Розніца паміж версіямі "Бабарэка Адам Антонавіч (1899)"

 
 
(Не паказана 20 прамежкавых версій 2 удзельнікаў)
Радок 1: Радок 1:
 
{{Шаблон:Фармуляр
 
{{Шаблон:Фармуляр
|рэабілітуе орган 1=Суд. кал. па крым. справах ВС БССР
+
|фотаздымак=Adam Babareka.jpg
|дата асуджэння 1=10.04.1931
+
|дата нараджэння=14.10.1899
|крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]
+
|месца нараджэння=Мінская губ., Слуцкі павет (Мінская вобл., Капыльскі раён) в. Слабада-Кучынка
|дата нараджэння=00.10.1899
+
|пол=мужчына
 
|нацыянальнасць=беларус
 
|нацыянальнасць=беларус
|сацыяльнае паходжанне=зь сялян
+
|сацыяльнае паходжанне=сялянскае
|месца нараджэння=у в. Слабада Кучынка Капыльскага р-ну Менскай акр.
+
|адукацыя=вышэйшая
|дата арышту 1=24.07.1930
+
|прафесія / месца працы=Асістэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ
 +
|дата смерці=10.10.1938
 +
|месца смерці=Паўночлаг
 +
|архіўная справа=КДБ РБ 20951-С
 +
|крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]; [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i/index_19240.html Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. I];
 +
|дзе і кім арыштаваны 1=г. Мінск, ДПУ БССР
 +
|дата арышту 1=25.07.1930
 +
|абвінавачванне 1=Удзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі "Саюз вызвалення Беларусі", антысавецкая агітацыя
 +
|дата асуджэння 1=10.10.1931
 +
|прысуд 1=5 гадоў ссылкі (падоўжана на 2 гады)
 +
|месца адбываньня 1=Кіраўская вобл., г.п. Слабадское; г. Кіраў
 
|дата рэабілітацыі 1=15.11.1957
 
|дата рэабілітацыі 1=15.11.1957
|архіўная справа=КГБ РБ 20951-С
+
|кім рэабілітаваны 1=Судовая калегія па крымінальных справах ВС БССР
 +
|дзе і кім арыштаваны 2=г. Вятка
 +
|дата арышту 2=24.07.1937
 +
|дата асуджэння 2=15.02.1938
 +
|кім асуджаны 2=Тройка УНКУС па Кіраўскай вобл.
 +
|прысуд 2=10 гадоў ППЛ
 +
|месца адбываньня 2=Комі АССР, Княж-Пагост; Паўночны чыгуначны лагер НКУС
 +
|дата рэабілітацыі 2=04.07.1959
 +
|статус=нармальны
 +
|загнаўшы орган 2=Тройка НКУС па Кіраўскай вобл.
 +
|рэабілітуе орган 2=Кіраўскі абласны суд
 
}}
 
}}
  
 +
[[Катэгорыя:Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі]]
 
[[Катэгорыя:Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]]
 
[[Катэгорыя:Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]]
[[Катэгорыя:Акрыты спіс]]
+
[[Катэгорыя:Справа "Саюз вызвалення Беларусі"]]
 +
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]]
 +
[[Катэгорыя:Загад №00447]]
 +
[[Катэгорыя:Паэты і пісьменнікі]]
 +
[[Катэгорыя:Літаратурнае аб'яднанне Узвышша]]
  
 
==Біяграфія==
 
==Біяграфія==
 +
[[File:Адам Атонавіч Бабарэка.jpg|300px|thumb]]
 +
Адам Бабарэка - беларускі празаік, літаратуразнавец.
  
БАБАРЭКА Адам Антонавіч, нар. 00.10.1899 у в. Слабада Кучынка Капыльскага р-ну Менскай акр., беларус, зь сялян, асыстэнт БДУ, Камвуз, г. Менск. Арыштаваны 30.07.24. Асуджаны 31.04.10 судовым ворганам як член к/р арганізацыі, за а/с агітацыю паводле арт. 58-4, 7, 10, 11 КК РСФСР на 5 гадоў высылкі, Слабадзкой. 15.02.1938 Тройкай УНКВД Кіраўскай вобл. прысуджаны да 10 гадоў ППЛ за к/р дзейнасьць. 57.11.15 справу пераглядала Суд. кал. па крым. справах ВС БССР. КГБ РБ 20951-С
+
Нарадзіўся 2(14) кастрычніка 1899 у в. Слабада-Кучынка Слуцкага пав.( цяпер Капыльскі р-н). Вучыўся ў Слуцкай школе і Мінскай духоўнай семінарыі (скончыў у 1918). Настаўнічаў на Случчыне.
 +
 
 +
Удзельнік антыпольскага падполля і партызанскага руху. У 1920 арыштаваны польскімі ўладамі.
 +
 
 +
У 1922—27 вучыўся ў БДУ на этнолага-лінгвістычным аддзяленні. Адначасова працаваў у рэдакцыі газ. «Савецкая Беларусь». Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» (1923) і «Узвышша» (1926). Публікаваўся з 1918. У 1925 выдаў кнігу «Апавяданні». Распрацоўваў метадалагічныя прынцыпы літаратуразнаўства і эстэтыкі.
 +
 
 +
Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Слабадскім Кіраўскай вобл. і ў Кіраве (Вятка). Працаваў бухгалтарам. Тэрмін ссылкі быў падоўжаны на 2 гады ў адміністрацыйным парадку.
 +
 
 +
[[File:Babareka adam.jpg|300px|thumb]]
 +
 
 +
Паўторна арыштаваны 24.7.1937 у рамках сфабрыкаванай маштабнай акцыі па рэпрэсаванні беларусаў, сасланых АДПУ у пачатку 1930-х г. Паводле пастановы «тройкі» па Кіраўскай вобл. ад 15.2.1938 атрымаў 10 гадоў зняволення ў лагерах. Пакаранне адбываў у пас. Княж-Пагост Комі АССР. Памёр у Паўночным чыгуначным лагеры НКВД. Памёр у лагеры 10.10.1938
 +
 
 +
Рэабілітаваны 4.7.1959.
 +
 
 +
== Алеся Бабарэка "Успаміны пра бацьку" ==
 +
===Якім яго памятаю===
 +
 +
[[File:Адам Бабарэка і Кузьма Чорны.jpg|300px|thumb|Кузьма Чорны і Адам Бабарэка, ліпень 1925 г. БДАМЛМ]]
 +
31-шы год. На маёй памяці бацька ўжо ссыльны. З намі яго няма. Мама зьбірае рэчы, каб ехаць усёй сям'ёй да бацькі «у Вяцкую губэрню». Яскрава палае агонь у печцы-галанцы, што ў вялікім пакоі нашае менскае кватэры. Паляцца непатрэбныя паперы, ляціць у печку й ламацьцё зь дзіцячых цацкаў. Я плачу, прашу маму захаваць гэтае ламацьцё. Покуль бацька ў маёй памяці адсутнічае. Толькі з успамінаў маміных і лістоў да бацькі ягоных сяброў ведаю, якой напружанай творчаю працаю было насычанае бацькавае жыцьцё ў менскі пэрыяд, як бавіў ён свой час у атачэньні наілепшых сяброў сваіх - [[Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч (1900)|Дубоўкі]], [[Плашчынскі Іосіф Паўлавіч (1902)|Пушчы]], [[Жылка Уладзімір Адамавіч (1900)|Жылкі]], Кузьмы Чорнага, Крапівы, Бядулі.
 +
 
 +
Шыкоўны мяккі вагон, мы адныя ў купэ. Добра ўладкавацца ў дарогу дапамаглі маме яе прыяцелка-настаўніца Елена Гаўрылаўна Гарачун і яе муж Пётра Сьцяпанавіч, працуючы на чыгунцы. Уся нашая менская мэбля «малым рухам» цягнецца ўвасьлед за намі. Едзем да бацькі назаўсёды. Вязем скрыначку з яблыкамі татачку. Чамусьці запомнілася жоўтая зіхатячая падлога ў вагоне, як медная.
 +
 
 +
У Маскве нас сустракае, напэўна, [[Купцэвіч Фелікс Піліпавіч (1900)|Фэлікс Купцэвіч]]. У Вятцы - прыгожы дзядзька [[Гарэцкі Максім Іванавіч (1893)|Максім Гарэцкі]]. Тлумачу яму, што едзем да татачкі, частую яблыкам. Дапамагае нам перебрацца на мясцовы цягнік на Слабацкі.
 +
 
 +
Добра пямятаю некаторыя рысы нашага жыцьця з бацькамі ў Слабацкім, невялічкім мястэчку на рацэ Вятцы. Жывем на прыватнай кватэры ў мясцовай жыхаркі Анісьі Васільеўны, добрае жанчыны. Драўляны домік на два паверхі: наверсе - гаспадыня, унізе - мы. У нашым карыстаньні невялічкая куханька зь велізарнай рускай печчу ды маленькі пакойчык. Столь такая невысокая, што нашая мэбля, звычайнага памеру шафа не становіцца ў хаце і чакае свайго часу ў гаспадарскім дравяніку. Тата з мамай на працы, (тата працуе бугальтэрам, мама выкладае расейскую мову ў школе). Мы зь сястрой Лорай дома адныя: яна, пяцігадовая - мне, трохгадовай, за няньку. Цацкаў у нас - два трапішныя зайцы, лялькаў няма: за лялькаў ідуць алоўкі, якія мы апранаем у сукенкі з паперы ды ўладкоўваем на жыцьцё ў «палацах» - посуд пад рушніком на стале, дзе стаіць і нашая штодзённая ежа - па шклянцы малака і лусьце хлеба. Калі-нікалі сястра робіць «сухамесь» з талакна на вадзе. Смачна! Можна зь яго яшчэ ляпіць якіясь цацкі, а потым і зьесьці іх.
 +
 
 +
А вечарам з татам і мамай на зьмерканьні, не запальваючы лямпы (электрычнасьці ў хаце няма), месьцімся ўсе на канапе і сьпяваем беларускія песьні: татавыя любімыя «Зорку Вянеру», «Прыляцелі гусі з далёкага краю», «А ў полі вярба», «Камарыка», «У месяцы верасьні», «Чаму ж нам ня пець», «У бубны дахаў вецяр б'е». Мама сьпявае свае прыгожыя гродзеньскія, мы з бацькам уважліва слухаем. Потым бацька запявае «Не загаснуць зоркі ў небе». У яго вельмі прыгожы барытанальны тэнар, мяккі аксамітавы тэмбар.
 +
 
 +
У Слабацкім ёсьць яшчэ ссыльныя беларусы: [[Багдановіч Генадзь Васільевіч (1885)|Багдановіч Генадзь Васільевіч]] з жонкай [[Багдановіч Любоў Мікалаеўна (1897)|Любоў'ю Мікалаеўнай]], Маркевічы, [[Аніхоўскі Аляксандр Георгіевіч (1897)|Аніхоўскія]]. Сем'ямі наведваем адзін аднаго. Асабліва часта бываем у Багдановічаў. У гэты час мы, дзеці, не адчуваем горкі стан бацькоў, ня ведаем, калі бацька ходзіць «на адзнаку».
 +
 
 +
Неўзабаве пераяжджаем на лепшую, болей прасторную кватэру з двох пакойчыкаў, болей-меней ізаляваную ад суседзяў.
 +
Зімовы дзень... Усёй сям'ёй ідзём на рэчку. Тата нясе цяжкі кошык з памытаю бялізнаю. Мама будзе яе паласкаць на рэчцы (вадаправоду ў хаце няма). Вечарам з татам ідзём катацца на санках.
 +
 
 +
Тут аднойчы йдылія нашага йснаваньня ў ссылцы была парушаная. Здарылася правакацыя, сэнс якой тады бацькі так і не зразумелі. У бацькі зьнік партфэль з вялікімі грашыма, які ён прынёс дамоў з банку (пад выхадны дзень, напэўна, спазьніліся выдаць грошы ў банку), каб раздаць у працоўны дзень зарплату - гэта ўваходзіла ў ягоныя службовыя абавязкі. Партфэль паклаў на шафу, і вось яго няма. Пачалі зьбіраць па знаёмых грошы, каб тату ня сесьці ў вязоўню. І вось на якісь дзень партфэль ізноў зьявіўся на шафе, і ўсе грошы ў ім цэлыя. Але ж пакоі свае, калі не былі дома, мы заўсёды трымалі замкнёнымі.
 +
 +
34-ты год. Ізноў няма з намі таты. Яго, а таксама [[Багдановіч Генадзь Васільевіч (1885)|Багдановіча]], перавялі адбываць ссылку ў вабласное места Вятку. Атрымліваем ад бацькі паштоўкі, асабістыя і для нас з Лорай. Адказваем бацьку на іх ужо самі. Аднойчы, з дазволу адпаведных уладаў, бацька неведваецца да нас у Слабацкі. Прывозіць нам па прыгожай ляльцы, перавадныя малюнкі. Лора выбрала кветкі, мне дастаецца Масква ў малюнках.
 +
 
