры пераходзе савецкае мяжы каля гораду Рава-Руская (Украіна) і змешчаны ў львоўскую турму. Асноўнае абвінавачанне — шпіянаж на карысць Ватыкану (следчая справа №512 Львоўскага УНКУС). Пасля трох месяцаў допытаў, рашэннем ад 11 студзеня 1940 г. айцец Абрантовіч быў накіраваны ў Маскву для далейшага следства. 23 верасня 1942 г. Асобай нарадай пры НКУС СССР прызнаны вінаватым у змаганні з рэвалюцыйным рухам, нелегальным пераходзе мяжы і быў асуджаны да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Але Фабіян так і не пакінуў Бутырскую турму — 2 студзеня 1946 г. ён памёр.

Рэабілітаваны Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда РФ ў 1992 г. Месца пахавання невядомае.