Розніца паміж версіямі "Беняшэвіч Уладзімір Мікалаевіч (1874)"

 
Радок 1: Радок 1:
 
{{Шаблон:Фармуляр
 
{{Шаблон:Фармуляр
 +
|фотаздымак=Беняшэвіч Уладзімір Мікалаевіч (1874).jpg
 
|дата нараджэння=09.08.1874
 
|дата нараджэння=09.08.1874
 
|варыянты імя=Бенешевич Владимир Николаевич
 
|варыянты імя=Бенешевич Владимир Николаевич

Актуальная версія на 15:00, 2 мая 2017

Беняшэвіч Уладзімір Мікалаевіч (1874).jpg
  • Дата нараджэння: 9 жнiвень 1874 г.
  • Варыянты імя: Бенешевич Владимир Николаевич
  • Месца нараджэння: Віленская губерня, Дзісненскі павет (Віцебская вобл., Браслаўскі раён), мяст. Друя
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: мяшчанскае
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: галоўны бібліятэкар рускага аддзела Публічнай бібліятэкі, член-карэспандэнт АН СССР
  • Дата расстрэлу: 27 студзень 1938 г.
  • Месца смерці: РСФСР, г. Ленінград
  • Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, г. Ленінград, АДПУ
  • Дата арышту: 28 лiстапад 1928 г.
  • Абвінавачанне: шпіянаж на карысць Ватыкана, Германіі і Польшчы; падрыхтоўка уніі Праваслаўнай царквы з Рымам
  • Дата асуджэння: 14 чэрвень 1929 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада пры АДПУ
  • Прысуд: 3 гады пазбаўлення волі
  • Месца адбывання: Салавецкі лагер асобага прызначэння (СЛОН)

  • Дзе і кім арыштаваны: Салавецкі лагер асобага прызначэння
  • Дата арышту: 28 люты 1930 г.
  • Абвінавачанне: Справа акадэміка Платонава (Акадэмічная справа)
  • Дата асуджэння: 8 жнiвень 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
  • Артыкул: Арт. 58-11
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: Комі АССР, Ухта-Пячорскі лагер
  • Дата вызвалення: 13 сакавiк 1933 г.

  • Дзе і кім арыштаваны: г. Ленінград
  • Дата арышту: 27 лiстапад 1937 г.
  • Абвінавачанне: Шпіянаж на карысць Германіі
  • Дата асуджэння: 17 студзень 1938 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Асобая тройка НКУС
  • Артыкул: Арт. 58-6, 58-10, 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: ВМП

Біяграфія

Беняшэвіч Уладзімір Мікалаевіч (1874).jpg

Уладзімір Мікалаевіч Беняшэвіч — гісторык, даследчык кананічнага права, прафесар, член-карэспандэнт АН СССР.

Нарадзіўся 9 (21) жніўня 1874 г. у мястэчку Друя (зараз - Браслаўскі раён Віцебскай вобласці) у сям'і прыстава.

З залатым медалём скончыў Віленскую гімназію. У 1897 скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта; у 1897—1900 слухаў лекцыі ў Лейпцыгскім, Берлінскім, Гейдэльбергскім універсітэтах. У 1914 г. абараніў ступень доктара царкоўнага права. Валодаў англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, польскай, чэшскай, баўгарскай, сербскай, новагрэцкай, старажытнагрэцкай, лацінкай, сірыйскай, старажытнагрузінскай і старажытнаармянскімі мовамі.

З 1905 прыват-дацэнт, з 1909 прафесар Пецярбургскага ўніверсітэта. Чытаў лекцыі па царкоўнаму і дзяржаўнаму праву. Рэдактар шэрагу выданняў па кананічным праве і славяназнаўству. У 1917-18 гг. удзельнічаў у дзейнасці Памеснага сабору Праваслаўнай Расійскай царквы, быў адным з сакратароў Сабора. У 1922 г. быў арыштаваны, праходзіў па "справе мітрапаліта Веніаміна", але судом быў апраўданы. Чарговы раз быў арыштаваны ў 1924 г. У 1926 стаў сакратаром Візантыйскай камісіі АН СССР. У 1925—1928 гг. і 1933—1937 гг. працаваў галоўным бібліятэкарам аддзела рукапісаў Публічнай бібліятэкі. У 1925 г. абраны членам-карэспандэнтам АН СССР; з'яўляўся членам-карэспандэнтам Берлінскай, Мюнхенскай, Страсбургскай акадэмій навук, ганаровы член Афінскага таварыства візанціназнаўства.

Беняшэвіч Уладзімір Мікалаевіч з жонкай і сынамі Георгіем і Дзмітрыем

У лістападзе 1928 г. яго навуковая дзейнасць была перарвана ў сувязі з арыштам па абвінавачанні ў шпіянажы на карысць Ватыкана, Германіі і Польшчы. Нягледзячы на хадайніцтва Альберта Эйнштэйна і Фрыцьёфа Нансена, быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі і накіраваны ў Салавецкі лагер асобага прызначэння.

У 1930 г. быў арыштаваны ў лагеры і перавезены ў Ленінград, дзе быў абвінавачаны па "справе акадэміка Платонава" ("Акадэмічная справа"). 08 жніўня 1931 г. прыгавораны да пяці гадоў пазбаўлення волі і накіраваны ў Ухта-Пячорскі лагер. Па гэтай жа справе былі асуджаныя яго брат Дзмітрый і жонка, Людміла Фадзееўна Беняшэвіч (Зелінская). Дзякуючы хадайніцтву Уладзіміра Бонч-Бруевіча, Беняшэвіч быў вызвалены ў 1933.

У траўні 1937 г. у Мюнхене выйшаў першы том нямецкага выдання працы Беняшкевіча пра Яна Схаластыка. У кастрычніку 1937 г. быў зволены з працы, тады ж у часопісе «Известия» з'явілася нататка пра здраду навукоўца, які апублікаваў працу ў фашысцкай Германіі. 27 лістапада 1937 г. Уладзімір Мікалаевіч быў арыштаваны і абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Германіі. 17 студзеня 1938 г. быў прыгавораны да ВМП асобай тройкай НКУС, 27 студзеня быў расстраляны. Таксама па гэтай праве былі расстраляныя і сваякі Уладзіміра Мікалаевіча: брат Дзмітрый (нар. 1877 г.), сыны Георгій (нар. 1911 г.) і Дзмітрый (нар. 1911 г.).

Рэабілітаваны ў 1958 г.