 +
Пераяжджаць да бацькі нам няма куды. Жыве ён у маленькім пакойчыку разам з [[Адамовіч Антон Яўстаф'евіч (1909)|Антосям Адамовічам]], якога перавялі з Глазава ў Вятку крыху раней за бацьку. Бацька чакае сканчэньня тэрміну ссылкі, марыць перабрацца ў цёплы край, пісьмова дамаўляецца аб працы ў Анапе настаўнікам у школе. Але тэрмін ссылкі працягнуты раптам яшчэ на два гады. Трэба ўладкоўвацца ў Вятцы.
 +
 
 +
А тут яшчэ на нас звалілася такое ліха. Пасля пераводу бацькі са Слабацкога адбываць ссылку ў Вятцы-Кіраве, нашую сям'ю пачалі прымушаць зьехаць з кватэры ў зусім дрэннае памяшканьне - у пакойчык, што знаходзіўся ў былой канюшні ці карэтнай у нізе нашага дому. Пачаў гэтую кампанію старшыня Райжылсаюзу Сітнікаў, шантажуючы маму, што, калі ня зьедзем самі, то прывядзе людзей і выкіне на вуліцу рэчы. І сапраўды прыводзіў, калі мама была на працы, чацьвярох міліцыянтаў.
 +
 
 +
13.05.1935 г. мама паштоўкай паведамляе бацьку, што нас Жылсаюз хоча перасяліць уніз у пакой Тазіцінавых. 18.05.1935 г. піша бацьку: «''Зьявіліся 6 чалавек, каб пасяліць разам з Граняй.''».
 +
 
 +
Бацька вельмі сумаваў безь сям'і. Прыяжджаў да нас, калі давалі дазвол, але гэта не заўсёды адбывалася. Часта мама езьдзіла да бацькі, пакідаючы нас пад даглядам кватэрнае суседкі, самотнае пажылое жанчыны Міхеяўны, калі-нікалі й нас брала з сабой. А як пачаліся непрыемнасьці наконт кватэры, мама стала баяцца, што калі мы ўсе ад'едзем наведаць бацьку, бяз нас што-небудзь учыняць. У паштоўцы ад 15.06.1935 г. піша яму: «''...да мяне ізноў прыставалі з кватэрай... Усім нам разам ехаць не выпадае, ўсё ж кватэру адну аставіць нельга.''» Бывала й так, што дзевяцігадовая Лора адна наведвала бацьку, які сустракаў яе ў Кіраве на вагзале, а ў цягнік у Слабацкім яе мама саджала зь якой-небудзь знаёмай спадарожніцай.
 +
 
 +
Калі мама на ўсе гэтыя правакацыі не паддалася, Сітнікаў пачаў, сфабрыкаваўшы фіктыўны акт на нейснуючыя «ізлішкі» плошчы ў нашай кватэры, высяляць нас праз суд па іску Райжылсаюзу. 16 ліпеня 35 году маму паведамляюць аб тым, што Народны Райсуд вынес рашэньне аб высяленьні нас з кватэры. У нашым сямейным архіву захавалася напісаная рукой бацькі касацыйная скарга ў Кіраўскі Краёвы Суд. Напэўна, дзякуючы дапамозе бацькі, да свайго пераезду да яго ў Вятку-Кіраў мы заставаліся жыць у нашай кватэры па вуліцы Савецкай, дом 20. Але ўсё гэта паскорыла нашы ад'езд са Слабацкога. Не чакаючы, калі вырашыцца пытаньне з кватэраю ў Кіраве, пераяжджаем да бацькі.
 +
 
 +
Антось дае ўсім нам прытулак у сваім маленькім пакойчыку на вуліцы Сьцяпана Халтурына, 85-1. Сьпім у покат на падлозе. Бацькі шукаюць кватэру. Скончыўся тэрмін ссылкі [[Гарэцкі Максім Іванавіч (1893)|Максіма Гарэцкага]], ён зьехаў на жыцьцё ўва Смаленскую вобласць. Неўзабаве да яго пераедзе ўся сям'я. Можна клапаціцца, ці не атрымаецца так, што ўлады дазволяць пасяліцца ў выслабаняючымся пакоі. Зь вялікімі цяжкасьцямі, але так і атрымалася. Зноў мы ўсе разам, і маем сваё жытло - вялікі 30-мэтровы пакой у былым купецкім даму па вуліцы Свабоды, 109. Але час ужо іншы. Неўзабаве ў месьце пачынаюцца арышты. Мы, дзеці, ведаем: бацька ходзіць «на адметку ў шэры дом», і хвалюемся разам з маці, калі яго там затрымліваюць набольш, чым звычайна.
 +
 
 +
Ужо так вольна, як у Слабацкім, нам не сьпяваецца. Пераборкі ў хаце тонкія - кожнае слова чутнае суседзям і ў сваю чаргу ад іх нам. Але бацька знаходзіць для нас цікавыя заняткі. Чытае з намі вершы Купалы, Коласа, Багдановіча, аповесьці Бядулі, Кузьмы Чорнага.
 +
 
 +
Беларускія кнігі, частка якіх падараваная бацьку аўтарамі, бацькавыя рукапісы, часопісы «Узвышша», што былі выдадзеныя ў час працы ў ім бацькі, шмат менскіх фотаздымкаў беларускіх пісьменьнікаў і грамадзкіх дзеячоў, узвышаўцаў ды маляднякоўцаў мамінымі клопатамі былі перавезеныя зь Менску ў Слабацкі, а потым у Вятку. Такім чынам у нас захаваліся й набытыя ў Менску бацькам рарытэты - дарэвалюцыйныя выданьні Насовіча, Шэйна, Карскага.
 +
 
 +
Дык вось, вечарамі мы зь сястрою нецярпліва чакалі бацькава прыходу з працы, каб сесьці зь ім на цікавыя заняткі. Памятаю, што перакладаў нам «зь ліста» казку Гётэ «Reineke Fuchs». Чытаў нам урыўкі з неадаптаванага выданьня «Дона Кіхота», апавяданьні Кіплінга, што купіў для нас. Вельмі любіў купляць для нас кнігі. На навагодняе сьвята вучыў майстраваць цацкі для ялінкі (тады толькі першы год дазволілі гэтую справу, і цацкаў яшчэ не выраблялі дастаткова).
 +
 
 +
Як выглядаў у гэты час бацька? Апранацца любіў збольшага ў цёмную вопратку: чорнае паліто, мяккая чорная кепка, чорны зь іскрай гарнітур, цёмны гальштук. Валасы насіў даўгаватыя. На твары заўсёды добрая, крыху засмучоная ўсьмешка. Памятаю, як да нас дамоў у нядзелю дзеля дапрацоўкі гадовае справаздачы прыходзілі бацькавыя службоўцы. Нам марылася, што ў яго прысутнасьці людзі якась мякчэлі, што ён і на другіх кідаў водбліск свае дабраты. Не памятаю, каб бацька калі-небудзь павышаў голас. Нават рабіў заўвагі за нашыя дзіцячыя «шкоды» вельмі мякка.
 +
 
 +
У сям'і і навогул у жыцьці на маёй памяці быў бацька сьціплым і непатрабавальным. Асабіста на сябе амаль-што нічога не выдаткоўваў. А нам і маме любіў што-небудзь купляць. Маме - сукенкі прыгожыя, і прасіў, каб яна іх ува ўсякі час ў хаце насіла. А калі мама зьдзіўлялася, як у такой прыгожай сукенцы печку паліць, ежу гатаваць - папсуецца, ён казаў: «Пойдзем, другую таку самую купім - адну ў хаце насі, другую сабе шануй «на сьвята».
 +
 
 +
І паліто, і гарнітур бацькавыя былі яшчэ набытыя ў Менску. Калі мама казала бацьку, што час аднавіць гарнітур, ён спрачаўся: «І гэты яшчэ ня дрэнны.» Аднойчы мама ўзяла ды й купіла самаволь ваўняную матэрыю на новы гарнітур. Не панёс шыць: «Хай ляжыць, покуль гэты знашу».
 +
 
 +
Да ежы бацька быў непатрабавальным - не таму, што «смаку не разумеў», вельмі падабалася яму сялянская ежа, што ў Беларусі на сьвята гатуецца. Але шкадаваў мамінага часу, і, калі яна запытае, што згатаваць, казаў: «Што прасьцей, што зварыш, то мы й зьямо.» А на выхадны дзень калі-нікалі й скажа: «Не вазісь з гатоўкай, Аня, адпачні, пойдзем усе ў сталоўку.» А нам, дзецям, цікава, і мы бацьку з ахвотай падтрымлівалі. «Сапраўды пойдзем...»
 +
 
 +
Вельмі мама бянтэжылася, калі ў яе «на кухні» якаясь няўдача, печыва яе «на скарынку сядзе». Нават расплачацца. А бацька суцяшаў маму: «Што ты, Аня, смачна!», і зье з дэлікатнасьці, сьмяючыся. Можа, і чэрава потым забаліць.
 +
 
 +
На выхадны дзень бацька заўсёды раненька ўстане, прымус распаліць, гарбатнік паставіць. У краму сходзіць, на сьнеданьне тое-сёе купіць. Нам прысмакі не забудзе. «Хлопцы, Аня, уставайце, сьнедаць час!» А калі мама раней за яго гэтым займецца, будзіць нас: «Хлопцы, «на кулачкі»!» Любіў нас жартам хлопцамі называць, калі, асабліва, захоча «ў боксы» пагуляць. Не хапала яму хлопца ў сям'і...
 +
 
 +
У сьпякотныя летнія дні, у час адпачынку бацькоў, звычайна накіроўваліся мы ўсёю сям'ёй за места на другі бераг рэчкі Вяткі - гуляць у прыгожым буйным лесе. А потым, як нагуляемся, вярталіся да рэчкі, ішлі на пляж загараць, купацца. Да гэтага часу належыць такі выпадак. Ужо была я большанькая і аднойчы, як былі на пляжы, упершыню заўважыла на быцькавай сьпіне якіясь дзьве вялікія ўзрытыя плямы. Формай і выглядам яны мне нагадалі вялізарныя восьпіны, што прывіваюць дзецям, (такія, але малюсенькія, я бачыла ў сябе на руцэ). Дык я й спытала ў бацькі, чаму яму прывівалі воспу на сьпіне. Ён мне неяк разгублена адказаў, што так вось здарылася. Мама нічога да таго не дадала. Потым, ужо дарослая, я ад яе пачула, што на бацькавай сьпіне гэта засталіся сьляды ад катаваньня ў польскай вязоўне, куды яго кінулі былі пілсудчыкі, злавіўшы ў 19-м ці 20-м годзе ў час бацькавага ўдзелу ў партызанскім руху супраць іх. Значна пазьней даведалася, якія катаваньні вытрымаў бацька з боку пілсудчыкаў.
 +
 
 +
Да 75-годдзя, да дня нараджэньня Адама Бабарэкі [[Шушкевіч Станіслаў Пятровіч (1907)|Станіслаў Пятровіч Шушкевіч]] прыслаў маёй маме нумар ЛІМ'а з успамінамі аб ім: «Мой літаратурны настаўнік» (ЛІМ, № 42, 18 кастрычніка 1974 году), падпісаўшы «Ганне Іванаўне з глыбокай павагай Станіслаў Шушкевіч».
 +
 
 +
Паміж іншымі ўспамінамі з тых часоў, калі [[Шушкевіч Станіслаў Пятровіч (1907)|С.П.Шушкевіч]] вучыўся ў Адама Бабарэкі ў школе працоўнае моладзі, занатаваны такі выпадак. Пры выцечцы А.Бабарэкі з вучнямі за места хтосьці зь іх заўважыў, што на плячох настаўніка пораз белую паркалёвую кашулю прасьвечваюць якіясь чырвоныя зоркі. На пытаньне вучня аб тым А.Бабарэка адказаў, што ў час палона ў белапалякаў пілсудчыкі яму выразалі на сьпіне зоркі. Потым прачытала аб тым самым у рукапісу [[Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч (1900)|Ў.М.Дубоўкі]] з успамінамі да 70-годдзя А.Бабарэкі, якія ў свой час не былі надрукаваныя. Вось вытрымка зь іх:
 +
 
