Розніца паміж версіямі "Вераб'ёў Мікалай Мікалаевіч (1894)"

(Біяграфія)
Радок 34: Радок 34:
  
[[File:Нікан Вераб'ёў 3.jpg|300px|thumb]]
 
 +
[Мікалай Мікалаевіч; 4.5.1894, в. Мікшына Бежацкага пав. Цвярской губ., Расія — 7.9.1963, Гжацк, цяпер Гагарын, Расія], ігумен. Рускі. Са шматдзетнай сялянскай сям’і. Пасля сканчэння (1914) у ліку лепшых рэальнага вучылішча ў Вышнім Валачку Цвярской губ. паступіў у Петраградскі Псіха-неўралагічны (?) інстытут, які праз 2 гады пакінуў і паступіў у Маскоўскую духоўную акадэмію. Пасля яе закрыцця ў 1919 выкладаў матэматыку ў школе ў  Сасновіцах, потым пераехаў у Маскву, служыў псаломшчыкам у Барыса-Глебскім храме. 7.4.1931 у Мінску епіскапам Мінскім Феафанам (Семянякам) пастрыжаны ў манашаскі сан з імем Нікан і рукапаложаны ў іерадыякана, 26.12.1932 — у іераманаха. Служыў у Мікалаеўскай царкве пас. Козырава (цяпер у межах Мінска.) Арыштаваны 5.4.1933 у Мінску ў доме па вул. Безымяннай. Праходзіў па адной справе з архімандрытам Гаўрыілам (Горбачам), святарамі Мікалаем Цімінскім, Аляксандрам Яхневічам, манахінямі Еўфрасінняй Гутар, Еўдакіяй Лукашэвіч, Людмілай Палянскай, Наталляй Сон (Зон), актыўнымі прыхаджанамі Аленай Галкінай (н. ў 1888), Пятром Каладкевічам (1876), Ксеніяй Лецка (1892) і інш. Асуджаны 7.6.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з  лагпунктаў АДПУ Камсамольска-на-Амуры Далёкаўсходняга краю. У зняволенні некаторы час знаходзіўся з епіскапам Магілёўскім Феадосіем (Вашчынскім), ад якога 19.1.1937 атрымаў своеасаблівую даведку, дзе былі і такія радкі: «Іераманах Нікан <…> крыж сярод лагерных нёс цярпліва, без тугі і смутку, падаючы сваім жыццём добры прыклад усім». Пасля вызвалення (1937), не маючы магчымасці працягваць свяшчэннаслужэнне, працаваў памочнікам урача ў Ніжнім Валачку. У 1944 епіскапам Калужскім Васіліем прызначаны настаяцелем Благавешчанскага храма ў Казельску (другі святар храма Рафаіл Шэйчанка адбыў у сталінскіх канцлагерах больш за 20 гадоў). З 1948 служыў у Белеве, потым у Яфрэмаве, Смаленску, Гжацку. Узведзены ў сан ігумена (1956). Аўтар успамінаў, духоўных кніг. Рэабілітаваны 12.6.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Н. і інш. № 24819-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Версія ад 02:52, 3 жніўня 2018

Nikan Verabiou.jpg
  • Дата нараджэння: 4 травень 1894 г.
  • Варыянты імя: Вераб’ёў Нікан
  • Месца нараджэння: Цвярская губ., Бежацкі павет, в. Мікішына
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: рускі
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: няск. вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Святар, царква на Козыраўскіх могілках
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Безымянная
  • Дата смерці: 7 верасень 1963 г.
  • Месца смерці: г. Гагарын

  • Дата арышту: 5 красавiк 1933 г.
  • Абвінавачанне: Антысавецкая агітацыя
  • Дата асуджэння: 7 чэрвень 1933 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка
  • Артыкул: 72; 76 КК БССР
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 12 чэрвень 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура БССР

Біяграфія

Нікан Вераб'ёў.jpg

ВЕРАБ’ЁЎ Мікалай (Нікан) Мікалаевіч, нар. 04.05.1894 у в. Мікішына Цьвярской губ., расеец, зь сялян, сьвятар Козыраўскай царквы. Жыў: Менск, вул. Безымянная. Арыштаваны 33.04.05. Асуджаны 33.06.07 «тройкай» за а/с агітацыю паводле арт. 72, 76 КК БССР на 5 гадоў ППЛ. 89.06.12 справа пераглядалася Пракуратурай БССР. КГБ РБ 24819-с

Нікан Вераб'ёў 3.jpg