Багдановіч Генадзь Васільевіч (1885)

  • Дата нараджэння: 1885 г.
  • Імя па-руску: Богданович Геннадий Васильевич
  • Месца нараджэння: (Віцебская вобл., Верхнядзвінскі раён), мяст. Луначарскага
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Прафесія / месца працы: бухгалтар у Аблзу
  • Месца пражывання: г. Кіраў
  • Прысуд: ссылка
  • Месца адбывання: РСФСР, Кіраўская вобл., с. Слабадское

  • Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, г. Кіраў
  • Дата асуджэння: 15 люты 1938 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Асобая тройка пры УНКУС па Кіраўскай вобл.
  • Артыкул: 58-10; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: 10 гадоў пазбаўлення волі
  • Дата рэабілітацыі: 4 лiпень 1959 г.

Рэпрэсаваныя сваякі

Жонка: Багдановіч Любоў Мікалаеўна (1897)

Біяграфія

Генадзь Васілевіч БАГДАНОВІЧ (31 жніўня 1885, в. Мiкольскае Дрысенскага павета Віцебскай губерні — 15 студзеня 1938) — беларускi грамадскi дзеяч.

Біяграфія Скончыў Вiцебскую духоўную семiнарыю (1907), Вiленскi настаўнiцкi iнстытут. У 1918 загадчык юрыдычнага аддзела Белнацкама ў Петраградзе. З 1919 настаўнiчаў у Дрысе, пазней - у Віленскай беларускай гімназіі. Выдаваў газету “Незалежная думка”. У 1924 эміграваў у СССР, працаваў выкладчыкам вiцебскiх педагагiчнага тэхнiкума i ветэрынарнага iнстытута.

15 ліпеня 1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе СВБ. Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 сасланы ў г. Слабадскi Кiраўскай вобласці. Падлягаў пільнаму нагляду АДПУ СССР, трактаваўся як «нераззброены нацдэм».

Паўторна арыштаваны 25 ліпеня 1937. Загінуў у зняволенні. Абставіны смерці невядомыя. Рэабiлiтаваны 15 лістапада 1957.