Галавач Платон Раманавіч (1903)

Галавач Платон Раманавіч (1903).jpg
  • Дата нараджэння: 18 красавiк 1903 г.
  • Варыянты імя: Платон Галавач
  • Месца нараджэння: Бабруйскі павет (Магілёўская вобл., Бабруйскі раён), в. Пабокавічы
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Прафесія / месца працы: літаратар, сакратар ЦК камсамола БССР
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Маскоўская, д. 8, корп. 1, кв. 34
  • Партыйнасць: Член УсеКП(б)
  • Дата расстрэлу: 29 кастрычнiк 1937 г.
  • Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС

  • Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Мінск
  • Дата арышту: 11 жнiвень 1937 г.
  • Абвінавачанне: Арганізатар тэрарыстычнай групы, праводзіў нямецка-фашысцкую дзейнасць
  • Дата асуджэння: 28 кастрычнiк 1937 г.
  • Артыкул: 70, 76 КК БССР
  • Прысуд: ВМП
  • Дата рэабілітацыі: 25 лiпень 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР

Біяграфія

Галавач Платон Раманавіч (1903) 2.jpg

Галавач Платон Раманавіч - беларускі паэт.

Нарадзіўся ў 1903 г. у в. Пабокавічы Бабруйскага павета ў беднай сялянскай сям'і. Праз паўтара года пасля нараджэння Платона памерла яго маці. Скончыў народнае вучылішча ў в. Гарбацэвічы. Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. пайшоў у Гарбацэвiчах у школу першай ступені, дзе падчас вучобы пачаў удзельнічаць у літаратурным гуртку. Паступіў у камсамол і арганізаваў у роднай вёсцы ячэйку, займаўся ліквідацыяй непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва, арганізацыяй клуба і хаты-чытальні. У 1922 г. Платона паслалі на вучобу ў Мінскую камсамольскую школу. Затым адзiн год ён быў інструктарам Барысаўскага павятовага камітэта камсамола.

У 1926 г. Платон скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі і быў запрошаны на працу ў ЦК камсамола, дзе стаў загадчыкам аргаддзела, а на IX з'ездзе камсамола Беларусі ў 1928 г. быў абраны першым сакратаром ЦК ЛКСМБ. Адначасова працаваў адказным рэдактарам ​​газеты "Чырвоная змена". У 1929 г. Галавач пачаў працаваць намеснікам наркама асветы БССР.

Платон з дачкой Галінай

У 1923-1928 гг. Галавач уваходзіў у кіраўніцтва літаратурнай арганізацыі "Маладняк". Быў рэдактарам часопіса "Маладняк" і "Полымя" (першы рэдактар ​​гэтага часопіса ў 1930-1932 гг.). У лістападзе 1928 увайшоў у Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў і быў абраны яе Генеральным сакратаром.

11 жніўня 1937 г. арыштаваны і ўслед за гэтым выключаны з УсеКП(б). 28 кастрычніка 1937 г. прысуджаны да ВМП як арганізатар тэрарыстычнай групы, праводзіў нямецка-фашысцкую дзейнасьць паводле арт. 70, 76 КК БССР.

Расстраляны ў Мінскай турме ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г.

25 ліпеня 1956 г. справу пераглядала Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР.

Паштовы канверт і марка, выпушчаныя ў 2003 годзе ў гонар Платона Галавача