 +
«''Тут накаснулася новае ліха - легіёны пана Пілсудскага, якія шлі аднаўляць панскую ўладу на беларускай зямлі. У першых радах змагароў-партызанаў стаяў і Адам Бабарэка. Аднойчы яго і некалькі сяброў захапілі ў палон. Катавалі, білі, а пасля ўсяго - выразалі на сьпіне дзьве пяціканцовыя зоркі. Рэзалі, не шкадуючы - да самых касьцей. Ды такія зоркі, што далонь свабодна мясьцілася ў кожнай зь іх, калі пасьля праз гады раны зарубцаваліся. Вось такія арданы атрымаў Адам Антонавіч за свае рэвалюцыйныя паходы.» (Уладзімір Дубоўка «Многія лета жывым, вечная памяць нябожчыкам!...''», 1969 г., Масква. Неапублікаваны рукапіс, падараваны Ў.Дубоўкам сям'і Бабарэкаў).
 +
 
 +
Як аддзякавала савецкая ўлада Адаму Бабарэку за ягоны ўдзел у вызваленьні Беларусі з-пад акупацыі ад палякаў, сьведчаць ягоныя лісты з савецкіх вязоўняў і лягяроў.
 +
 
 +
Ня дзіва, што здароў'е бацькіна ад усяго перажытога было нашчэнт згубленае. Пямятаю з часоў вяцкае ссылкі, што нават ад няцяжкае фізычнае працы, паскоранае хадзьбы бацька вельмі стамляўся, на твары ягоным кроплямі праступаў пот, зьяўлялася задышка. Мама шкадавала яго, таму дзеля пілкі й рубкі дроў пры нарыхтоўцы іх на доўгую зіму наймала людзей. Калі таты ня стала, у гады вайны мы зь сястрой, падрослыя, самі пілілі бярвеньні, а Лора нават і сячы дровы навучылася.
 +
 
 +
За сям'ю й людзей, ў лёсе якіх ён лічыў сябе абавязаным прымаць удзел, адказнасьць у характары бацькавым была надзвычайная. Са сьціплага бюджэту ссыльнага ён ніколі не забываў паслаць грошаў сваёй маці, якая жыла з малодшым сынам Ігнасям на вёсцы Слабада-Кучанка. І мама таксама падтрымлівала бацьку ў гэтым.
 +
 
 +
Паштоўка да бацькі ад 20.04.1935: «Паслаў бы ты мацеры рублёў 20, ды Проні». (Проня - жонка старэйшага бацькава брата Антона, што ратаваўся ад перасьледу савецкае ўлады дзейтась на Ўкраіне). Памятаю яшчэ, як бацька купляў і пасылаў чаравікі дзеля антонавага сына Ігара. Абутку ў той час купіць было немагчыма, дык набылі спартовыя чаравікі з прыклёпанымі канькамі. Гэтыя канькі вялізарнага памеру доўга ляжалі ў нас без усякай карысьці, бо нікому не падыходзілі. А калі ў Ігнася, старшыні калгасу, здарылася нястача, бацька дапамог брату грашыма пагасіць яе.
 +
 
 +
Жывучы ў Слабацкім, даведаўся бацька, што безнадзейна хвораму на сухоты [[Жылка Уладзімір Адамавіч (1900)|Ўладзіміру Жылку]] па рашэньню НКУС (прынятаму напачатку лютага 33 году) дазволілі пакінуць мейсца ссылкі - суворае для яго здароў'я места Ўржум - і ад'ехаць па свайму жаданьню на поўдзень СССР. Бацька скоранька зьвязаўся з тагачасным жыхаром Анапы Н.Бязсонавым (лістом, накіраваным 10.02.1933). Ліст апошняга ад 2.03.1933, дасланы бордза ім бацьку ў адказ на атрыманы, сьведчыць аб дабразычлівай гатоўнасьці Бязсонава дапамагчы Ўладзіміру Жылку ўладкавацца ў Анапе. Але НКУС «спазьніўся» - 1.03.1933 Уладзіміра Жылкі ня стала.
 +
 
 +
Рысы бацькавага характару вельмі добра бачныя ў лістах да сям'і. Мяркую, калі б захаваліся бацькавыя лісты да сяброў, гэта было б найлепшым летапісам ягонага менскага творчага жыцьця. Але, на жаль, ня ўсё захавалася. Існуе перапіска ягоная зь [[Плашчынскі Іосіф Паўлавіч (1902)|Язэпам Пушчам]], у архіву Плашчынскіх і ў мяне. А вось найцікавейшая перапіска з [[Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч (1900)|Дубоўкам]], дзе ярка высьветленая ўся дзейнасьць пэрыяду «Узвышша», захавалася толькі з аднаго боку - лісты Дубоўкі да бацькі. Лёс Бабарэкавых лістоў невядомы: у свой час, думаючы, што так лісты лепей захаваюцца, Марыля Дубоўка перадала іх маці [[Адамовіч Антон Яўстаф'евіч (1909)|Антося Адамовіча]] на вёску. Дзе іх шукаць, невядома. Мабыць і зьнішчаныя.
 +
 
 +
Якім быў апошні год бацькавага жыцьця, што ён адчуваў сярод «жаху і мроку» свайго йснаваньня ў зьняволеньні, сьведчаць ягоныя лісты да нас: два лісты з кіраўскае вязоўні (места Вятку пасля забойства С.Кірава назвалі Кіравым), два зь лягернае перасылкі ды сямнаццать лістоў зь лягеру.
 +
 
 +
25-га ліпеня 1937 году прыйшлі за бацькам. Было ня надта позна, мы зь сястрой яшчэ знаходзіліся ў сяброўкі на другім паверсе нашага дому. За намі паслалі. У гэты дзень мы бачылі бацьку апошні раз, ня ведалі, што разьвітваемся назаўсёды.
 +
 
 +
===Горкая спадчына===
 +
 +
Першую вестку ад бацькі атрымалі амаль што праз год - упачатку чэрвеня 38-га году. У мінулы термін ні перадачаў, ні лістоў яму не дазвалялі. Толькі калі скончылі «сьледства» і вынесьлі «прысуд», дазволілі спачатку перадаць рэчы, а потым далі дазвол на лісты (два лісты на месяц) і спажывецкія перадачы. Паперы бацька ня меў, і свой першы да нас ліст ён напісаў на пяцярох кавалачках расшчэпленага картону памерам 7х10 см, слаі якого бацька зьняў з донца й верху каробачкі ад зубнога праху. Канверцік такога ж памеру зрабіў з пустога пачака з-пад махоркі. На гэтых кавалачках былі паасобныя лісты кожнай з нас, перапоўненыя любовяй да нас. Ён вельмі быў рады вестачкам ад нас, нашым посьпехам у вучобе. Шкадуе маму, што нялёкка ёй. Зьвяртаецца да яе з прозьбаю паслаць колькі можа грошаў ягонай маці. Паведамляе, што дазволілі яму два разы на месяц пісаць лісты і рабіць да яго спажывецкія перадачы.
 +
 
 +
Шостага чэрвеня мама панесла ў вязоўню першую дазволеную спажывецкую перадачу. Маме перадалі бацькавую расьпіску, што атрымаў усё, акрамя выкрэсьлянага (папера, канверты, паштоўкі), з подпісам «Адам Дзякую Антонавіч Бобореко». Другі ліст зь вязоўні (кожнай з нас паасобна), напісаны 10-15 чэрвеня, атрымалі 28-га чэрвеня ўжо пасьля адпраўкі бацькі ў лягер. Лісты на маленькіх кавалачках паперы былі пасланыя ў вывернутым канверце ад нашага да бацькі ліста, у які мама паклала й чысты аркуш паперы. (Вось які зьдзек - зьняволенаму далі дазвол пісаць лісты, а перадаць яму паперу не дазваляюць.) У гэтым лісьце бацька паведамляў нас аб тым, што 15 чэрвеня яго адсылаюць у лягер, але ён яшчэ ня ведае, куды і які прысуд, і спадзяецца ўсё бадзёра перанесьці.
 +
 
 +
Зь ліста да Лоры: «''Вы для меня тое яснае сонейка, якое сагравае дни майго зневоленя таким дзіўным цяплом и асветляе такім чудным светам, что я не только легко и бодро переношу зьневолене, не только никогда не падал и не падаю духом, а наоборот обновляюсь и душой и телом». Зь ліста да мяне: «...шануй свае здароўе и береги свой галасок.''» (Тут і далей захаваная па магчымасьці арфаграфія, якую ўжываў бацька. Ён уяўляў, што на беларускай мове, не зразумеўшы яе, «правераючыя» могуць не прапусьціць лісты, але ня мог стрымацца і раз за разам ужывае й беларускую арфаграфію, і паасобныя беларускія словы.)
 +
 
 +
Зь ліста да мамы: «''Як я счастлів, Анечка, что за сценами моего дома заключения есть то святое, чистое и непорушное в своей любви и отданности, чем являешся для меня ты с милыми нашими детками! Это ведь единственное в своей близости, несмотря ни на какие преграды и отдаления, в родности и взаимном понимании, что является неиссякаемым источником для той узнятасьці духа, якая не покидает меня ни на один момент на протяжении всего майго заключения и дает мне силы стойко и бодро переносить это испытание... и духом и телом я застаўся непарушны и чисты, как и был им всегда. ... Анечка, может ли быть большее и прочнейшее счастье, чем счастье семьи, крепко сплоченной и просякнутой адзіным духом любви и стремления к совершенству! Я неизмеримо счастлив, что детки наши учатся отлично. Ведь это есть наилучшее выражение их любви к нам, их родителям, и их стремления к совершенству, достойному своей бацьковщины. ... Анечка, выбачай, что я так много пишу о детях и мало о себе. Писать о них для меня то же, что писать о себе, ведь в них я теперь живу больше, чем в самом себе. Они идут вверх, а я подхожу к сороковым годам, это значит по наклону к захаду жыцьця. Я ж люблю восхождение и узвышэние ...''»
 +
 
 +
Пра свой лёс даведаўся бацька на перасылцы ў Котласе і адтуль паведаміў нас аб прысуду 10-гадовага тэрміну. Настрой ягоны рэзка зьмяніўся. З Усць-Вымі ён піша: «''Чем порадовать Вас с моей печальной дороги? Чем осветить мне долгие дни Вашего беспросветного ожидания моего возвращения домой?! Что мне сказать теперь Вам кроме того, что я еще здоров, изболевшись о Вас и той долголетней разлуке, какую вызначила мне судьбина! Дорогие мои, легче разразиться безутешными рыданиями, чем писать эти короткие строки о своем здоровии. Што и говорить, и мне и Вам цалком зразумелы ўвесь жах нашага цяперашняга стану. Аднаго тольки, любыя, не павинна быть в наших пережываниях - это роспачи, будем надеяться, что мы еще доживем до счасливого дня нашего спатканьня и нашего супольного жытия ... Любая Анечка. У тебя ёсць наша радасьць - нашы славные дачушки. Ці справіла ты им сьвята с причины отличного перехода их в следующие классы. Любыя детаньки, Вами я теперь живу более, чем самим собою.''»
 +
 
 +
Зь вязоўні да 41-га лягернага пункту 3-га паўднёвага ўчастку будаўніцтва чугуначнае ляжнёвае дарогі каля Княж-Пагосту (Комі АССР) везьлі бацьку, як вынікае зь яго лістоў, з 15 чэрвеня да 1 ліпеняі. 3-га ліпеня ён нам піша: «''Позавчера вечером прибыли мы на место ... В общем, устраиваемся на совершенно новом месте и строим железную дорогу.... Славные мои дочушки, пишите вяликие листы свайму татачку, не забывайте яго, яму лягчэй будзе адбываць зьняволеньне ... То ж Вы для мяне цяпер - гэта яснае сонейка. Знаць пра Вас, мець ад Вас лісты - гэта наибольшая для мяне радасць і щчасьце.''»
 +
 
 +
4-га ліпеня трыццаць восьмы асабісты ліст нам, дзецям: «''Не сумуйце, праз колькі год убачымся і будзем разам.''»
 +
 
