Розніца паміж версіямі "Галадзед Мікалай Мацвеевіч (1894)"

(Успаміны дачкі М.М. Галадзеда)
 
(Не паказана4 прамежкавыя версіі таго ж удзельніка)
Радок 19: Радок 19:
 
|дата рэабілітацыі 1=22.03.1956
 
|дата рэабілітацыі 1=22.03.1956
 
|кім рэабілітаваны 1=Генеральны пракурор СССР
 
 +
|падставы рэабілітацыі 1=Адсутнасць складу злачынства
 
}}
 
}}
  
[[Катэгорыя:Партыйныя і дзяржаўныя дзеячы]]
+
[[Катэгорыя:Партыйныя і дзяржаўныя дзеячы БССР]]
 
[[Катэгорыя:Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]]
 
[[Катэгорыя:Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі]]
 
[[Катэгорыя:