Вольскі Вікенцій Вікенцьевіч (1913)

Фота з сямейнага архіва. Вольскі В.В. крайні злева
  • Дата нараджэння: 25 чэрвень 1913 г.
  • Імя па-руску: Вольский Викентий Викентьевич
  • Месца нараджэння: (Мінская вобл., Мінскі раён), в. Варашылы
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: паляк
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Прафесія / месца працы: спецпасяленец
  • Месца пражывання: Комі АССР, Княжпагосцкі раён, пас. Вецью
  • Партыйнасць: беспартыйны
  • Дата смерці: верасень 2009 г.
  • Месца смерці: Беларусь, Мінскі раён, в. Вялікая Валоўшчына
  • Дзе і кім арыштаваны: БССР
  • Абвінавачанне: кулакі
  • Прысуд: спецпасяленне
  • Месца адбывання: Комі АССР, Усць-Вымскі раён, пас. Вецью

  • Дата арышту: 25 сакавiк 1938 г.
  • Дата асуджэння: 31 кастрычнiк 1938 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка пры НКУС Комі АССР
  • Артыкул: 58-1а КК РСФСР
  • Прысуд: 10 гадоў пазбаўлення волі
  • Дата вызвалення: 11 студзень 1948 г.

Біяграфія

Вольскі Вікенцій Вікенцьевіч - 1913 г.н., ураджэнец в. Варашылы Заслаўскага раёна (цяпер Мінскі раён Мінскай вобл.), быў раскулачаны ў 1935 г. і высланы на спецпасяленне ў Комі АССР разам са сваёй сям'ёй (маці Вольская Эмілія Іванаўна 1883 г.н., сястра Вольская Лідзія Вікенцьеўна, браты Вольскія Іван, Вацлаў, Баляслаў, Антон). Яго бацька Вольскі Вікенцій Цэзаравіч быў асуджаны тройкай НКУС у 1935 г. у Мінску і расстраляны (дакладнае месца невядомае). У 1938 г. Вольскі Вікенцій Вікенцьевіч асуджаны тройкай НКУС Комі АССР па арт. 58-1 п. 1 і асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі. У 1948 г. вярнуўся на Радзіму ў Мінскі раён, дзе жылі родныя сёстры маці. Праз год прывез у БССР маці (памерла ў 1950 г., пахаваная ў г. Заслаўе Мінскага раёна). Вольскі Вікенцій працаваў у п. Ратамка на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве, затым у саўгасе. Быў жанаты. Памёр у 2009 г. ва ўзросце 96 гадоў.