Бусел Сяргей Нічыпаравіч (1901)

Busel Siarhei 2.jpg
  • Дата нараджэння: 19 люты 1901 г.
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Слуцкі пав. (Мінская вобл., Капыльскі раён), в. Сухоўчыцы
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Месца пражывання: г. Вільня

  • Дзе і кім арыштаваны: г. Вільня, Спецгрупа НКУС БССР
  • Дата арышту: кастрычнiк 1939 г.
  • Дата асуджэння: люты 1940 г.
  • Прысуд: 15 гадоў ППЛ

Біяграфія

Busel Siarhei.jpg

Бусел Сяргей Нічыпаравіч — дзеяч беларускага нацыянальнага руху.

Нарадзіўся ў 1901 г. у вёсцы Схоўчыцы Слуцкага павета. Пасля Раманаўскага вучылішча (1916) паступіў у Слуцкую земскую (беларускую) гімназію. Быў адным з лідэраў таварыства «Папараць-кветка», актыўна ўдзельнічаў у бел. нацыянальным руху. У 1918 уступіў у партыю бел. эсэраў, уваходзіў у склад яе Слуцкага павятовага камітэта. У час польска-савецкай вайны 1919—20 актыўны ўдзельнік падпольнай барацьбы супраць акупантаў, член Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта Случчыны. Адзін з арганізатараў Беларускага з’езда Случчыны 14—15.11.1920. У ліст.—снеж. 1920 прымаў актыўны ўдзел у фарміраванні 1-й Слуцкай брыгады войскаў БНР у мяст. Семежава. Пасля яе ліквідацыі ў складзе Беларускай вайсковай камісіі (БВК). Праводзіў эсэраўскую прапаганду сярод сялян Гродзеншчыны і вайскоўцаў бел. батальёна ў Лодзі.

Пасля скасавання польскімі ўладамі БВК у 1921 пераехаў у Вільню і выконваў заданні Замежнага бюро БПСР. Каб пазбегнуць арышту, перабраўся ў Коўна, працаваў у Міністэрстве беларускіх спраў пры ўрадзе Літвы.

Па рэкамендацыі старшыні ўраду БНР В.Ластоўскага накіраваны ў Прагу вучыцца ў Вышэйшай тэхнічнай школе. У час вучобы на агранамічным ф-це актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным жыцці бел. эміграцыі. З’яўляўся актывістам студэнцкай арганізацыі «Вольная Грамада». У 1929 пасля сканчэння вучобы вярнуўся ў Вільню.

Удзельнічаў у рабоце Беларускага нацыянальнага камітэта, супрацоўнічаў з час. «Золак».

У кастр. 1939, калі Чырвоная армія ўвайшла ў Зах. Беларусь, разам з бел. дзеячамі В.Багдановічам, А.Луцкевічам, А.Неканда-Трэпкам, У.Самойлам і інш. арыштаваны спецгрупай НКВД БССР і вывезены ў Мінск. У лют. 1940 прыгавораны да 15 гадоў канцлагераў. Далейшы лёс невядомы.