 +
Гэтай радасьці й шчасьця яго пазбавілі - болей да яго нашыя лісты не даходзілі. І гэта нямалая таму прычына, што стан ягонага здароў'я стаў хутка пагаршацца.
 +
 
 +
12.07.1938: «''...Я яшчэ жыў і з большага здароў ... Трымаюся яшчэ ... На работу яшчэ не хадзіў ... Работа агульная, вырубка леса, земляные работы, словом прокладка чыгуначнай трасы ... Парадаваць мне Вас няма чым. Пісаць аб сваіх перажываньнях ня буду. Буду мець магчымасць калі-небудзь, дык раскажу. Кажу толькі, што збалелася сэрца па Вас. Разлучэньня з Вамі для мяне гэта што раздваеньня на две часткі ўсяе мае істоты. Да болю самага сапраўднаго, фізычнага, даходзіць боль і туга па Вас.''» Да таго далучаюцца яшчэ перажываньні бацькавыя ад неабходнасьці прозьбаў аб нашай дапамозе: «''Ах, які жах, тож кожны мой ліст не абмінае пасылкі. Ведаеце, любыя, як цяжка ўсё гэта пісаць, асабліва, калі ўздумаеш пра свой доўгагадовы тэрмін затачэньня. Адна толькі ўцеха і засталася - гэта Вы ... Вы - што тое сонейка, якое асьвятляе мрок майго зьняволеньня. Анечка любая, ты шчаслівейшая за мяне: на тваю долю выпала выхаваньне нашых слаўных дзетак... То ж калі вярнуся дадому, яны ўжо будуць зусім дарослыя, а ня дзеці.''»
 +
 
 +
31.07.1938: «''Который лист Вам пишу и не знаю, получаете Вы их или нет. От Вас до сих пор никаких весток ... И як бы я шчаслиў быў, кали-б атрымаў ад Вас лист. Я здоров, работаю на общих работах. Копаю канаву, снимаю мох, корчую пни, вожу тачки, словом работаю на трассе. Пока норму выполнял и зарабатывал по 1 килограмму хлеба в день ... Малокровие тоже сказывается, начинают появляться фурункулы.''»
 +
 
 +
Просіць бацька пакласьці лекі ў чарговую пасылку: піларын, сухія піўныя дрожжы, фіцін, вазелін (параненыя рукі), мыла («тое ў мяне сеньня ноччу ўкралі»). Мама бачыць, што лісты не даходзяць, пасылае тэлеграму.
 +
 
 +
7.08.1938: «''5 августа получил Вашу телеграмму и очень обрадовался этой вестке. Пожалел только, что Вы напрасно съездили в Котлас.''»
 +
 
 +
Мама разам зь [[Багдановіч Любоў Мікалаеўна (1897)|Любоў'ю Мікалаеўнай Багдановіч]], чый муж таксама адбываў тэрмін разам з бацькам, езьдзілі ў Котлас з надзеяй на спатканьне з мужамі, але нічога не атрымалася.
 +
 
 +
Далей бацька піша: «''Я подал заявление на свидание, но ответа еще не получил ... Наш лагерный пункт находится в нескольких километрах от Княж-Погоста в лесу. Если будет разрешение, напишу подробно, каким образом до него дойти.''»
 +
 
 +
Бацьке хацелася ўбачыць і дзяцей, але ён разумее: «''С детьми же ехать невозможно - и далеко и трудно ... Я здоров ... Правда чувствую общий упадок сил ... Зарабляю по килаграму хлеба у дзень. Вельмі ўтамляюся і зморваюся ... Больш што сказаць пра жыцьцё?! Жыву, таму што Вы, любыя, у мяне ёсць. А цяпер усе мае думы і пачуцьці - гэта Вы. Вамі і жыву ... Гэта тое, што мне яшчэ надае сілы для перажываньня майго цяперашняга становішча ... Тут у мяне ўкралі двое штаноў (новыя і ад гарнітура), адзін чаравік, кальсоны.''»
 +
 
 +
Сілы бацьку пакідаюць. Мама, жадаючы падтрымаць і падбадзёрыць яго, пасылае прашэньне ў маскоўскі НКУС, з надзеяй паскорыць справу з дазволам на спатканьне. Што з таго атрымалася, убачым далей...
 +
 
 +
Стан бацькавага здароў'я ўсё пагоршваецца. Атрымліваем чарговы ліст аб тым.
 +
 
 +
14.08.1938: «''Работаю на общих работах уже скоро месяц. Зморваюся страшенна ... По утрам бывает какое-то подозрительное отхаркивание с красноватыми крапинками. Думаю сходить к доктору. ... У меня определена третья категория, это значит, что норма выработки для меня снижается на 40%.''»
 +
 
 +
16.08.1938: «''Великое спасибо за посылку. Вчера ее получил. ... Любые мои, не надо таких роскошных посылок.» (Мама паклала ў пасылку, акрамя ўсяго іншага, ікру, шакалад, пячэньня.) «Вчера получил твою вторую телеграмму. ... От Вас не получил еще ни одного письма.''»
 +
 
 +
Лекі да бацькі не даходзілі, і ён у кожным лісьце паўтарае прозьбу аб іх прысылцы.
 +
 
 +
17.08.1938: «''Анечка, я хотел бы подарок сделать детям за отличную учебу и просил бы тебя тот кусок шерстяной материи, который ты купила была мне на костюм, упртребить для детей. Сшей костюм Лорочке, ведь она уже большая, а Лялечке купи от моего имени тоже костюмчик.''»
 +
 
 +
19.08.1938. Ізноў прозьба аб леках, вазеліну, піўных дрожжах, часнаку. «''Кровохарканьне зьменьшаецца ... Фурункулы вот яшчэ не праходзяць ... Любыя мае, не хвалюйцеся за мяне, перанашу ўсё бадзёра. Ад Вас лістоў яшчэ не атрымаў ні-воднага.''»
 +
 
 +
25.08.1938: «''Да гэтага часу ад Вас не атрымаў яшчэ ніводнага ліста, ня ведаю ў чым справа. Ня думаю, каб Вы не пісалі. Ці здаровы Вы? Ці здароў Ігнась і мама? Я здароў, пакрысе недамаганьня мае праходзяць. Кравахарканьне спынілася ... Працую на агульных работах. Нормы выконваю. Спадзяюся як кончым пабудову дарогі, быць дома... Адказу на заяву аб пабачэньні з табою, Анечка, да гэтага часу няма. Прыдзецца чакаць да наступнага лета.''»
 +
 
 +
Маці Адама Бабарэкі, Анастасія, перажыла свайго гаротніка сына на некалькі месяцаў і пакінула гэты сьвет 3.02.1939, на 86-тым годзе свайго жыцьця, ня ведаючы аб яго лёсе.
 +
 
 +
1.09.1938: «''Каторы ліст пішу Вам, а ад Вас не атрымаў яшчэ ніводнага. Не знаю, что за причина задержки Ваших писем... Я здоров кажучы навогул. Сеньня крыху павысилась температура. Быў у доктора. На заўтра атрымаў вызваленьне ад работы. Грыпп... У меня проходят уже фурункулы.''» Прозьба аб прысылцы лімоннае кіслаты, экстракту з журавінаў, сухіх кіслых яблыкаў.
 +
 
 +
15.09.1938: «''Вот уже третий день не хожу на работу. Болею. На почве расстройства сердечной деятельности получились отеки да опухоль по всему телу. Доктор назвал болезнь - асцит. Самочуствие скверное. Всего как-будто что-то разрывает. Ходить очень тяжело. Доктор запретил ходить. Лежу много. От лежания все болит. В груди все спирает, не хватает легких для дыхания - все тесно - такое ощущение... От Вас до сих пор не получил ниодного письма.''»
 +
 
 +
Бацька цяжка хварэе. Хоча кіслага: просіць прыслаць лімоннае кіслаты, экстракту з журавінаў, масла, якой-небудзь хатняе ежы, сала, цыбулі, часнок, вострых кансерваў. Як і ў кіраўскай вязоўні пасьля гадовага тэрміну на галоднай вязоўнай ежы, яму хочацца селянскае хатняе кілбасы, беларускага хатняго белага сыру. Апошняе жаданьне згасаючага...
 +
 
 +
Як запавет для нас зь сястрой: «''Слухайцесь, любыя, мамы. Яна Ваш адзіны цяпер и друг и старшы таварыш и голоўнае славная мамуська, якой не сыскаць у сьвеце. Любите ее, паважайце и шануйце... Вельми хацелася б пабачыцца з Вами усіми.''»
 +
 
 +
18.09.1938: «''Вчера получил Вашу телеграмму, а позавчера вторую посылку... Я знаю, что Вы здоровы и этому бесконечно рад... У меня, на жаль, в последнее время оно подкачало. Сердце совсем расстроилось, а на этой почве все тело отекло и опухло. Сегодня доктор обещал положить в больницу. Надеюсь, что скоро поправлюсь. Ах, как хорошо быть здоровым. Шануйцеся и беражыцеся, любыя дзетаньки, штоб быть здоровыми и штоб отлично учиться.''»
 +
 
 +
20.09.1938: «''Горячо поздравляю тебя, Лорочка, с днем раждения... Дорогие мои, вчера получил от всех Вас по открытке, которые Вы писали 7-го августа. Хоть и поздно, но я бесконечно рад им. Особенно славная написана открытка Лорочкой. Я все ваши вестки читаю со слезами на глазах. Как хорошо бы Вас всех увидеть... Я уже писал Вам, что вторую посылку от Вас получил... За всё, за все Ваши заботы и теплую память обо мне я бесконечно Вам благодарен. Вы для меня тот Прометей, які не дае зусім мне згаснуць. Сягодня меня направляют на 42-ой лагпункт, а оттуда в Княж-Погост, очевидно, в стационарную больницу. Пока совсем неважно у меня. Весь я отек и опух, ходить не могу, задыхаюсь. Но надеюсь, что все это временное явление и при хорошем лечении в больнице все быстро пройдет и я смогу снова работать.''» (падкрэсьляна мною - А.Б.)
 +
 
 +
1.10.1938: «''С 20 сентября нахожусь я в стационаре больнице 42 лагпункта на излечении от асцита (отек почти всего тела). Были моменты, когда думал, что не переживу этой болезни. Сейчас самочуствие значительно улучшилось... Ах, как хочется быстрее выздороветь... За время пребывания в стационаре получил денежный перевод на 50р и третью посылку от 2.9.1938... Глубоко благодарен за все Ваши заботы, внимание и память. Я не в силах выразить эту благодарность иначе, чем словами, а это больно...
 +
 
 +
А пока буду стараться быстро поправиться и сохранить свое здоровье. Это единственное, что может быть выражением конкретной моей любви и преданности ко всем Вам, мои дорогие.''»
 +
 
 +
Гэта апошні бацькаў ліст.
 +
 
 +
Ня стала бацькі 10.10.1938. Не дажыў пяцёх дзён да свайго 39-годьдзя. Яшчэ мы ня ведаем аб тым, шлём лісты, грошы, пасылкі. Вестку аб тым нам падаў аслабанёны зь лягеру чалавек, прозьвішча якога нам, дзецям, мама не паведаміла.
 +
У пачатку 39-га году атрымалі па хатняму адрэсу на імя мамы ліст: на канверце - адваротны адрас «Москва, ГУЛАГ, НКВД».
 +
У канверце на бланку: Главное управление Лагерей НКВД 5 ... І ... 1939
 +
 +
''Упр-ние Лагерей НКВД
 +
сообщает, что Ваше ходатайство
 +
о разрешении свидания - с мужем
 +
Бобореко А.А. направлено в
 +
Управление Севжелдорлага НКВД
 +
О результатах Вам будет сообщено
 +
непосредственно Упр-нием лагеря
 +
Гулаг К Д (подпіс)''
 +
 +
===У горы ня без падтрымкі===
 +
 +
Трэба адзначыць, як жонкі ссыльных беларусаў падтрымлівалі адна адну. У Менск на Гарбарную, 18, мама атрымала ад Ганны Аніхоўскай паштоўку з Масквы ад 28.06.1931, што мужы яшчэ ў вяцкай вязоўні, але дзеўчаты - у Маскве, збіраюцца ехаць 2.07.1931 г. у Слабацкі разам, каб падшукаць кватэры, і запрашае маму ехаць разам. Неўзабаве мама атрымлівае ад бацькі тэлеграму: «''Приехал в Слободской свободен ожидай письма Адам''». Мама хутчэнька сабралася, нас зь сястрою адвезла ў Слабаду-Кучанку да дзядзькі Ігнася й бабы Анастасіі ды паехала да бацькі.
 +
 
