Розніца паміж версіямі "Біруля Уладзімір Вікенцьевіч (1873)"

(Рэгламентныя тэхабслугоўванне.)
(Біяграфія)
 
(Не паказана 5 прамежкавых версій 2 удзельнікаў)
Радок 1: Радок 1:
 
{{Шаблон:Фармуляр
 
{{Шаблон:Фармуляр
|крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]
+
|імя па-руску=Бируля Владимир Викентьевич
|дата асуджэння 1=10.08.1935
 
|дата нараджэння=1873
 
|дата нараджэння=1873
 +
|месца нараджэння=Мінская губ., Навагрудскі павет (Гродзенская вобл., Навагрудскі раён), в. Гарадзец
 +
|пол=мужчына
 
|нацыянальнасць=беларус
 
|нацыянальнасць=беларус
|сацыяльнае паходжанне=са службоўцаў
+
|сацыяльнае паходжанне=духавенства
|месца нараджэння=у в. Гарадзец Наваградзкага павету
+
|адукацыя=сярэдняя духоўная
 +
|прафесія / месца працы=Святар Козыраўскай царквы, протаіерэй
 +
|месца пражывання=БССР, Мінская вобл., Мінскі раён, пас. Козырава
 +
|дата смерці=08.08.1954
 +
|месца смерці=Літва, Панявежыс
 +
|архіўная справа=КДБ РБ 31424-с
 +
|крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]
 
|дата арышту 1=09.04.1935
 
|дата арышту 1=09.04.1935
|архіўная справа=КГБ РБ 31424-с
+
|абвінавачванне 1=Антысавецкая дзейнасць
 +
|дата асуджэння 1=10.08.1935
 +
|артыкул 1=72б; 76 КК БССР
 +
|прысуд 1=3 гады ППЛ
 +
|месца адбываньня 1=Дальлаг
 +
|дата рэабілітацыі 1=04.04.1990
 +
|кім рэабілітаваны 1=Вайсковая калегія Вярхоўнага суда БССР
 
}}
 
}}
  
[[Катэгорыя:Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]]
 
[[Катэгорыя:Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi]]
 +
[[Катэгорыя:Кривонос Ф. Синодик за веру и Церковь Христову пострадавших в Минской епархии]]
 +
[[Катэгорыя:Праваслаўныя святары]]
  
==Біяграфія==
 
==Біяграфія==
  
БІРУЛЯ Ўладзімер Вікенцевіч, нар. 1873 у в. Гарадзец Наваградзкага павету, беларус, са службоўцаў, сьвятар Козыраўскай царквы, г. Менск. Арыштаваны 35.04.09. Асуджаны 35.08.10 судовым ворганам за а/с дзейнасьць паводле арт. 72б, 76 КК БССР на 3 гады ППЛ у Дальлаг. 90.04.04 Вярхоўны суд БССР. КГБ РБ 31424-с
 
