Вернікоўскі Аляксандр Львовіч (1884)

Магіла Аляксандра Вернікоўскага ў Оршы. Крыніца: Радыё Рацыя
  • Дата нараджэння: 25 лiпень 1884 г.
  • Варыянты імя: Верниковский Александр Львович
  • Месца нараджэння: г. Вільня
  • Пол: мужчына
  • Прафесія / месца працы: Праваслаўны святар
  • Дата смерці: 6 лiпень 1984 г.
  • Месца смерці: Беларусь, Віцебская вобл., г. Орша
  • Месца пахавання: Беларусь, Віцебская вобл., г. Орша

  • Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Мінск
  • Дата арышту: 3 студзень 1945 г.
  • Абвінавачанне: непрыязна выказваўся пра ўладу камуністаў на сходзе духавенства
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ
  • Дата вызвалення: 1950 г.

  • Крыніцы дадзеных: Адкрыты спіс

Біяграфія

Аляксандр Вернікоўскі - праваслаўны святар, грамадскі і культурны дзеяч, протаіерэй.

25.8.1909 паступіў у Казанскую духоўную акадэмію, скончыўшы якую атрымаў ступень кандыдата багаслоўя. У канцы 1914 прызначаны на пасаду нам. інспектара Тульскай духоўнай семінарыі; адначасова выкладаў у ёй нямецкую і французскую мовы. Вярнуўся ў Зах. Беларусь у лютым 1922. Працаваў псаломшчыкам Нараўскай царквы Белавежскага пав. У 1922—23 дырэктар бел. гімназіі ў Радашковічах. З 16.10.1923 настаўнік гісторыі, царкоўных спеваў і бел. мовы ў Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі. Пэўны час жыў у Беластоку. Пазней пераехаў у Мінск, дзе служыў настаяцелем Свята-Петрапаўлаўскай царквы на Нямізе.

Пасля арышту айца Мікалая Ясінскага - настаяцель царквы Св. Апосталаў Пятра і Паўла на Нямізе.

Арыштаваны 3 студзеня 1945 г. па абвінавачанні ў тым, што ў першыя дні жніўня 1944 г. прымаючы ўдзел у сходзе духавенства г. Мінска непрыязна выказаўся пра ўладу камуністаў. Высланы на 5 гадоў. Адбываў зняволенне на Урале, у Сібіры, Казахстане.

У Беларусь вярнуўся ў 1950. Служыў настаяцелем у мяст. Дварэц (Дзятлаўскі р-н) і ў мяст. Леніна (Слуцкі р-н), дзе выйшаў на пенсію. Потым пераехаў да сына Святаслава ў Оршу. Там і пахаваны.