 +
Зьбірацца ў ад'езд зь Менску нашай сям'і дапамаглі Гарачуны, Ніна Каляда. Простыя людзі ў ссылцы: гаспадыня першае нашае кватэры ў Слабацкім Анісія Васільеўна, суседка па другой кватэры Міхееўна не адмаўлялі маме, калі не было на каго пакінуць дзяцей, пагледзець за намі.
 +
 
 +
Трымаліся ссыльныя беларусы разам і ўнікалі ў абставіны жыцця адно аднаго, нават калі не былі поруч. У час, калі бацьку, [[Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч (1900)|Уладзіміра Дубоўку]] ды іншых зьняволеных хлопцаў па чарзе вазілі на допыты з маскоўскае Бутыркі ў менскую «амерыканку» і наадварот, мама й Марыля Дубоўка паведамлялі адна адну, што каму трэба перадаць, перасылалі адна адной патрэбныя дзеля гэтага рэчы, грошы. Аб гэтым сьведчаць марыліныя паштоўкі маёй маме ад 20.04.1931 г. і 1.05.1931 г. У апошней Марыля паведамляе маму аб днях перадачаў у месяцы траўні для бацькі, [[Адамовіч Антон Яўстаф'евіч (1909)|Адамовіча]] й [[Плашчынскі Іосіф Паўлавіч (1902)|Пушчы]]. Паведамляе, што ёй удалося перадаць для Адамовіча 25 руб. грошай, а астатнім хлопцам грошаў не прынялі, мабыць таму, што яны яшчэ ня ўнесеныя ў сьпісы. Вельмі ў гэты пэрыяд дапамагаў нашым сем'ям [[Купцэвіч Фелікс Піліпавіч (1900)|Фэлікс Купцэвіч]].
 +
 
 +
У часы галоднага 1935 году мама паштоўкай са Слабацкога ў Кіраў 9.03.1935 г. просіць бацьку паслаць кіло тры сьвініны Дубоўкам, бо Марыля ня мае працы, і ім, напэўна цяпер нянадта хапае. А таксама напамінае бацьку, што трэба аддзячыць яшчэ й Купцэвіча. У лета 35 году, ня ведаючы аб працягу тэрміну ссылкі, 28.06.1935 мама піша бацьку, каб дамовіўся з Пушчам ехаць разам на поўдзень уладкоўвацца на новае жыцьцё.
 +
 
 +
У 1937 годзе арыштаваны [[Гарэцкі Максім Іванавіч (1893)|Максім Гарэцкі]] падчас спатканьня з жонкай у Вязьме даў ёй параду вяртацца ў Вятку й трымацца разам з Бабарэчыхай, бо так будзе лацьвей перажыць гора. Калі ў 38-мым бацькі ня стала, спачуваньне й падтрымку духовую мелі мы ад Лары Гарэцкай, Леанілы Чарняўскай, Марылі Дубоўкі. А дзядзька Ігнась, даведаўшыся аб тым, запрашаў маму жыць да сябе. У горы былі не адныя.
 +
 
 +
Крыніца: [http://knihi.com/Alesia_Babareka/Uspaminy_pra_backu.html Беларуская палічка]

Актуальная версія на 01:59, 17 кастрычніка 2017

Adam Babareka.jpg
  • Дата нараджэння: 14 кастрычнiк 1899 г.
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Слуцкі павет (Мінская вобл., Капыльскі раён) в. Слабада-Кучынка
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Асістэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ
  • Дата смерці: 10 кастрычнiк 1938 г.
  • Месца смерці: Паўночлаг
  • Дзе і кім арыштаваны: г. Мінск, ДПУ БССР
  • Дата арышту: 25 лiпень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Удзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі "Саюз вызвалення Беларусі", антысавецкая агітацыя
  • Дата асуджэння: 10 кастрычнiк 1931 г.
  • Прысуд: 5 гадоў ссылкі (падоўжана на 2 гады)
  • Месца адбывання: Кіраўская вобл., г.п. Слабадское; г. Кіраў
  • Дата рэабілітацыі: 15 лiстапад 1957 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах ВС БССР

  • Дзе і кім арыштаваны: г. Вятка
  • Дата арышту: 24 лiпень 1937 г.
  • Дата асуджэння: 15 люты 1938 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка УНКУС па Кіраўскай вобл.
  • Прысуд: 10 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: Комі АССР, Княж-Пагост; Паўночны чыгуначны лагер НКУС
  • Дата рэабілітацыі: 4 лiпень 1959 г.

Біяграфія

Адам Атонавіч Бабарэка.jpg

Адам Бабарэка - беларускі празаік, літаратуразнавец.

Нарадзіўся 2(14) кастрычніка 1899 у в. Слабада-Кучынка Слуцкага пав.( цяпер Капыльскі р-н). Вучыўся ў Слуцкай школе і Мінскай духоўнай семінарыі (скончыў у 1918). Настаўнічаў на Случчыне.

Удзельнік антыпольскага падполля і партызанскага руху. У 1920 арыштаваны польскімі ўладамі.

У 1922—27 вучыўся ў БДУ на этнолага-лінгвістычным аддзяленні. Адначасова працаваў у рэдакцыі газ. «Савецкая Беларусь». Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» (1923) і «Узвышша» (1926). Публікаваўся з 1918. У 1925 выдаў кнігу «Апавяданні». Распрацоўваў метадалагічныя прынцыпы літаратуразнаўства і эстэтыкі.

Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Слабадскім Кіраўскай вобл. і ў Кіраве (Вятка). Працаваў бухгалтарам. Тэрмін ссылкі быў падоўжаны на 2 гады ў адміністрацыйным парадку.

Babareka adam.jpg

Паўторна арыштаваны 24.7.1937 у рамках сфабрыкаванай маштабнай акцыі па рэпрэсаванні беларусаў, сасланых АДПУ у пачатку 1930-х г. Паводле пастановы «тройкі» па Кіраўскай вобл. ад 15.2.1938 атрымаў 10 гадоў зняволення ў лагерах. Пакаранне адбываў у пас. Княж-Пагост Комі АССР. Памёр у Паўночным чыгуначным лагеры НКВД. Памёр у лагеры 10.10.1938

Рэабілітаваны 4.7.1959.

Алеся Бабарэка "Успаміны пра бацьку"

Якім яго памятаю

Кузьма Чорны і Адам Бабарэка, ліпень 1925 г. БДАМЛМ

31-шы год. На маёй памяці бацька ўжо ссыльны. З намі яго няма. Мама зьбірае рэчы, каб ехаць усёй сям'ёй да бацькі «у Вяцкую губэрню». Яскрава палае агонь у печцы-галанцы, што ў вялікім пакоі нашае менскае кватэры. Паляцца непатрэбныя паперы, ляціць у печку й ламацьцё зь дзіцячых цацкаў. Я плачу, прашу маму захаваць гэтае ламацьцё. Покуль бацька ў маёй памяці адсутнічае. Толькі з успамінаў маміных і лістоў да бацькі ягоных сяброў ведаю, якой напружанай творчаю працаю было насычанае бацькавае жыцьцё ў менскі пэрыяд, як бавіў ён свой час у атачэньні наілепшых сяброў сваіх - Дубоўкі, Пушчы, Жылкі, Кузьмы Чорнага, Крапівы, Бядулі.

Шыкоўны мяккі вагон, мы адныя ў купэ. Добра ўладкавацца ў дарогу дапамаглі маме яе прыяцелка-настаўніца Елена Гаўрылаўна Гарачун і яе муж Пётра Сьцяпанавіч, працуючы на чыгунцы. Уся нашая менская мэбля «малым рухам» цягнецца ўвасьлед за намі. Едзем да бацькі назаўсёды. Вязем скрыначку з яблыкамі татачку. Чамусьці запомнілася жоўтая зіхатячая падлога ў вагоне, як медная.

У Маскве нас сустракае, напэўна, Фэлікс Купцэвіч. У Вятцы - прыгожы дзядзька Максім Гарэцкі. Тлумачу яму, што едзем да татачкі, частую яблыкам. Дапамагае нам перебрацца на мясцовы цягнік на Слабацкі.

Добра пямятаю некаторыя рысы нашага жыцьця з бацькамі ў Слабацкім, невялічкім мястэчку на рацэ Вятцы. Жывем на прыватнай кватэры ў мясцовай жыхаркі Анісьі Васільеўны, добрае жанчыны. Драўляны домік на два паверхі: наверсе - гаспадыня, унізе - мы. У нашым карыстаньні невялічкая куханька зь велізарнай рускай печчу ды маленькі пакойчык. Столь такая невысокая, што нашая мэбля, звычайнага памеру шафа не становіцца ў хаце і чакае свайго часу ў гаспадарскім дравяніку. Тата з мамай на працы, (тата працуе бугальтэрам, мама выкладае расейскую мову ў школе). Мы зь сястрой Лорай дома адныя: яна, пяцігадовая - мне, трохгадовай, за няньку. Цацкаў у нас - два трапішныя зайцы, лялькаў няма: за лялькаў ідуць алоўкі, якія мы апранаем у сукенкі з паперы ды ўладкоўваем на жыцьцё ў «палацах» - посуд пад рушніком на стале, дзе стаіць і нашая штодзённая ежа - па шклянцы малака і лусьце хлеба. Калі-нікалі сястра робіць «сухамесь» з талакна на вадзе. Смачна! Можна зь яго яшчэ ляпіць якіясь цацкі, а потым і зьесьці іх.

А вечарам з татам і мамай на зьмерканьні, не запальваючы лямпы (электрычнасьці ў хаце няма), месьцімся ўсе на канапе і сьпяваем беларускія песьні: татавыя любімыя «Зорку Вянеру», «Прыляцелі гусі з далёкага краю», «А ў полі вярба», «Камарыка», «У месяцы верасьні», «Чаму ж нам ня пець», «У бубны дахаў вецяр б'е». Мама сьпявае свае прыгожыя гродзеньскія, мы з бацькам уважліва слухаем. Потым бацька запявае «Не загаснуць зоркі ў небе». У яго вельмі прыгожы барытанальны тэнар, мяккі аксамітавы тэмбар.

У Слабацкім ёсьць яшчэ ссыльныя беларусы: Багдановіч Генадзь Васільевіч з жонкай Любоў'ю Мікалаеўнай, Маркевічы, Аніхоўскія. Сем'ямі наведваем адзін аднаго. Асабліва часта бываем у Багдановічаў. У гэты час мы, дзеці, не адчуваем горкі стан бацькоў, ня ведаем, калі бацька ходзіць «на адзнаку».

Неўзабаве пераяжджаем на лепшую, болей прасторную кватэру з двох пакойчыкаў, болей-меней ізаляваную ад суседзяў. Зімовы дзень... Усёй сям'ёй ідзём на рэчку. Тата нясе цяжкі кошык з памытаю бялізнаю. Мама будзе яе паласкаць на рэчцы (вадаправоду ў хаце няма). Вечарам з татам ідзём катацца на санках.

Тут аднойчы йдылія нашага йснаваньня ў ссылцы была парушаная. Здарылася правакацыя, сэнс якой тады бацькі так і не зразумелі. У бацькі зьнік партфэль з вялікімі грашыма, які ён прынёс дамоў з банку (пад выхадны дзень, напэўна, спазьніліся выдаць грошы ў банку), каб раздаць у працоўны дзень зарплату - гэта ўваходзіла ў ягоныя службовыя абавязкі. Партфэль паклаў на шафу, і вось яго няма. Пачалі зьбіраць па знаёмых грошы, каб тату ня сесьці ў вязоўню. І вось на якісь дзень партфэль ізноў зьявіўся на шафе, і ўсе грошы ў ім цэлыя. Але ж пакоі свае, калі не былі дома, мы заўсёды трымалі замкнёнымі.

34-ты год. Ізноў няма з намі таты. Яго, а таксама Багдановіча, перавялі адбываць ссылку ў вабласное места Вятку. Атрымліваем ад бацькі паштоўкі, асабістыя і для нас з Лорай. Адказваем бацьку на іх ужо самі. Аднойчы, з дазволу адпаведных уладаў, бацька неведваецца да нас у Слабацкі. Прывозіць нам па прыгожай ляльцы, перавадныя малюнкі. Лора выбрала кветкі, мне дастаецца Масква ў малюнках.

