Розніца паміж версіямі "Гагалушка Аляксандр Васільевіч (1909)"

(Не паказана 2 прамежкавыя версіі 2 удзельнікаў)
Радок 31: Радок 31:
  
[[Катэгорыя:Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]]
 
[[Катэгорыя:Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]]
[[Катэгорыя:Духавенства]]
 
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]]
 
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]]
 +
[[Катэгорыя:Духавенства і рэлігійныя дзеячы]]
  
==Біяграфія==
 
==Біяграфія==
Радок 53: Радок 53:
  
Успаміны Веры Іванаўны Вянсковіч // http://www.orthedu.ru/eparh/8916-pamyati-svyaschennika-vasiliya-gogolushko.html; Маракоў, Л.У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917–1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Том 1. – Мінск, 2007 // http://www.marakou.by/ru/davedniki/represavanyya-pravaslaynyya/tom-i?id=21706; Горны, А.С. Сінодзік пацярпелых за веру і Царкву Хрыстовую ў Гродзенскай епархіі (ХХ стагоддзе). – Гродна, 2014. – С. 29–30; Силова, С.В. Патриотическая деятельность православного духовенства в Белоруссии  в годы Великой Отечественной войны (1941–1945 гг.) //
 
http://uctopuk.info/article/patrioticheskaya-deyatelnost-pravoslavnoy-cerkvi-v-belorussii-v-gody-velikoy-otechestvennoy.
 
http://uctopuk.info/article/patrioticheskaya-deyatelnost-pravoslavnoy-cerkvi-v-belorussii-v-gody-velikoy-otechestvennoy.
  
[[Удзельнік:Vadzim Urubleuski|Vadzim Urubleuski]] ([[Размовы з удзельнікам:Vadzim Urubleuski|размовы]]) 23:12, 14 снежня 2017 (MSK)
 
[[Удзельнік:Vadzim Urubleuski|Vadzim Urubleuski]] ([[Размовы з удзельнікам:Vadzim Urubleuski|размовы]]) 23:12, 14 снежня 2017 (MSK)
 +
 
 +
 
{{Шаблон:Рэпрэсаваныя сваякі
 
{{Шаблон:Рэпрэсаваныя сваякі
 +
 
|бацька=Гагалушка Васіль Мітрафанавіч (1881)
 
|бацька=Гагалушка Васіль Мітрафанавіч (1881)
  
[[:ru:Гоголушко Александр Васильевич (1909)]]
 
[[:ru:Гоголушко Александр Васильевич (1909)]]

Актуальная версія на 09:19, 25 студзеня 2018

Аляксандр Гагалушка - выпускнік мастацкіх курсаў імя Ф. Смуглевіча ў Вільні (1934)
  • Дата нараджэння: 13 сакавiк 1909 г.
  • Імя па-руску: Гоголушко Александр Васильевич
  • Месца нараджэння: Віленская губерня, Вілейскі павет, Норыцкая воласць, сяло Ласіца (цяпер Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, вёска Ласіца)
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: духавенства
  • Адукацыя: сярэдняя спецыяльная адукацыя
  • Прафесія / месца працы: служыцель Праваслаўнай царквы, мастак
  • Месца пражывання: Навагрудскае ваяводства, Стаўпецкі павет, гміна Свержань, мястэчка Новы Свержань
  • Дата смерці: 1996 г.
  • Месца смерці: Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, вёска Ракавічы
  • Месца пахавання: цвінтар Ракавіцкай Раства-Багародзіцкай царквы

  • Дата арышту: 18 верасень 1939 г.
  • Абвінавачанне: член контррэвалюцыйнай арганізацыі
  • Дата асуджэння: 2 лiпень 1940 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада пры НКУС СССР
  • Артыкул: 74 КК БССР
  • Прысуд: 8 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: Паўночна-чыгуначны концлагер НКУС у Комі АССР
  • Дата вызвалення: 25 верасень 1941 г.
  • Падставы вызвалення: польскае грамадзянства
  • Дата рэабілітацыі: 18 красавiк 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратурай БССР

Біяграфія

Гагалушка Аляксандр Васільевіч нарадзіўся 13 сакавіка 1909 у сяле Ласіца Норыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер вёска Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці), у сям’і псаломшчыка Васіля Мітрафанавіча Гагалушкі (1881–1920).

