Бярозкін Рыгор Саламонавіч (1918)

BiarozkinRyhor.jpg
  • Дата нараджэння: 3 лiпень 1918 г.
  • Варыянты імя: Гірш
  • Месца нараджэння: г. Магілёў
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: габрэй
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Загадчык аддзелаў крытыкі часопіса «Полымя рэвалюцыі» і газеты «Літаратура і мастацтва»
  • Дата смерці: 1 снежань 1981 г.
  • Месца смерці: БССР, г. Мінск
  • Месца пахавання: Беларусь, г. Мінск, Усходнія могілкі
  • Дзе і кім арыштаваны: НКУС БССР
  • Дата арышту: красавiк 1941 г.
  • Дата вызвалення: 26 чэрвень 1941 г.
  • Падставы вызвалення: Збег падчас эвакуацыі вязняў мінскай турмы

  • Дата арышту: 9 жнiвень 1949 г.
  • Дата асуджэння: чэрвень 1950 г.
  • Прысуд: 10 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: Каз. ССР, Карагандзінская вобл.; РСФСР, Омская вобл.
  • Дата вызвалення: 1955 г.
  • Дата рэабілітацыі: 1956 г.

Біяграфія

Бярозкін Рыгор Саламонавіч — крытык, журналіст габрэйскага паходжання.

Нарадзіўся 3 ліпеня 1918 г. у Магілёве. Вучыўся на педрабфаку ў Магілёве, у 1933—38 на літаратурным ф-це МВПІ.

Пачаў друкавацца ў 1935. У 1938—41 працаваў загадчыкам аддзела крытыкі час. «Полымя рэвалюцыі», літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР (1938—39), загадчыкам аддзела крытыкі газ. «Літаратура і мастацтва» (1939—41). Член СП СССР з 1939.

Арыштаваны НКУД БССР у крас. 1941. Знаходзіўся пад следствам у Мінску. Па адной з версій, калі 26.6.1941 калону зняволеных, сярод якіх быў Бярозкін, пакінуў канвой, ён уцёк.

Удзельнічаў у баях пад Сталінградам, Кіевам, у Карпатах. Атрымаў баявыя ўзнагароды. Пасля вайны быў карэспандэнтам газеты савецкай ваеннай адміністрацыі ў Германіі «Советское слово».

Паўторна арыштаваны 9.8.1949; у чэрв. 1950 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Знаходзіўся ў зняволенні ў Карагандзінскай і Омскай абласцях. У 1955 вызвалены; рэабілітаваны ў 1956.

З 1960 працаваў у час. «Советская Отчизна», газ. «Літаратура і мастацтва», літсупрацоўнікам бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». У канцы 1950 — пачатку 1960-х г. шмат публікаваўся, імкнуўся аднавіць імёны рэпрэсаваных паэтаў. Пісаў на беларускай, рускай, яўрэйскай мовах. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

У жонкі Рыгора Саламонавіча захаваліся дакументы, датычныя другога арышту:

21 февраля 1950 г.

Обвинительное заключение

Управление контрразведки МГБ ГСОВ в Германии.

9 августа 1949 г. за антисоветскую националистическую деятельность был арестован Березкин Григорий Соломонович.

Произведенным по делу расследованием установлено, что Березкин, проживая в 1936-1937 годах в Минске, был связан с еврейскими писателями-националистами, среди которых существовала антисоветская националистическая группа, участником которой он являлся до 1941 года. Являясь участником указанной выше националистической группы, Березкин проводил враждебную работу, направленную против мероприятий партии и Советского правительства. Собираясь в Доме писателей и в редакции журнала “Штерн”, участники группы, в том числе и Березкин, вели антисоветские клеветнические разговоры в отношении политики ВКПБ и Советского правительства в национальном вопросе.

В проводимых антисоветских националистических разговорах участники группы проявляли резко враждебное отношение к мероприятиям партии и правительства в области национальной политики, считая, что все мероприятия ВКПБ направлены якобы на свертывание еврейской культуры в СССР.

Свою враждебную работу участники антисоветской группы активизировали, когда в 1938 году по решению Советского правительства в Белорусии были реорганизованы еврейские школы. После реорганизации школ и закрытия ряда еврейских изданий националисты повели работу на срыв этих мероприятий, противопоставляя себя решениям партии и правительства. Последовавший в 1941 году арест участников группы, в том числе и Березкина, не дали им возможности продолжить свою вражескую работу.

После нападения Германии на Советский Союз в числе других арестованных Березкин был этапирован из Минска в местечко Червень Минской области, откуда из-под стражи бежал…