[1873, в. Гарадзечна Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 8.8.1954, Панявежыс, Літва], протаіерэй. Беларус. З духоўнага саслоўя. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1894). Рукапаложаны ў іерэя (1896). З 1900 настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Станькаў Мінскага пав., цяпер в. Станькава Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. З 1907 служыў у Свята-Троіцкім храме мяст. Ішкалдзь Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. 22.6.1914 пераведзены ў Мінскую Казанскую прывакзальную царкву. Узнагароджаны камілаўкай (1914). Удзельнічаў у бел. культурным і рэлігійным руху, у дзейнасці Беларускай народнай грамады ў Маскве. У сак. 1920 на ўрачыстасцях у гонар 2-й гадавіны абвяшчэння БНР выступіў з пропаведдзю на бел. мове. У 1920—27 падтрымліваў ідэю стварэння Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. З 1926 настаяцель Мікалаеўскай царквы (спалена бальшавікамі, верагодна, у другой палове 1930-х г.; зноў адбудавана ў  1943; зруйнавана ў 1960) у пас. Козырава (інш. назва — пас. Фрунзе), цяпер у межах Мінска (р-н вул. Вялікаморскай). Паводле сфабрыкаванай у НКВД справы, адзін з арганізатараў (з архіепіскапам Мінскім Феафанам (Семянякам) з настаяцелем Козыраўскай царквы І.Зенюком, дыяканам А.Камягам, старшынёй царкоўнага савета Дз.Мараковым рэлігійнай антысавецкай арганізацыі ў пас. Козырава (1933—35). У канцы сак. 1935 у  арганізацыю пранік правакатар, і ў пачатку крас. ўсе яе члены былі арыштаваны. 10.8.1935 Б. і інш. ўдзельнікі арганізацыі, у тым ліку актыўныя прыхаджане Міхаіл Вішкоўскі (Віткоўскі), Міхаіл Дзігілевіч (Дагялевіч), Марыя Ерахавец, Мікалай Камарнік, Павел Копаць, Пётр Копаць, Пётр Макарчук, Грыгорый Макарчук, Ганна Мініч, Марыя Палойка, Іван Пратасевіч, Фёдар Працішчэвіч, Усевалад Тыдман, Ігнат Скромны, Еўдакім Судакоў, Андрэй Тумар, Іван Філіповіч, Аляксандр Чысты, Кірыла Чысты былі прызнаны судом вінаватымі ў тым, што «пачынаючы з  1933 г., пасля прыезду ў Мінск М.Семянякі на пасаду епіскапа, у Козыраўскай царкве пачалі групавацца рэлігійныя, кулацкія і інш. антысавецкія элементы, якія паставілі сабе за мэту пад прыкрыццём царквы і выканання рэлігійных абрадаў, настройваць у антысавецкім духу насельніцтва горада і бліжэйшых раёнаў… Толькі пасля арышту гэтай контррэвалюцыйнай групы святароў прыпынілася распаўсюджванне правакацыйных чутак і пачаўся масавы прыліў людзей у калгасы». На працэсе 25 удзельнікаў арганізацыі прысудзілі да розных тэрмінаў зняволення. Б. прыгавораны калегіяй АДПУ да 3 гадоў ППК. Этапаваны з архіепіскапам Феафанам у Далёкаўсходні канцлагер НКВД (Хабараўск). Вызвалены 17.9.1936. Паводле некаторых звестак у 1942—43 служыў у Ільінскім саборы ў Сольцах (цяпер Наўгародская вобл., Расія), благачынны Солецкай акругі. Асвячаў храмы ў акрузе. Эвакуіраваны немцамі ў Літву. У другой палове 1940 — першай палове 1950-х г. протаіерэй Віленскай епархіі. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 4.4.1990. Групавая справа Б. і інш. № 31424-с захоўваецца ў  архіве КДБ Беларусі.

Актуальная версія на 01:27, 18 жніўня 2018

  • Дата нараджэння: 1873 г.
  • Імя па-руску: Бируля Владимир Викентьевич
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Навагрудскі павет (Гродзенская вобл., Навагрудскі раён), в. Гарадзец
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: духавенства
  • Адукацыя: сярэдняя духоўная
  • Прафесія / месца працы: Святар Козыраўскай царквы, протаіерэй
  • Месца пражывання: БССР, Мінская вобл., Мінскі раён, пас. Козырава
  • Дата смерці: 8 жнiвень 1954 г.
  • Месца смерці: Літва, Панявежыс

  • Дата арышту: 9 красавiк 1935 г.
  • Абвінавачанне: Антысавецкая дзейнасць
  • Дата асуджэння: 10 жнiвень 1935 г.
  • Артыкул: 72б; 76 КК БССР
  • Прысуд: 3 гады ППЛ
  • Месца адбывання: Дальлаг
  • Дата рэабілітацыі: 4 красавiк 1990 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда БССР

Біяграфія