Пераяжджаць да бацькі нам няма куды. Жыве ён у маленькім пакойчыку разам з Антосям Адамовічам, якога перавялі з Глазава ў Вятку крыху раней за бацьку. Бацька чакае сканчэньня тэрміну ссылкі, марыць перабрацца ў цёплы край, пісьмова дамаўляецца аб працы ў Анапе настаўнікам у школе. Але тэрмін ссылкі працягнуты раптам яшчэ на два гады. Трэба ўладкоўвацца ў Вятцы.

А тут яшчэ на нас звалілася такое ліха. Пасля пераводу бацькі са Слабацкога адбываць ссылку ў Вятцы-Кіраве, нашую сям'ю пачалі прымушаць зьехаць з кватэры ў зусім дрэннае памяшканьне - у пакойчык, што знаходзіўся ў былой канюшні ці карэтнай у нізе нашага дому. Пачаў гэтую кампанію старшыня Райжылсаюзу Сітнікаў, шантажуючы маму, што, калі ня зьедзем самі, то прывядзе людзей і выкіне на вуліцу рэчы. І сапраўды прыводзіў, калі мама была на працы, чацьвярох міліцыянтаў.

13.05.1935 г. мама паштоўкай паведамляе бацьку, што нас Жылсаюз хоча перасяліць уніз у пакой Тазіцінавых. 18.05.1935 г. піша бацьку: «Зьявіліся 6 чалавек, каб пасяліць разам з Граняй.».

Бацька вельмі сумаваў безь сям'і. Прыяжджаў да нас, калі давалі дазвол, але гэта не заўсёды адбывалася. Часта мама езьдзіла да бацькі, пакідаючы нас пад даглядам кватэрнае суседкі, самотнае пажылое жанчыны Міхеяўны, калі-нікалі й нас брала з сабой. А як пачаліся непрыемнасьці наконт кватэры, мама стала баяцца, што калі мы ўсе ад'едзем наведаць бацьку, бяз нас што-небудзь учыняць. У паштоўцы ад 15.06.1935 г. піша яму: «...да мяне ізноў прыставалі з кватэрай... Усім нам разам ехаць не выпадае, ўсё ж кватэру адну аставіць нельга.» Бывала й так, што дзевяцігадовая Лора адна наведвала бацьку, які сустракаў яе ў Кіраве на вагзале, а ў цягнік у Слабацкім яе мама саджала зь якой-небудзь знаёмай спадарожніцай.

Калі мама на ўсе гэтыя правакацыі не паддалася, Сітнікаў пачаў, сфабрыкаваўшы фіктыўны акт на нейснуючыя «ізлішкі» плошчы ў нашай кватэры, высяляць нас праз суд па іску Райжылсаюзу. 16 ліпеня 35 году маму паведамляюць аб тым, што Народны Райсуд вынес рашэньне аб высяленьні нас з кватэры. У нашым сямейным архіву захавалася напісаная рукой бацькі касацыйная скарга ў Кіраўскі Краёвы Суд. Напэўна, дзякуючы дапамозе бацькі, да свайго пераезду да яго ў Вятку-Кіраў мы заставаліся жыць у нашай кватэры па вуліцы Савецкай, дом 20. Але ўсё гэта паскорыла нашы ад'езд са Слабацкога. Не чакаючы, калі вырашыцца пытаньне з кватэраю ў Кіраве, пераяжджаем да бацькі.

Антось дае ўсім нам прытулак у сваім маленькім пакойчыку на вуліцы Сьцяпана Халтурына, 85-1. Сьпім у покат на падлозе. Бацькі шукаюць кватэру. Скончыўся тэрмін ссылкі Максіма Гарэцкага, ён зьехаў на жыцьцё ўва Смаленскую вобласць. Неўзабаве да яго пераедзе ўся сям'я. Можна клапаціцца, ці не атрымаецца так, што ўлады дазволяць пасяліцца ў выслабаняючымся пакоі. Зь вялікімі цяжкасьцямі, але так і атрымалася. Зноў мы ўсе разам, і маем сваё жытло - вялікі 30-мэтровы пакой у былым купецкім даму па вуліцы Свабоды, 109. Але час ужо іншы. Неўзабаве ў месьце пачынаюцца арышты. Мы, дзеці, ведаем: бацька ходзіць «на адметку ў шэры дом», і хвалюемся разам з маці, калі яго там затрымліваюць набольш, чым звычайна.

Ужо так вольна, як у Слабацкім, нам не сьпяваецца. Пераборкі ў хаце тонкія - кожнае слова чутнае суседзям і ў сваю чаргу ад іх нам. Але бацька знаходзіць для нас цікавыя заняткі. Чытае з намі вершы Купалы, Коласа, Багдановіча, аповесьці Бядулі, Кузьмы Чорнага.

Беларускія кнігі, частка якіх падараваная бацьку аўтарамі, бацькавыя рукапісы, часопісы «Узвышша», што былі выдадзеныя ў час працы ў ім бацькі, шмат менскіх фотаздымкаў беларускіх пісьменьнікаў і грамадзкіх дзеячоў, узвышаўцаў ды маляднякоўцаў мамінымі клопатамі былі перавезеныя зь Менску ў Слабацкі, а потым у Вятку. Такім чынам у нас захаваліся й набытыя ў Менску бацькам рарытэты - дарэвалюцыйныя выданьні Насовіча, Шэйна, Карскага.

Дык вось, вечарамі мы зь сястрою нецярпліва чакалі бацькава прыходу з працы, каб сесьці зь ім на цікавыя заняткі. Памятаю, што перакладаў нам «зь ліста» казку Гётэ «Reineke Fuchs». Чытаў нам урыўкі з неадаптаванага выданьня «Дона Кіхота», апавяданьні Кіплінга, што купіў для нас. Вельмі любіў купляць для нас кнігі. На навагодняе сьвята вучыў майстраваць цацкі для ялінкі (тады толькі першы год дазволілі гэтую справу, і цацкаў яшчэ не выраблялі дастаткова).

Як выглядаў у гэты час бацька? Апранацца любіў збольшага ў цёмную вопратку: чорнае паліто, мяккая чорная кепка, чорны зь іскрай гарнітур, цёмны гальштук. Валасы насіў даўгаватыя. На твары заўсёды добрая, крыху засмучоная ўсьмешка. Памятаю, як да нас дамоў у нядзелю дзеля дапрацоўкі гадовае справаздачы прыходзілі бацькавыя службоўцы. Нам марылася, што ў яго прысутнасьці людзі якась мякчэлі, што ён і на другіх кідаў водбліск свае дабраты. Не памятаю, каб бацька калі-небудзь павышаў голас. Нават рабіў заўвагі за нашыя дзіцячыя «шкоды» вельмі мякка.

У сям'і і навогул у жыцьці на маёй памяці быў бацька сьціплым і непатрабавальным. Асабіста на сябе амаль-што нічога не выдаткоўваў. А нам і маме любіў што-небудзь купляць. Маме - сукенкі прыгожыя, і прасіў, каб яна іх ува ўсякі час ў хаце насіла. А калі мама зьдзіўлялася, як у такой прыгожай сукенцы печку паліць, ежу гатаваць - папсуецца, ён казаў: «Пойдзем, другую таку самую купім - адну ў хаце насі, другую сабе шануй «на сьвята».

І паліто, і гарнітур бацькавыя былі яшчэ набытыя ў Менску. Калі мама казала бацьку, што час аднавіць гарнітур, ён спрачаўся: «І гэты яшчэ ня дрэнны.» Аднойчы мама ўзяла ды й купіла самаволь ваўняную матэрыю на новы гарнітур. Не панёс шыць: «Хай ляжыць, покуль гэты знашу».

Да ежы бацька быў непатрабавальным - не таму, што «смаку не разумеў», вельмі падабалася яму сялянская ежа, што ў Беларусі на сьвята гатуецца. Але шкадаваў мамінага часу, і, калі яна запытае, што згатаваць, казаў: «Што прасьцей, што зварыш, то мы й зьямо.» А на выхадны дзень калі-нікалі й скажа: «Не вазісь з гатоўкай, Аня, адпачні, пойдзем усе ў сталоўку.» А нам, дзецям, цікава, і мы бацьку з ахвотай падтрымлівалі. «Сапраўды пойдзем...»

Вельмі мама бянтэжылася, калі ў яе «на кухні» якаясь няўдача, печыва яе «на скарынку сядзе». Нават расплачацца. А бацька суцяшаў маму: «Што ты, Аня, смачна!», і зье з дэлікатнасьці, сьмяючыся. Можа, і чэрава потым забаліць.

На выхадны дзень бацька заўсёды раненька ўстане, прымус распаліць, гарбатнік паставіць. У краму сходзіць, на сьнеданьне тое-сёе купіць. Нам прысмакі не забудзе. «Хлопцы, Аня, уставайце, сьнедаць час!» А калі мама раней за яго гэтым займецца, будзіць нас: «Хлопцы, «на кулачкі»!» Любіў нас жартам хлопцамі называць, калі, асабліва, захоча «ў боксы» пагуляць. Не хапала яму хлопца ў сям'і...

У сьпякотныя летнія дні, у час адпачынку бацькоў, звычайна накіроўваліся мы ўсёю сям'ёй за места на другі бераг рэчкі Вяткі - гуляць у прыгожым буйным лесе. А потым, як нагуляемся, вярталіся да рэчкі, ішлі на пляж загараць, купацца. Да гэтага часу належыць такі выпадак. Ужо была я большанькая і аднойчы, як былі на пляжы, упершыню заўважыла на быцькавай сьпіне якіясь дзьве вялікія ўзрытыя плямы. Формай і выглядам яны мне нагадалі вялізарныя восьпіны, што прывіваюць дзецям, (такія, але малюсенькія, я бачыла ў сябе на руцэ). Дык я й спытала ў бацькі, чаму яму прывівалі воспу на сьпіне. Ён мне неяк разгублена адказаў, што так вось здарылася. Мама нічога да таго не дадала. Потым, ужо дарослая, я ад яе пачула, што на бацькавай сьпіне гэта засталіся сьляды ад катаваньня ў польскай вязоўне, куды яго кінулі былі пілсудчыкі, злавіўшы ў 19-м ці 20-м годзе ў час бацькавага ўдзелу ў партызанскім руху супраць іх. Значна пазьней даведалася, якія катаваньні вытрымаў бацька з боку пілсудчыкаў.

Да 75-годдзя, да дня нараджэньня Адама Бабарэкі Станіслаў Пятровіч Шушкевіч прыслаў маёй маме нумар ЛІМ'а з успамінамі аб ім: «Мой літаратурны настаўнік» (ЛІМ, № 42, 18 кастрычніка 1974 году), падпісаўшы «Ганне Іванаўне з глыбокай павагай Станіслаў Шушкевіч».

Паміж іншымі ўспамінамі з тых часоў, калі С.П.Шушкевіч вучыўся ў Адама Бабарэкі ў школе працоўнае моладзі, занатаваны такі выпадак. Пры выцечцы А.Бабарэкі з вучнямі за места хтосьці зь іх заўважыў, што на плячох настаўніка пораз белую паркалёвую кашулю прасьвечваюць якіясь чырвоныя зоркі. На пытаньне вучня аб тым А.Бабарэка адказаў, што ў час палона ў белапалякаў пілсудчыкі яму выразалі на сьпіне зоркі. Потым прачытала аб тым самым у рукапісу Ў.М.Дубоўкі з успамінамі да 70-годдзя А.Бабарэкі, якія ў свой час не былі надрукаваныя. Вось вытрымка зь іх:

«Тут накаснулася новае ліха - легіёны пана Пілсудскага, якія шлі аднаўляць панскую ўладу на беларускай зямлі. У першых радах змагароў-партызанаў стаяў і Адам Бабарэка. Аднойчы яго і некалькі сяброў захапілі ў палон. Катавалі, білі, а пасля ўсяго - выразалі на сьпіне дзьве пяціканцовыя зоркі. Рэзалі, не шкадуючы - да самых касьцей. Ды такія зоркі, што далонь свабодна мясьцілася ў кожнай зь іх, калі пасьля праз гады раны зарубцаваліся. Вось такія арданы атрымаў Адам Антонавіч за свае рэвалюцыйныя паходы.» (Уладзімір Дубоўка «Многія лета жывым, вечная памяць нябожчыкам!...», 1969 г., Масква. Неапублікаваны рукапіс, падараваны Ў.Дубоўкам сям'і Бабарэкаў).

