Вальковіч Аляксандр Іванавіч (1892)

  • Дата нараджэння: 3 травень 1892 г.
  • Імя па-руску: Валькович Александр Иванович
  • Месца нараджэння: г. Мінск
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Прафесія / месца працы: Фінансавы работнік Наркамфіна БССР
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск
  • Дата расстрэлу: 4 лiстапад 1937 г.
  • Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС
  • Дзе і кім арыштаваны: г. Мінск, ДПУ БССР
  • Дата арышту: 18 лiпень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай арганізацыі
  • Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: АДПУ СССР
  • Артыкул: 58-4; 58-7; 58-10; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: 5 гадоў ссылкі
  • Месца адбывання: Башкірыя, г. Белябей
  • Дата рэабілітацыі: 10 чэрвень 1988 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР

  • Дзе і кім арыштаваны: НКУС Башкірская АССР
  • Дата арышту: 25 травень 1937 г.
  • Абвінавачанне: Прыналежнасць да "Польскай вайсковай арганізацыі"
  • Дата асуджэння: 28 кастрычнiк 1937 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Камісія НКУС СССР і Пракурора СССР
  • Прысуд: ВМП

Біяграфія

ВАЛЬКОВІЧ Аляксандар Іванавіч, нар. 00.04.1892 у г. Менск, беларус, фінанс. работнік Наркамфіну БССР, г. Менск. Арыштаваны 30.07.18. Асуджаны 31.04.10 судовым ворганам як член к/р арганізацыі паводле арт. 58-4, 7, 10, 11 КК РСФСР на 5 гадоў высылкі, г. Белебей. 88.06.10 справу пераглядала Суд. кал. па крым. справах ВС БССР. КГБ РБ 20951-С

[21.4(3.5). 1892, Мінск (?) — 4.11.1937, Мінск, НКВД], грамадска-паліт. дзеяч. У 1914—15 працаваў у Віленскім аддзяленні Дзяржаўнага зямельнага банка. У пачатку 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыі ў Тамбове. З вер. 1915 у арміі, у 1916 скончыў школу прапаршчыкаў (Горы). Член БПС-Р. З 1918 у Мінску. Прадстаўнік БНР пры ўрадзе Грузіі, міністр фінансаў БНР. У час польскай акупацыі Беларусі 1919—20 арыштоўваўся, уцёк за мяжу. У снеж. 1925 вярнуўся ў Мінск. Працаваў інспектарам у Наркамаце фінансаў. У выніку чысткі апарату Наркамфіна ў сак. 1930 пазбаўлены работы. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы АДПУ СССР ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Белябей (Башкірыя). 25.5.1937 арыштаваны НКУС Башкірскай АССР па абвінавачанні ў прыналежнасці да «Польскай вайсковай арганізацыі». 28.10.1937 «двойкай» (наркам унутраных спраў і пракурор СССР) прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 10.6.1988.