Астапенка Дзмітрый Емяльянавіч (1910)

Astapenka Zmicer.jpg
  • Дата нараджэння: 23 лiстапад 1910 г.
  • Імя па-руску: Астапенко Дмитрий Емельянович
  • Месца нараджэння: Смаленская губ., Рослаўскі павет, в. Сяргееўка
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, Праязны зав. 8, кв. 5
  • Дата арышту: 16 сакавiк 1933 г.
  • Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай арганізацыі
  • Дата асуджэння: 10 жнiвень 1933 г.
  • Прысуд: 3 гады ППЛ
  • Месца адбывання: Кемераўская вобл., Марыінск
  • Дата вызвалення: чэрвень 1935 г.
  • Дата рэабілітацыі: 24 жнiвень 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР

  • Дата арышту: 5 снежань 1936 г.
  • Абвінавачанне: Антысавецкая дзейнасць
  • Дата асуджэння: 5 кастрычнiк 1937 г.
  • Прысуд: 8 гадоў ППЛ
  • Дата вызвалення: 1942 г.
  • Дата рэабілітацыі: 29 снежань 1954 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Прэзідыюм Вярхоўнага суда БССР

  • Дата асуджэння: 1949 г.
  • Прысуд: высылка

Біяграфія

Астапенка Дзмітрый Емяльянавіч - беларускі паэт і перакладчык.

Нарадзіўся 10(23).11.1910 г. у в. Сяргееўка Шумілінскага (цяпер Хіславіцкага) р-на Смаленскай вобл.

Друкаваўся з 1926. У 1929 перавёўся з Мсціслаўскага педтэхнікума ў МБПТ, які скончыў у 1931. Працаваў у рэспубліканскай прэсе. У 1931—32 выйшлі кнігі вершаў «На ўсход сонца: Першая кніжка вершаў», «Краіне», «Абураныя». Стаяў ля вытокаў беларускай навукова-фантастычнай літаратуры (раман «Вызваленне сіл»), перакладаў на бел. мову творы расійскай літаратуры ХХ ст.

Арыштаваны 16.3.1933 па справе «Беларускай народнай грамады». Асуджаны на тры гады высылкі, але пакаранне адбываў у Арлова-Розаўскім аддзяленні Сіблага. У 1935 вызвалены з канцлагера.

Некаторы час жыў у Маскве. Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў СШ № 252.

Паўторна арыштаваны 5.12.1936. Асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі. У час вайны А. ўдаецца вырвацца з канцлагера. Некаторы час жыў у Маскве, працягваў пісаць вершы.

У канцы вер. 1944 ў складзе падраздзялення разведчыкаў быў перакінуты на тэрыторыю Славакіі, дзе, па некаторых звестках, і загінуў. Але паводле асабовай справы № 9935-с у 1949 годзе Змітрок Астапенка быў асу­джаны да высылкі.