Вазнясенскі Аляксандр Мікалаевіч (1888)

Вазнясенскі 3.jpg
  • Дата нараджэння: 1888 г.
  • Імя па-руску: Вознесенский Александр Николаевич
  • Пол: мужчына
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Прафесар Маскоўскага педагагічнага інстытута ім. А.С. Бубнова
  • Месца пражывання: РСФСР, г. Масква

  • Дата арышту: 13 люты 1934 г.
  • Дата асуджэння: 29 сакавiк 1934 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
  • Артыкул: 58-10; 58-11; 58-4 КК РСФСР
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 26 кастрычнiк 1964 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Прэзідыум Маскоўскага гарадскога суда

Біяграфія

Вазнясенскі 1.jpg

Аляксандр Мікалаевіч Вазнясенскі (17 ліпеня 1888, с. Чукалы, Ардатаўскі раён, Мардовія, колішняя Сімбірская губерня — 16 студзеня 1966, г. Казань) — крытык, літаратуразнавец, педагог

Нарадзіўся ў настаўніцкай сям'і (бацька ў далейшым прыняў сан і стаў святаром). З 1921 г. — дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1928 г. — прафесар БДУ.

У 1929—1931 гг. зазнаў ціск з боку кіраўніцтва ўніверсітэта і ДПУ, таму быў вымушаны з'ехаць у Маскву, дзе працаваў метадыстам у Аддзеле прафтэхадукацыі пры Наркамаце цяжкай прамысловасці СССР, пазней — прафесарам літаратуры ў Дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі, Маскоўскім педагагічным інстытуце.

Вазнясенскі 2.jpg

У 1934 г. быў арыштаваны ў Маскве па «Справе славістаў» (справе «Расійскай нацыянальнай партыі») праз паказанні Замоціна І.І.. У 1956 годзе Вазнясенскі даў наступныя паказанні:

«Когда я был арестован в 1934 году в Москве вместе с академиками Перетц и Сперанским, мне зачитали показания Замотина, который называл меня монархистом... После долгих истязаний, применяемых ко мне, я вынужден был дать показания на Замотина... Замотин пострадал благодаря своей слабохарактерности и трудности...»

Асуджаны быў Аляксандр Мікалаевіч на 5 год лагероў. Пакаранне адбываў у САЗЛАГу ва Узбекістане (рэабілітаваны ў 1962 г.).

У 1939 годзе пасля вызвалення пераехаў на сталае жыхарства ў Казань. З 1939 г. — выкладчык казанскіх вышэйшых навучальных устаноў. З 1940 г. — прафесар кафедры рускай мовы і літаратуры Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 23.04.1943 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Исследования по истории новой белорусской литературе». Працаваў дэканам гісторыка-філалагічнага факультэта Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадчыкам кафедры рускай і сусветнай літаратуры. Памёр і пахаваны ў Казані.