Розніца паміж версіямі "Адамовіч Аляксандр Фаміч (1900)"

(Біяграфія)
Радок 35: Радок 35:
 
|дата рэабілітацыі 3=13.11.1957
 
|дата рэабілітацыі 3=13.11.1957
 
|рэабілітуе орган 3=ПВ Суда КАССР
 
|рэабілітуе орган 3=ПВ Суда КАССР
|статус=адрэдагаваны карыстальнікам
+
|статус=нармальны
 
}}
 
}}
  

Версія ад 14:21, 26 красавіка 2017

Адамовіч Аляксандр, фотаздымак з крымінальнай справы 20950-c
  • Дата нараджэння: 6 студзень 1900 г.
  • Месца нараджэння: Віленская губерня, Вілейскі павет, в. Васюлькі
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Прафесія / месца працы: Тэхнічны рэдактар, Беларускае дзяржаўнае выдавецтва
  • Месца пражывання: г. Мінск, вул. Новасерпухаўская, д. 11, кв. 2
  • Партыйнасць: член КП(б)Б (да 1929)
  • Дата расстрэлу: 15 верасень 1937 г.
  • Месца пахавання: Карэлія, ст. Сегежа
  • Дзе і кім арыштаваны: г. Мінск, вул. Новасерпухаўская, д. 11, кв. 2
  • Дата арышту: 19 лiпень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі "Саюз вызвалення Беларусі"
  • Дата асуджэння: 18 сакавiк 1931 г.
  • Прысуд: 10 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: Салавецкі лагер асаблівага прызначэння; Беламора-балтыйскі ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 14 чэрвень 1988 г.

  • Дзе і кім арыштаваны: Беламора-балтыйскі ППЛ
  • Дата арышту: 24 сакавiк 1935 г.
  • Дата асуджэння: 11 лiпень 1935 г.
  • Прысуд: 7 гадоў ППЛ

  • Абвінавачанне: Антысавецкая агітацыя
  • Дата асуджэння: 9 верасень 1937 г.
  • Артыкул: 58-10 КК РСФСР
  • Прысуд: ВМП (расстрэл)
  • Дата рэабілітацыі: 13 лiстапад 1957 г.

Біяграфія

Адамовіч Аляксандр Фаміч - партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. Нарадзіўся 6 студзеня 1900 г. у в. Васюлькі Вілейскага пав. Віленскай губерні (цяпер вёска Княгінін Мядзельскі раён Мінскай вобласці) у заможнай сялянскай сям'і.

Скончыў пачатковае вучылішча ў Радашковічах. Падчас Першай сусветнай вайны ў быў бежанцам у Екацярынаслаўскай губерні. У 1916 вярнуўся ў Беларусь. Працаваў на будаўніцтве чыгункі. У снежні 1916 пераведзены ў Адэсу (упраўленне дарожных работ Бесарабскага раёна). Пазней працаваў у Адэсе пры Беларускім клубе і ў беларускай секцыі губернскага аддзела народнай асветы.

З канца 1917 г. з'яўляўся сябрам нацыянальна-культурнай арганізацыі «Беларускі гай». У 1918 уступіў у Беларускую сацылістычную грамаду. З 1919 г. член УсеКП(б).

Быў накіраваны ЦК РКП(б) у Смаленск, адтуль па партыйнай мабілізацыі накіраваны ў армію (два месяца з'яўляўся інструктарам Рэвалюцыйнага камітэта 4 арміі). З 1920 г. сакратар Дзісенскага павятовага камітэта РКП(б).

У пачатку 1921 года быўшы дэлегатам усебеларускай партканферэнцыі ад барысаўскага павета, на нарадзе дэлегатаў у гасцініцы «Еўропа» паставіў пытанне: «аб далучэнні да беларускіх тэрыторый Віцебшчыны, Магілёўшчыны і Смаленшчыны».

У 1921 працаваў у Бабруйскім павятовым аддзеле народнай асветы, затым інструктарам і загадчыкам аддзела Бабруйскага павятовага камітэта КП(б)Б, пасля праца на вёсцы ў якасці ўпаўнаважанага Паліткамісіі па барацьбе з бандытамі. У снежні 1921 па партыйнай мабілізацыі накіраваны ў армію (тры месяца ў 11 брыгаде 4 дывізіі, захварэў тыфам і быў дэмабілізаваны праз 3 месяца). З канца 1922 інструктар бабруйска павятовага камітэта (ПКам), да восень 1923 начальнік арганізацыйнага аддзела. У пачатку 1924 працаваў у інфармацыйным аддзеле ЦК КП(б)Б. Са жніўня 1924 сакратар Калінінскага акруговага камітэта Кампартыі Беларусі (Клімавічы). З верасня 1925 сакратар Полацкага акруговага камітэта партыі. Затым у 1926 загадчык аддзела друку ЦК КП(б)Б, з канца 1927 па восень 1928 намеснік рэдактара газеты «Беларуская вёска». У ліпепі 1928 — верасні 1929 намеснік наркама земляробства БССР.

У сувязі з разгортваннем барацьбы з г.зв. нацыянал-дэмакратызмам быў зняты з работы і выключаны з КП(б)Б «за ідэалагічную няўстойлівасць, скрыўленне класавай лініі ў палітыцы наркамзема, за бюракратызм і адрыў ад партыйнай ячэйкі, за прымірэнчыя адносіны да контррэвалюцыйных вылазак нацыянал-дэмакратызма». Неўзабаве адноўлены ў партыі і накіраваны на перавыхаванне на нізавую работу тэрмінам на два гады — працаваў тэхнічным рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей.

Арыштаваны 19 ліпеня 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі» у Мінску па адрасе: вул. Новасерпухаўская, д. 11, кв. 2. 18.03.1931 г. асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Пакаранне адбываў спачатку ў Салавецкім, затым у Беламорска-Балтыйскім канцлагерах НКУС Карэла-Фінскай АССР.

24.03.1935, калі знаходзіўся ў Беламорска-Балтыйскім канцлагеры, узяты пад варту і 11.07.1935 г. асуджаны Ленінградскім абласным судом да 7 гадоў папраўча-працоўных лагераў.

09.09.1937 тройкай Карэльскай АССР прыгавораны за «антысавецкую агітацыю» па арт. арт. 58-10 КК РСФСР да ВМП. Расстраляны 15.09.1937 г. каля ст. Сягежа (Карэлія).

Па першай справе быў рэабілітаваны 14.06.1988 г. судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Па трэцяй - 13.11.1957 г. ПВ Суду КАССР. Асабістая справа № 20950-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.