Аніська Дамінік (1888)

Aniska Daminik.jpg
  • Дата нараджэння: 7 студзень 1888 г.
  • Імя па-руску: Анисько Доминик
  • Месца нараджэння: Гродзенская губ., Сакольскі павет (Польшча, Падляшская ваяв.), в. Слойнікі
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Адукацыя: сярэдняя
  • Дата смерці: 28 снежань 1971 г.
  • Месца смерці: Вялікабрытанія, г. Лондан

  • Прысуд: ППЛ
  • Месца адбывання: Казельск; РСФСР, Валагодская вобл.

Біяграфія

Aniska Daminik 2.jpg

[7.1.1888, в. Слойнікі Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча— 28.12.1971, Лондан, Вялікабрытанія], бел. рэлігійны і грамадскі дзеяч, публіцыст. Скончыў рускую пачатковую школу ў в. Яноўшчына (Сакольcкі пав.), у 1906 — гарадскую школу ў Саколцы. У 1907—09 служыў у рускай арміі. Аўтар віленскай газ. «Беларус». Ваяваў у 1-ю сусветную вайну ў складзе рускай арміі. Вярнуўшыся ў родныя мясціны ў 1918, быў мабілізаваны ў польскае войска. З 1923 афіцэр запасу. Браў удзел у бел. рэлігійным і грамадскім руху, быў аўтарам бел. каталіцкага час. «Хрысціянская думка». Выдаў некалькі брашур: «Да беларускага народу», «Усё у міласці». У 1939 мабілізаваны ў польскае войска. Да 1940 знаходзіўся ў Літве. Быў арыштаваны бальшавікамі, спачатку знаходзіўся ў лагеры ў Казельску, пасля — у Валагодскай вобл. У 1942 уступіў у армію генерала Андэрса, разам з ёю выйшаў у Іран, а адтуль у Палестыну. З 1949 жыў у Вялікабрытаніі. Быў аўтарам бел. рэлігійнага час. «Божым шляхам» (Парыж—Лондан).