Скончыў 5 класаў Віленскай духоўнай семінарыі (1927), мастацкія курсы імя Францішка Смуглевіча ў Вільні (1934). У 1928–1930 служыў псаломшчыкам у царкве сяла Мыто (цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл.), у 1930–1933 служыў у царкве сяла Пераброддзе (цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл.), у 1934–1938 – у Лідскай Георгіеўскай царкве, у 1938–1939 – у царкве сяла Стары Свержань (цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.).

Збіты і арыштаваны мясцовымі актывістамі ў ноч з 17 па 18 верасня 1939, заключаны ў Стаўбцоўскую турму. Па абвінавачванні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці асуджаны 2 ліпеня 1940 да 8 гадоў ППЛ. Этапіраваны ў Паўночна-чыгуначны концлагер НКУС у Комі АССР. Вызвалены 25 верасня 1941 як польскі грамадзянін. Затым знаходзіўся на пасяленні ў Паўночным Казахстане, працаваў мастаком.

11 верасня 1946 вярнуўся з ссылкі ў Беларусь, 25 ліпеня 1946 прызначаны псаломшчыкам Раства-Багародзіцкай царквы ў вёсцы Ракавічы (цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.). Пасля жаніцьбы рукапакладзены ва іерэя і накіраваны да Успенскай царквы вёскі Радзівонішкі (цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл.). Узнагароджаны набедранікам (1948), скуф’ёй (1949), камілаўкай (1954). У 1950–1958 служыў у царкве вёскі Ракавічы. У 1954 – 1956 часова выконваў абавязкі настаяцеля Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Турэйск (цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.). У сакавіку 1958 захварэў на туберкулёз косці. Па стану здароўя выйшаў за штат і прызнаны інвалідам 2 групы. Больш за тры гады не мог хадзіць. Пасля выхаду на пенсію працаваў мастаком, чым дапамагаў сям’і.

Праз 34 гады пасля выхаду за штат ужо ў вельмі сталым веку зноў атрымаў магчымасць служыць літургію – прызначаны выконваючым абавязкі настаяцеля Ракавіцкай царквы (20.04.1992).

Памёр у 1996 годзе, пахаваны на цвінтары Ракавіцкага храма. Рэабілітаваны двойчы: у верасні 1955 і 18 красавіка 1989 (апошні раз пракуратурай БССР).

У шлюбе з Валянцінай Іванаўнай Карней меў дачку Аллу.

Крыніцы

Успаміны Веры Іванаўны Вянсковіч // http://www.orthedu.ru/eparh/8916-pamyati-svyaschennika-vasiliya-gogolushko.html; Маракоў, Л.У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917–1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Том 1. – Мінск, 2007 // http://www.marakou.by/ru/davedniki/represavanyya-pravaslaynyya/tom-i?id=21706; Горны, А.С. Сінодзік пацярпелых за веру і Царкву Хрыстовую ў Гродзенскай епархіі (ХХ стагоддзе). – Гродна, 2014. – С. 29–30; Силова, С.В. Патриотическая деятельность православного духовенства в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1945 гг.) //

http://uctopuk.info/article/patrioticheskaya-deyatelnost-pravoslavnoy-cerkvi-v-belorussii-v-gody-velikoy-otechestvennoy.

Vadzim Urubleuski (размовы) 23:12, 14 снежня 2017 (MSK)

{{Шаблон:Рэпрэсаваныя сваякі

|бацька=Гагалушка Васіль Мітрафанавіч (1881)

ru:Гоголушко Александр Васильевич (1909)