Агурскі Самуіл Хаімавіч (1884)

Самуіл Агурскі.jpg
  • Дата нараджэння: 29 красавiк 1884 г.
  • Імя па-руску: Агурский Самуил Хаимович
  • Месца нараджэння: г. Гродна
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: габрэй
  • Сацыяльнае паходжанне: пралетарскае
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Пушкінская, д. 54, кв. 22
  • Дата смерці: 19 жнiвень 1947 г.
  • Месца смерці: Казахская ССР, г. Паўладар

  • Дата арышту: 4 сакавiк 1938 г.
  • Абвінавачанне: Удзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі
  • Дата асуджэння: 15 жнiвень 1939 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада
  • Артыкул: 68; 76; 72 КК БССР
  • Прысуд: 5 гадоў ссылкі
  • Месца адбывання: КазССР, Паўладарская вобл.
  • Дата рэабілітацыі: 7 красавiк 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР

Біяграфія

[29.4.1884, Гродна — 19.8.1947, Паўладар, Казахстан], гісторык і публіцыст. Член Бунда, удзельнік рэвалюцыі 1905, у 1906—17 у вымушанай эміграцыі ў Англіі і ЗША. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Беларусь. У 1918 быў ваенным камісарам у Віцебску. Працаваў у гісторыка-партыйных установах у Мінску і Маскве: у 1924—29 загадчык Гістпарта ЦК КП(б)Б, нам. дырэктара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б; у 1930—33 дырэктар Гіспарта пры Маскоўскім камітэце ВКП(б). З 1934 дырэктар Інстытута яўрэйскай пралетарскай культуры, намеснік дырэктара Інстытута нацыянальных меншасцей БелАН. З 1936 член-карэспандэнт БелАН. Шмат займаўся гісторыяй Бунда і рэвалюцыйнага руху. У «Нарысах па гісторыі рэвалюцыйнага руху на Беларусі (1863—1917)» (1928) зрабіў спробу сістэматызаваць гісторыю рознанацыянальнага рэвалюцыйнага руху. Многія палажэнні гэтай кнігі спрэчныя, але на той час, калі ў савецкай гістарыяграфіі масава прадукавалася канцэпцыя апалагетыкі Бунда, замоўчвання дзейнасці іншых арганізацый, «Нарысы» мелі пэўнае станоўчае значэнне. Адным з першых распачаў барацьбу супраць т. зв. беларускага нацыянал-дэмакратызму. Паліт. абвінавачванні А. паўплывалі на трагічныя лёсы Ігнатоўскага, Жылуновіча і інш. Ва ўмовах вострай ідэйна-паліт. барацьбы і прычэплівання ярлыкоў падпаў пад крытыку сам. Арыштаваны 4.3.1938, па пастанове Асобай нарады пры НКВД СССР ад 15.8.1939 сасланы ў Казахстан на 5 гадоў. Памёр у Паўладары ад кровазліцця ў мозг. Рэабілітаваны 7.4.1956 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

АГУРСКІ Самуіл Хаімавіч, нар. 1884 у г. Горадня БССР, габрай, з рабочых, выш. адук., член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР. Жыў: Менск, вул. Пушкінская 54, кв. 22. Арыштаваны 38.03.04. Асуджаны 39.08.15 «асобай нарадай» за ўдзел у к/р арг. паводле арт. 68, 76, 72 КК БССР на 5 гадоў высылкі, Паўладарская вобл. 56.04.07 Вайсковая калегія Вярх. суда СССР. КГБ БССР 5899-с