Байкоў Мікалай Якубавіч (1889)

Мікола Байкоў.jpg
  • Дата нараджэння: 22 люты 1889 г.
  • Імя па-руску: Байков Николай Яковлевич
  • Месца нараджэння: Цвярская губ. (Расія), Бежацк
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: рускі
  • Сацыяльнае паходжанне: духавенства
  • Адукацыя: вышэйшая духоўная
  • Прафесія / месца працы: Слоўнікавая камісія Інстытута мовазнаўства АН БССР
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск

  • Дзе і кім арыштаваны: ДПУ БССР
  • Дата арышту: 19 лiпень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Прыналежнасць да "Саюза вызвалення Беларусі"
  • Дата вызвалення: 2 верасень 1930 г.

Біяграфія

Мовазнавец і літаратуразнавец, педагог. Нарадзіўся ў сям’і святара. Пачатковую адукацыю атрымаў у Бежацкім мужчынскім духоўным вучылішчы, сярэднюю — у Цвярской духоўнай семінарыі, вышэйшую — у Маскоўскай духоўнай акадэміі (скончыў у 1913).

Накіраваны выкладчыкам філасофскіх і педагагічных дысцыплін у Мінскую духоўную семінарыю. Адначасова выкладаў у гарадской гімназіі і ў прыватных навучальных установах. З 1918 чытаў лекцыі ў Мінскім настаўніцкім інстытуце. З 1921 выкладчык МБПТ. Рэдактар час. «Школа и культура Советской Белоруссии» (1919, 1921), з 1924 супрацоўнік час. «Асвета». З 1921 вучоны сакратар Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, у 1922—28 Слоўнікавай камісіі Інбелкульта, потым Інстытута мовазнаўства АН БССР. Атрымаў вядомасць як аўтар прац па літаратуразнаўстве, крытыцы і педагогіцы, але асабліва як укладальнік слоўнікаў.

Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па абвінавачанні ў прыналежнасці да «Саюза вызвалення Беларусі». Вызвалены 2.9.1930.

На акадэмічную працу вярнуцца яму не дазволілі. У 1931—41 літсупрацоўнік Мінскага рэкламнага бюро, стыліст у газ. «Чырвоная змена».

Падчас вайны знаходзіўся ў Мінску, супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. У 1944 выехаў у Германію. Працаваў у прапагандысцкім бюро «Вінэта». Па некаторых звестках, арыштаваны савецкай ваеннай контрразведкай «Смерш» у Берліне і перавезены ў Мінск. Далейшы лёс невядомы.