Бялыніцкі-Біруля Аляксей Андрэевіч (1864)

  • Дата нараджэння: 5 лiстапад 1864 г.
  • Імя па-руску: Бялыницкий-Бируля Алексей Андреевич
  • Месца нараджэння: Віцебская губ., Віцебскі павет, в. Бабкоў
  • Пол: мужчына
  • Прафесія / месца працы: Ст. заолаг Заалагічнага музея АН СССР, прафесар Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта
  • Месца пражывання: РСФСР, г. Ленінград, Універсітэцкая узб., д. 5, кв. 21

  • Дата арышту: 14 лiстапад 1930 г.
  • Дата асуджэння: 10 люты 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка АДПУ у Ленінградскай вайсковай акрузе
  • Артыкул: 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: 5 гадоў канцлагера з канфіскацыяй маёмасці
  • Дата рэабілітацыі: 30 чэрвень 1989 г.

Біяграфія

Аляксей Андрэевіч Бялыніцкі-Біруля (5 лістапада 1864, вёска Бабкоў, Аршанскі павет, Магілёўскай губерні цяпер Аршанскі раён — 18 чэрвеня 1937) — вучоны-натураліст, падарожнік. Член-карэспандэнт АН СССР. Прафесар Ленінградскага ўніверсітэта.

Нарадзіўся ў сям'і прыродазнаўца Андрэя Сімпліцыянавіча Бялыніцкага-Бірулі(руск.) бел., які зладзіў у сваім маёнтку метэаралагічную станцыю. Пасля заканчэння гімназіі ў Вязьме ў 1886 гозе скончыў прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта(руск.) бел. Пецярбургскага ўніверсітэта (1891).

На працягу многіх гадоў (1893—1937) працаваў у Заалагічным музеі Пецярбургскай акадэміі навук. Прымаў удзел у экспедыцыі на Шпіцберген (1899) і ў першай рускай Палярнай экспедыцыі Акадэміі навук на судне «Зара» пад кіраўніцтвам Э. Толя ў якасці даследчыка фаўны і флоры Таймырскага паўвострава і Новасібірскіх астравоў у Ледавітым акіяне. Мае навуковыя працы (больш за 100) па сістэматыцы і біягеаграфіі розных груп беспазваночных, птушак і млекакормячых. Памёр 18 чэрвеня 1937 г., пахаваны ў Пецярбургу.

23 лістапада 1929 пастановай камісіі па праверцы апарата АН зняты з пасады дырэктара Заалагічнага музея. 15 лістапада 1930 арыштаваны па "Акадэмічнай справе". 10 лютага 1931 г. асуджаны тройкай АДПУ пры Ленінградскай вайсковай акрузе па арт. 187 (контррэвалюцыя) на 3 гады заключэння. Тэрмін адбываў памочнікам доктара ў Белбалтлаге. Вызвалены датэрмінова і накіраваны ў ссылку ў Архангельск.