Бялевіч Яфім Яфімавіч (1886)

Яфім Бялевіч.jpg
  • Дата нараджэння: 27 люты 1886 г.
  • Месца нараджэння: г. Мінск
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: пралетарскае
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Юрысконсульт, Белшвейаб’яднанне
  • Дата смерці: 13 снежань 1942 г.
  • Месца смерці: г. Магадан
  • Дзе і кім арыштаваны: Асобы аддзел Заходнага фронта
  • Дата арышту: 1 кастрычнiк 1920 г.
  • Абвінавачанне: Контррэвалюцыйная дзейнасць
  • Дата вызвалення: 1921 г.

  • Дата арышту: 19 сакавiк 1932 г.
  • Абвінавачанне: Антысавецкая агітацыя
  • Дата асуджэння: 2 кастрычнiк 1932 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ СССР
  • Артыкул: 58-10; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: Свірскі канцлагер НКУС Ленінградскай вобл.
  • Дата рэабілітацыі: 16 лiстапад 1963 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Прэзідыум Мінскага абласнога суда

  • Дата арышту: 27 снежань 1936 г.
  • Дата асуджэння: 8 люты 1937 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Спецкалегія Ленінградскага суда
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ, 5 гадоў паражэння ў правах
  • Дата рэабілітацыі: 16 снежань 1992 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура Расійскай Федарацыі

Біяграфія

Бялевіч Яфім Яфімавіч - дзеяч беларускага нацыянальнага руху.

Нарадзіўся 27 лютага 1888 г. у Мінску. Вучыўся ў Мінскай гімназіі, з якой за ўдзел у вучнёўскіх беспарадках у 1907 выключаны і арыштаваны. Хутка вызвалены. Скончыў гімназію экстэрнам. Паступіў на юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та (скончыў у 1912). Быў прызваны ў армію.

Падчас 1-й сусветнай вайны на фронце — прапаршчык, штабс-капітан. Ад вайскоўцаў-беларусаў абраны дэлегатам на 1-ы Усебеларускі кангрэс (снеж. 1917), член яго прэзідыума. Да ліп. 1918 займаў пасаду міністра юстыцыі і фінансаў у Народным сакратарыяце — першым урадзе БНР. Як нязгодны з яго палітыкай, выйшаў у адстаўку. Пасля дыпламатычны прадстаўнік урада БНР у Кіеве, Адэсе, Берліне.

У 1919 арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі, але здолеў уцячы з-пад варты.

У 1918—19 член партыі сацыялістаў-федэралістаў, у 1920 член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, з якой у жн. 1920 выйшаў з-за адмовы лідэраў падпісаць Дэкларацыю пра абвяшчэнне незалежнасці БССР ад 31.7.1920.

У 1920—22 служыў у Гомелі ў чыгуначных часцях Чырвонай арміі. 1.10.1920 арыштаваны асобым аддзелам Зах. фронту па падазрэнні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці; вызвалены праз 6 месяцаў. У чэрв. 1924 удзельнічаў у ліквідацыйным з’ездзе БПС-Р. Перайшоў на фінансавую работу — у 1925—30 упаўнаважаны наркамфіна БССР, з 1931 у Белшвейаддзяленні Вышэйнага савета народнай гаспадаркі.

Арыштаваны 19.3.1932. Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР асуджаны да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Свірскі канцлагер НКВД Ленінградскай вобл.

У зняволенні 27.12.1936 узяты пад варту. 8.2.1937 Ленінградскім абл. судом асуджаны да 5 гадоў зняволення і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Загінуў у Магаданскім канцлагеры. Па першым прыгаворы рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 16.11.1963, па другім — пракуратурай РФ 16.12.1992.