Вашына Канстанцін Пятровіч (1909)

Вашына Канстанцін Пятровіч (1909).jpg
  • Дата нараджэння: 27 верасень 1909 г.
  • Варыянты імя: Лукаш Калюга; Вашина Константин Петрович
  • Месца нараджэння: Мінскі павет (Мінская вобл., Дзяржынскі раё), в. Скварцы
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: сярэдняя
  • Прафесія / месца працы: Рэдактар Радыёкамітэта
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Берасцянская, д. 4, кв. 1
  • Дата расстрэлу: 5 кастрычнiк 1937 г.
  • Месца смерці: РСФСР, Чалябінская вобл.
  • Дата арышту: 24 люты 1933 г.
  • Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі
  • Дата асуджэння: 4 лiстапад 1933 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
  • Артыкул: 58-10; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ (заменены на 5 гадоў ссылкі)
  • Месца адбывання: РСФСР, Свярдлоўская вобл., г. Ірбіт
  • Дата рэабілітацыі: 24 жнiвень 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР

  • Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, Свярдлоўская вобл., г. Ірбіт
  • Дата арышту: 6 лiстапад 1935 г.
  • Дата асуджэння: 22 люты 1936 г.
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ

  • Дата арышту: 5 кастрычнiк 1937 г.
  • Прысуд: ВМП

Біяграфія

Вашына Канстанцін Пятровіч (творчы псеўданім Лукаш Калюга) - беларускі празаік, перакладчык.

Нарадзіўся 27.09.1909 г. у в. Скварцы Мінскага павета (зараз Дзяржынскі раён). Яшчэ ў школе захапляўся краязнаўчай працай, запісваў народныя песні і іншыя фальклорныя творы сваёй мясцовасці. Сабраныя матэрыялы адсылаў у Мінск у Інбелкульт, дзе яны атрымалі высокую ацэнку, як лепшыя з прысланых. У 1925 г. скончыў сямігодку. У 1926 паступіў у Магілёўскі педтэхнікум, але вучыцца не стаў, вярнуўся дадому. З 1928 — студэнт МБПТ. Адначасова з вучобай рэдагаваў і перакладаў розныя тэксты для Белдзяржвыдавецтва, шмат пісаў. З траўня 1929 г. — сябра літаратурнага аб’яднання «Узвышша».

У 1931 выключаны з тэхнікума як «узвышанскі лазутчык і пачынаючы нацдэм». Са студзеня і да сярэдзіны 1932 працаваў сакратаром часопіса «Книга массам», які выдаваўся пры Белдзяржвыдавецтве, потым стыльрэдактарам (да канца 1932 г.) у радыёцэнтры.


Арыштаваны ДПУ БССР 23 лютага 1933 г. па справе «Беларускай народнай Грамады». Асуджаны на 5 гадоў ссылкі. Высланы ў г. Ірбіт (цяпер Краснаярскі край). У ссылцы працягваў пісаць, частка рукапісаў той пары захавалася.

Зноўку арыштаваны 06 лістапада 1935 г. Расстраляны 5 кастрычніка 1937 г. паводле прысуда Чэлябінскага суда.

Рэабілітаваны Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24 жніўня 1956 г.