Як аддзякавала савецкая ўлада Адаму Бабарэку за ягоны ўдзел у вызваленьні Беларусі з-пад акупацыі ад палякаў, сьведчаць ягоныя лісты з савецкіх вязоўняў і лягяроў.

Ня дзіва, што здароў'е бацькіна ад усяго перажытога было нашчэнт згубленае. Пямятаю з часоў вяцкае ссылкі, што нават ад няцяжкае фізычнае працы, паскоранае хадзьбы бацька вельмі стамляўся, на твары ягоным кроплямі праступаў пот, зьяўлялася задышка. Мама шкадавала яго, таму дзеля пілкі й рубкі дроў пры нарыхтоўцы іх на доўгую зіму наймала людзей. Калі таты ня стала, у гады вайны мы зь сястрой, падрослыя, самі пілілі бярвеньні, а Лора нават і сячы дровы навучылася.

За сям'ю й людзей, ў лёсе якіх ён лічыў сябе абавязаным прымаць удзел, адказнасьць у характары бацькавым была надзвычайная. Са сьціплага бюджэту ссыльнага ён ніколі не забываў паслаць грошаў сваёй маці, якая жыла з малодшым сынам Ігнасям на вёсцы Слабада-Кучанка. І мама таксама падтрымлівала бацьку ў гэтым.

Паштоўка да бацькі ад 20.04.1935: «Паслаў бы ты мацеры рублёў 20, ды Проні». (Проня - жонка старэйшага бацькава брата Антона, што ратаваўся ад перасьледу савецкае ўлады дзейтась на Ўкраіне). Памятаю яшчэ, як бацька купляў і пасылаў чаравікі дзеля антонавага сына Ігара. Абутку ў той час купіць было немагчыма, дык набылі спартовыя чаравікі з прыклёпанымі канькамі. Гэтыя канькі вялізарнага памеру доўга ляжалі ў нас без усякай карысьці, бо нікому не падыходзілі. А калі ў Ігнася, старшыні калгасу, здарылася нястача, бацька дапамог брату грашыма пагасіць яе.

Жывучы ў Слабацкім, даведаўся бацька, што безнадзейна хвораму на сухоты Ўладзіміру Жылку па рашэньню НКУС (прынятаму напачатку лютага 33 году) дазволілі пакінуць мейсца ссылкі - суворае для яго здароў'я места Ўржум - і ад'ехаць па свайму жаданьню на поўдзень СССР. Бацька скоранька зьвязаўся з тагачасным жыхаром Анапы Н.Бязсонавым (лістом, накіраваным 10.02.1933). Ліст апошняга ад 2.03.1933, дасланы бордза ім бацьку ў адказ на атрыманы, сьведчыць аб дабразычлівай гатоўнасьці Бязсонава дапамагчы Ўладзіміру Жылку ўладкавацца ў Анапе. Але НКУС «спазьніўся» - 1.03.1933 Уладзіміра Жылкі ня стала.

Рысы бацькавага характару вельмі добра бачныя ў лістах да сям'і. Мяркую, калі б захаваліся бацькавыя лісты да сяброў, гэта было б найлепшым летапісам ягонага менскага творчага жыцьця. Але, на жаль, ня ўсё захавалася. Існуе перапіска ягоная зь Язэпам Пушчам, у архіву Плашчынскіх і ў мяне. А вось найцікавейшая перапіска з Дубоўкам, дзе ярка высьветленая ўся дзейнасьць пэрыяду «Узвышша», захавалася толькі з аднаго боку - лісты Дубоўкі да бацькі. Лёс Бабарэкавых лістоў невядомы: у свой час, думаючы, што так лісты лепей захаваюцца, Марыля Дубоўка перадала іх маці Антося Адамовіча на вёску. Дзе іх шукаць, невядома. Мабыць і зьнішчаныя.

Якім быў апошні год бацькавага жыцьця, што ён адчуваў сярод «жаху і мроку» свайго йснаваньня ў зьняволеньні, сьведчаць ягоныя лісты да нас: два лісты з кіраўскае вязоўні (места Вятку пасля забойства С.Кірава назвалі Кіравым), два зь лягернае перасылкі ды сямнаццать лістоў зь лягеру.

25-га ліпеня 1937 году прыйшлі за бацькам. Было ня надта позна, мы зь сястрой яшчэ знаходзіліся ў сяброўкі на другім паверсе нашага дому. За намі паслалі. У гэты дзень мы бачылі бацьку апошні раз, ня ведалі, што разьвітваемся назаўсёды.

Горкая спадчына

Першую вестку ад бацькі атрымалі амаль што праз год - упачатку чэрвеня 38-га году. У мінулы термін ні перадачаў, ні лістоў яму не дазвалялі. Толькі калі скончылі «сьледства» і вынесьлі «прысуд», дазволілі спачатку перадаць рэчы, а потым далі дазвол на лісты (два лісты на месяц) і спажывецкія перадачы. Паперы бацька ня меў, і свой першы да нас ліст ён напісаў на пяцярох кавалачках расшчэпленага картону памерам 7х10 см, слаі якого бацька зьняў з донца й верху каробачкі ад зубнога праху. Канверцік такога ж памеру зрабіў з пустога пачака з-пад махоркі. На гэтых кавалачках былі паасобныя лісты кожнай з нас, перапоўненыя любовяй да нас. Ён вельмі быў рады вестачкам ад нас, нашым посьпехам у вучобе. Шкадуе маму, што нялёкка ёй. Зьвяртаецца да яе з прозьбаю паслаць колькі можа грошаў ягонай маці. Паведамляе, што дазволілі яму два разы на месяц пісаць лісты і рабіць да яго спажывецкія перадачы.

Шостага чэрвеня мама панесла ў вязоўню першую дазволеную спажывецкую перадачу. Маме перадалі бацькавую расьпіску, што атрымаў усё, акрамя выкрэсьлянага (папера, канверты, паштоўкі), з подпісам «Адам Дзякую Антонавіч Бобореко». Другі ліст зь вязоўні (кожнай з нас паасобна), напісаны 10-15 чэрвеня, атрымалі 28-га чэрвеня ўжо пасьля адпраўкі бацькі ў лягер. Лісты на маленькіх кавалачках паперы былі пасланыя ў вывернутым канверце ад нашага да бацькі ліста, у які мама паклала й чысты аркуш паперы. (Вось які зьдзек - зьняволенаму далі дазвол пісаць лісты, а перадаць яму паперу не дазваляюць.) У гэтым лісьце бацька паведамляў нас аб тым, што 15 чэрвеня яго адсылаюць у лягер, але ён яшчэ ня ведае, куды і які прысуд, і спадзяецца ўсё бадзёра перанесьці.

Зь ліста да Лоры: «Вы для меня тое яснае сонейка, якое сагравае дни майго зневоленя таким дзіўным цяплом и асветляе такім чудным светам, что я не только легко и бодро переношу зьневолене, не только никогда не падал и не падаю духом, а наоборот обновляюсь и душой и телом». Зь ліста да мяне: «...шануй свае здароўе и береги свой галасок.» (Тут і далей захаваная па магчымасьці арфаграфія, якую ўжываў бацька. Ён уяўляў, што на беларускай мове, не зразумеўшы яе, «правераючыя» могуць не прапусьціць лісты, але ня мог стрымацца і раз за разам ужывае й беларускую арфаграфію, і паасобныя беларускія словы.)

Зь ліста да мамы: «Як я счастлів, Анечка, что за сценами моего дома заключения есть то святое, чистое и непорушное в своей любви и отданности, чем являешся для меня ты с милыми нашими детками! Это ведь единственное в своей близости, несмотря ни на какие преграды и отдаления, в родности и взаимном понимании, что является неиссякаемым источником для той узнятасьці духа, якая не покидает меня ни на один момент на протяжении всего майго заключения и дает мне силы стойко и бодро переносить это испытание... и духом и телом я застаўся непарушны и чисты, как и был им всегда. ... Анечка, может ли быть большее и прочнейшее счастье, чем счастье семьи, крепко сплоченной и просякнутой адзіным духом любви и стремления к совершенству! Я неизмеримо счастлив, что детки наши учатся отлично. Ведь это есть наилучшее выражение их любви к нам, их родителям, и их стремления к совершенству, достойному своей бацьковщины. ... Анечка, выбачай, что я так много пишу о детях и мало о себе. Писать о них для меня то же, что писать о себе, ведь в них я теперь живу больше, чем в самом себе. Они идут вверх, а я подхожу к сороковым годам, это значит по наклону к захаду жыцьця. Я ж люблю восхождение и узвышэние ...»

Пра свой лёс даведаўся бацька на перасылцы ў Котласе і адтуль паведаміў нас аб прысуду 10-гадовага тэрміну. Настрой ягоны рэзка зьмяніўся. З Усць-Вымі ён піша: «Чем порадовать Вас с моей печальной дороги? Чем осветить мне долгие дни Вашего беспросветного ожидания моего возвращения домой?! Что мне сказать теперь Вам кроме того, что я еще здоров, изболевшись о Вас и той долголетней разлуке, какую вызначила мне судьбина! Дорогие мои, легче разразиться безутешными рыданиями, чем писать эти короткие строки о своем здоровии. Што и говорить, и мне и Вам цалком зразумелы ўвесь жах нашага цяперашняга стану. Аднаго тольки, любыя, не павинна быть в наших пережываниях - это роспачи, будем надеяться, что мы еще доживем до счасливого дня нашего спатканьня и нашего супольного жытия ... Любая Анечка. У тебя ёсць наша радасьць - нашы славные дачушки. Ці справіла ты им сьвята с причины отличного перехода их в следующие классы. Любыя детаньки, Вами я теперь живу более, чем самим собою.»

Зь вязоўні да 41-га лягернага пункту 3-га паўднёвага ўчастку будаўніцтва чугуначнае ляжнёвае дарогі каля Княж-Пагосту (Комі АССР) везьлі бацьку, як вынікае зь яго лістоў, з 15 чэрвеня да 1 ліпеняі. 3-га ліпеня ён нам піша: «Позавчера вечером прибыли мы на место ... В общем, устраиваемся на совершенно новом месте и строим железную дорогу.... Славные мои дочушки, пишите вяликие листы свайму татачку, не забывайте яго, яму лягчэй будзе адбываць зьняволеньне ... То ж Вы для мяне цяпер - гэта яснае сонейка. Знаць пра Вас, мець ад Вас лісты - гэта наибольшая для мяне радасць і щчасьце.»

4-га ліпеня трыццаць восьмы асабісты ліст нам, дзецям: «Не сумуйце, праз колькі год убачымся і будзем разам.»

Гэтай радасьці й шчасьця яго пазбавілі - болей да яго нашыя лісты не даходзілі. І гэта нямалая таму прычына, што стан ягонага здароў'я стаў хутка пагаршацца.

12.07.1938: «...Я яшчэ жыў і з большага здароў ... Трымаюся яшчэ ... На работу яшчэ не хадзіў ... Работа агульная, вырубка леса, земляные работы, словом прокладка чыгуначнай трасы ... Парадаваць мне Вас няма чым. Пісаць аб сваіх перажываньнях ня буду. Буду мець магчымасць калі-небудзь, дык раскажу. Кажу толькі, што збалелася сэрца па Вас. Разлучэньня з Вамі для мяне гэта што раздваеньня на две часткі ўсяе мае істоты. Да болю самага сапраўднаго, фізычнага, даходзіць боль і туга па Вас.» Да таго далучаюцца яшчэ перажываньні бацькавыя ад неабходнасьці прозьбаў аб нашай дапамозе: «Ах, які жах, тож кожны мой ліст не абмінае пасылкі. Ведаеце, любыя, як цяжка ўсё гэта пісаць, асабліва, калі ўздумаеш пра свой доўгагадовы тэрмін затачэньня. Адна толькі ўцеха і засталася - гэта Вы ... Вы - што тое сонейка, якое асьвятляе мрок майго зьняволеньня. Анечка любая, ты шчаслівейшая за мяне: на тваю долю выпала выхаваньне нашых слаўных дзетак... То ж калі вярнуся дадому, яны ўжо будуць зусім дарослыя, а ня дзеці.»

31.07.1938: «Который лист Вам пишу и не знаю, получаете Вы их или нет. От Вас до сих пор никаких весток ... И як бы я шчаслиў быў, кали-б атрымаў ад Вас лист. Я здоров, работаю на общих работах. Копаю канаву, снимаю мох, корчую пни, вожу тачки, словом работаю на трассе. Пока норму выполнял и зарабатывал по 1 килограмму хлеба в день ... Малокровие тоже сказывается, начинают появляться фурункулы.»

