Розніца паміж версіямі "Баслык Яўстафій Кандратавіч (1902)"

 
Радок 28: Радок 28:
  
 
[[Катэгорыя:Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]]
 
[[Катэгорыя:Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]]
[[Катэгорыя:Духавенства]]
+
[[Катэгорыя:Духавенства і рэлігійныя дзеячы]]
 
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]]
 
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]]
  

Актуальная версія на 22:00, 24 снежня 2017

Святар Яўстафій Баслык.jpg
  • Дата нараджэння: 30 сакавiк 1902 г.
  • Імя па-руску: Баслык Евстафий Кондратьевич
  • Месца нараджэння: Віленская губерня, Вілейскі павет, Куранецкая воласць, вёска Чыжэвічы (цяпер Мінская вобласць, Вілейскі раён, вёска Чыжэвічы)
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: сярэдняя спецыяльная адукацыя
  • Прафесія / месца працы: святар Праваслаўнай Царквы
  • Месца пражывання: Мінск, вул. Берасцянская, д. 29, кв. 2
  • Дата смерці: 8 травень 1970 г.
  • Месца смерці: Мінск

  • Дата арышту: 20 люты 1951 г.
  • Абвінавачанне: антысавецкая агітацыя
  • Дата асуджэння: 5 верасень 1951 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада пры калегіі АГПУ СССР
  • Артыкул: 72б, 76 КК БССР
  • Прысуд: 10 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: Варкута, Рачны лагер № 6 (1951—10.05.1956 гг.)
  • Дата вызвалення: 10 травень 1956 г.
  • Дата рэабілітацыі: 28 лiстапад 1978 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР

Біяграфія

Баслык Яўстафій Кандратавіч нарадзіўся 30 сакавіка 1902 у вёсцы Чыжэвічы Куранецкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер вёска Вілейскага раёна Мінскай вобласці), у шматдзетнай сялянскай сям’і Кандрата Іванавіча і Таццяны Іванаўны Баслыкаў . Бацька на працягу 15 год выконваў абавязкі царкоўнага старасты.

У 1906 сям’я перасялілася ў Вілейку, аддаўшы сялібу з зямлёй у Чыжэвічах у арэнднае карыстанне. 2 кастрычніка 1908 памірае маці і бацька жэніцца ў другі раз , што адмоўна паўплывала на жыццё малодшых дзяцей ад першага шлюба. У 1915 Баслыкі эвакуяваліся ў Новачаркаск, дзе Яўстафій паспяхова скончыў вышэйшую пачатковую вучэльню. Затым паступіў у Данскую сярэднюю сельскагаспадарчую вучэльню ў Персіянаўцы. Пры ўскладненні ўнутрыпалітычнай сітуацыі, звязанай з бальшавісцкім пераваротам, сям’я са спадзяваннем лепшай долі вярнулася на радзіму. У кастрычніку 1918 Яўстафій Баслык вярнуўся ў Вілейку. Працаваў на сельскай гаспадарцы ў Чыжэвічах, у зімовы перыяд 1920 праводзіў заняткі ў самастойна арганізаванай школе, у часы польска-савецкай вайны ратаваў ад жаўнерскіх абозаў вясковых коней.

У 1921–1926 навучаўся ў Віленскай духоўнай семінарыі, па сканчэнні якой рукапакладзены ў сан святара. У 1927 быў накіраваны ў сяло Забрэззе (цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласці), на дапамогу хвораму настаяцелю мясцовай Дабравешчанскай царквы Уладзіміру Каранцэвічу (памёр у 1930). Прызначэнне Баслыка ў Забрэззе паспрыяла абнаўленню храма і лепшай арганізацыі набажэнства, рэзка зменшыла колькасць адпадзенцаў у секты. Падчас знаходжання на пасадзе настаяцеля Забрэзскай царквы айцец Яўстафій выказаў сябе свядомым праціўнікам ўступлення ў Таварыства праваслаўных палякаў, арганізаванага польскай уладай для паступовага пераводу праваслаўных у каталіцтва. У 1939–1940 пры далучэнні Заходняй Беларусі да БССР зведаў цяжар хлебапаставак. Працягваў служэнне ў Забрэззі да 1947, у тым ліку ў акупацыйны час.

У 1947–1951 з’яўляўся настаяцелем Аляксандра-Неўскай царквы на вайсковых могілках. Арыштаваны 20 лютага 1951 і напачатку 1952 адпраўлены ў Варкуту. У маі 1956 айцей Яўстафій вярнуўся з лагероў. Працягваў святарскае служэнне ў Архангельску, Волагдзе, Вялікім Усцюгу, Смаленску. У жніўні 1962 прыбыў у Мінск, дзе пасля юрыдычных складанасцей быў прапісаны на жыллёвай плошчы дачкі. У апошнія гады жыцця кіраваў малым хорам Мінскага кафедральнага сабора. Памёр 8 мая 1970.

Жонка Аляксандра Варфаламееўна Івашэвіч (пам. 1943), дзеці Ірына і Ігар.

Успаміны айца Яўстафія выдадзены асобнай кнігай пад назвай “Многи скорби праведным” або “Нататкі святара Яўстафія”.

Крыніцы

Баслык Евстафий, священник. Многи скорби праведным. Под Польшей, Германией и Советским Союзом / священник Евстафий. – Минск: В.П. Ильин, 2014. – 384 с.

Vadzim Urubleuski (размовы) 21:51, 4 снежня 2017 (MSK)

ru:Баслык Евстафий Кондратьевич (1902)