Просіць бацька пакласьці лекі ў чарговую пасылку: піларын, сухія піўныя дрожжы, фіцін, вазелін (параненыя рукі), мыла («тое ў мяне сеньня ноччу ўкралі»). Мама бачыць, што лісты не даходзяць, пасылае тэлеграму.

7.08.1938: «5 августа получил Вашу телеграмму и очень обрадовался этой вестке. Пожалел только, что Вы напрасно съездили в Котлас.»

Мама разам зь Любоў'ю Мікалаеўнай Багдановіч, чый муж таксама адбываў тэрмін разам з бацькам, езьдзілі ў Котлас з надзеяй на спатканьне з мужамі, але нічога не атрымалася.

Далей бацька піша: «Я подал заявление на свидание, но ответа еще не получил ... Наш лагерный пункт находится в нескольких километрах от Княж-Погоста в лесу. Если будет разрешение, напишу подробно, каким образом до него дойти.»

Бацьке хацелася ўбачыць і дзяцей, але ён разумее: «С детьми же ехать невозможно - и далеко и трудно ... Я здоров ... Правда чувствую общий упадок сил ... Зарабляю по килаграму хлеба у дзень. Вельмі ўтамляюся і зморваюся ... Больш што сказаць пра жыцьцё?! Жыву, таму што Вы, любыя, у мяне ёсць. А цяпер усе мае думы і пачуцьці - гэта Вы. Вамі і жыву ... Гэта тое, што мне яшчэ надае сілы для перажываньня майго цяперашняга становішча ... Тут у мяне ўкралі двое штаноў (новыя і ад гарнітура), адзін чаравік, кальсоны.»

Сілы бацьку пакідаюць. Мама, жадаючы падтрымаць і падбадзёрыць яго, пасылае прашэньне ў маскоўскі НКУС, з надзеяй паскорыць справу з дазволам на спатканьне. Што з таго атрымалася, убачым далей...

Стан бацькавага здароў'я ўсё пагоршваецца. Атрымліваем чарговы ліст аб тым.

14.08.1938: «Работаю на общих работах уже скоро месяц. Зморваюся страшенна ... По утрам бывает какое-то подозрительное отхаркивание с красноватыми крапинками. Думаю сходить к доктору. ... У меня определена третья категория, это значит, что норма выработки для меня снижается на 40%.»

16.08.1938: «Великое спасибо за посылку. Вчера ее получил. ... Любые мои, не надо таких роскошных посылок.» (Мама паклала ў пасылку, акрамя ўсяго іншага, ікру, шакалад, пячэньня.) «Вчера получил твою вторую телеграмму. ... От Вас не получил еще ни одного письма.»

Лекі да бацькі не даходзілі, і ён у кожным лісьце паўтарае прозьбу аб іх прысылцы.

17.08.1938: «Анечка, я хотел бы подарок сделать детям за отличную учебу и просил бы тебя тот кусок шерстяной материи, который ты купила была мне на костюм, упртребить для детей. Сшей костюм Лорочке, ведь она уже большая, а Лялечке купи от моего имени тоже костюмчик.»

19.08.1938. Ізноў прозьба аб леках, вазеліну, піўных дрожжах, часнаку. «Кровохарканьне зьменьшаецца ... Фурункулы вот яшчэ не праходзяць ... Любыя мае, не хвалюйцеся за мяне, перанашу ўсё бадзёра. Ад Вас лістоў яшчэ не атрымаў ні-воднага.»

25.08.1938: «Да гэтага часу ад Вас не атрымаў яшчэ ніводнага ліста, ня ведаю ў чым справа. Ня думаю, каб Вы не пісалі. Ці здаровы Вы? Ці здароў Ігнась і мама? Я здароў, пакрысе недамаганьня мае праходзяць. Кравахарканьне спынілася ... Працую на агульных работах. Нормы выконваю. Спадзяюся як кончым пабудову дарогі, быць дома... Адказу на заяву аб пабачэньні з табою, Анечка, да гэтага часу няма. Прыдзецца чакаць да наступнага лета.»

Маці Адама Бабарэкі, Анастасія, перажыла свайго гаротніка сына на некалькі месяцаў і пакінула гэты сьвет 3.02.1939, на 86-тым годзе свайго жыцьця, ня ведаючы аб яго лёсе.

1.09.1938: «Каторы ліст пішу Вам, а ад Вас не атрымаў яшчэ ніводнага. Не знаю, что за причина задержки Ваших писем... Я здоров кажучы навогул. Сеньня крыху павысилась температура. Быў у доктора. На заўтра атрымаў вызваленьне ад работы. Грыпп... У меня проходят уже фурункулы.» Прозьба аб прысылцы лімоннае кіслаты, экстракту з журавінаў, сухіх кіслых яблыкаў.

15.09.1938: «Вот уже третий день не хожу на работу. Болею. На почве расстройства сердечной деятельности получились отеки да опухоль по всему телу. Доктор назвал болезнь - асцит. Самочуствие скверное. Всего как-будто что-то разрывает. Ходить очень тяжело. Доктор запретил ходить. Лежу много. От лежания все болит. В груди все спирает, не хватает легких для дыхания - все тесно - такое ощущение... От Вас до сих пор не получил ниодного письма.»

Бацька цяжка хварэе. Хоча кіслага: просіць прыслаць лімоннае кіслаты, экстракту з журавінаў, масла, якой-небудзь хатняе ежы, сала, цыбулі, часнок, вострых кансерваў. Як і ў кіраўскай вязоўні пасьля гадовага тэрміну на галоднай вязоўнай ежы, яму хочацца селянскае хатняе кілбасы, беларускага хатняго белага сыру. Апошняе жаданьне згасаючага...

Як запавет для нас зь сястрой: «Слухайцесь, любыя, мамы. Яна Ваш адзіны цяпер и друг и старшы таварыш и голоўнае славная мамуська, якой не сыскаць у сьвеце. Любите ее, паважайце и шануйце... Вельми хацелася б пабачыцца з Вами усіми.»

18.09.1938: «Вчера получил Вашу телеграмму, а позавчера вторую посылку... Я знаю, что Вы здоровы и этому бесконечно рад... У меня, на жаль, в последнее время оно подкачало. Сердце совсем расстроилось, а на этой почве все тело отекло и опухло. Сегодня доктор обещал положить в больницу. Надеюсь, что скоро поправлюсь. Ах, как хорошо быть здоровым. Шануйцеся и беражыцеся, любыя дзетаньки, штоб быть здоровыми и штоб отлично учиться.»

20.09.1938: «Горячо поздравляю тебя, Лорочка, с днем раждения... Дорогие мои, вчера получил от всех Вас по открытке, которые Вы писали 7-го августа. Хоть и поздно, но я бесконечно рад им. Особенно славная написана открытка Лорочкой. Я все ваши вестки читаю со слезами на глазах. Как хорошо бы Вас всех увидеть... Я уже писал Вам, что вторую посылку от Вас получил... За всё, за все Ваши заботы и теплую память обо мне я бесконечно Вам благодарен. Вы для меня тот Прометей, які не дае зусім мне згаснуць. Сягодня меня направляют на 42-ой лагпункт, а оттуда в Княж-Погост, очевидно, в стационарную больницу. Пока совсем неважно у меня. Весь я отек и опух, ходить не могу, задыхаюсь. Но надеюсь, что все это временное явление и при хорошем лечении в больнице все быстро пройдет и я смогу снова работать.» (падкрэсьляна мною - А.Б.)

1.10.1938: «С 20 сентября нахожусь я в стационаре больнице 42 лагпункта на излечении от асцита (отек почти всего тела). Были моменты, когда думал, что не переживу этой болезни. Сейчас самочуствие значительно улучшилось... Ах, как хочется быстрее выздороветь... За время пребывания в стационаре получил денежный перевод на 50р и третью посылку от 2.9.1938... Глубоко благодарен за все Ваши заботы, внимание и память. Я не в силах выразить эту благодарность иначе, чем словами, а это больно...

А пока буду стараться быстро поправиться и сохранить свое здоровье. Это единственное, что может быть выражением конкретной моей любви и преданности ко всем Вам, мои дорогие.»

Гэта апошні бацькаў ліст.

Ня стала бацькі 10.10.1938. Не дажыў пяцёх дзён да свайго 39-годьдзя. Яшчэ мы ня ведаем аб тым, шлём лісты, грошы, пасылкі. Вестку аб тым нам падаў аслабанёны зь лягеру чалавек, прозьвішча якога нам, дзецям, мама не паведаміла. У пачатку 39-га году атрымалі па хатняму адрэсу на імя мамы ліст: на канверце - адваротны адрас «Москва, ГУЛАГ, НКВД». У канверце на бланку: Главное управление Лагерей НКВД 5 ... І ... 1939

Упр-ние Лагерей НКВД сообщает, что Ваше ходатайство о разрешении свидания - с мужем Бобореко А.А. направлено в Управление Севжелдорлага НКВД О результатах Вам будет сообщено непосредственно Упр-нием лагеря Гулаг К Д (подпіс)

У горы ня без падтрымкі

Трэба адзначыць, як жонкі ссыльных беларусаў падтрымлівалі адна адну. У Менск на Гарбарную, 18, мама атрымала ад Ганны Аніхоўскай паштоўку з Масквы ад 28.06.1931, што мужы яшчэ ў вяцкай вязоўні, але дзеўчаты - у Маскве, збіраюцца ехаць 2.07.1931 г. у Слабацкі разам, каб падшукаць кватэры, і запрашае маму ехаць разам. Неўзабаве мама атрымлівае ад бацькі тэлеграму: «Приехал в Слободской свободен ожидай письма Адам». Мама хутчэнька сабралася, нас зь сястрою адвезла ў Слабаду-Кучанку да дзядзькі Ігнася й бабы Анастасіі ды паехала да бацькі.

Зьбірацца ў ад'езд зь Менску нашай сям'і дапамаглі Гарачуны, Ніна Каляда. Простыя людзі ў ссылцы: гаспадыня першае нашае кватэры ў Слабацкім Анісія Васільеўна, суседка па другой кватэры Міхееўна не адмаўлялі маме, калі не было на каго пакінуць дзяцей, пагледзець за намі.

Трымаліся ссыльныя беларусы разам і ўнікалі ў абставіны жыцця адно аднаго, нават калі не былі поруч. У час, калі бацьку, Уладзіміра Дубоўку ды іншых зьняволеных хлопцаў па чарзе вазілі на допыты з маскоўскае Бутыркі ў менскую «амерыканку» і наадварот, мама й Марыля Дубоўка паведамлялі адна адну, што каму трэба перадаць, перасылалі адна адной патрэбныя дзеля гэтага рэчы, грошы. Аб гэтым сьведчаць марыліныя паштоўкі маёй маме ад 20.04.1931 г. і 1.05.1931 г. У апошней Марыля паведамляе маму аб днях перадачаў у месяцы траўні для бацькі, Адамовіча й Пушчы. Паведамляе, што ёй удалося перадаць для Адамовіча 25 руб. грошай, а астатнім хлопцам грошаў не прынялі, мабыць таму, што яны яшчэ ня ўнесеныя ў сьпісы. Вельмі ў гэты пэрыяд дапамагаў нашым сем'ям Фэлікс Купцэвіч.

У часы галоднага 1935 году мама паштоўкай са Слабацкога ў Кіраў 9.03.1935 г. просіць бацьку паслаць кіло тры сьвініны Дубоўкам, бо Марыля ня мае працы, і ім, напэўна цяпер нянадта хапае. А таксама напамінае бацьку, што трэба аддзячыць яшчэ й Купцэвіча. У лета 35 году, ня ведаючы аб працягу тэрміну ссылкі, 28.06.1935 мама піша бацьку, каб дамовіўся з Пушчам ехаць разам на поўдзень уладкоўвацца на новае жыцьцё.

У 1937 годзе арыштаваны Максім Гарэцкі падчас спатканьня з жонкай у Вязьме даў ёй параду вяртацца ў Вятку й трымацца разам з Бабарэчыхай, бо так будзе лацьвей перажыць гора. Калі ў 38-мым бацькі ня стала, спачуваньне й падтрымку духовую мелі мы ад Лары Гарэцкай, Леанілы Чарняўскай, Марылі Дубоўкі. А дзядзька Ігнась, даведаўшыся аб тым, запрашаў маму жыць да сябе. У горы былі не адныя.

Крыніца: Беларуская палічка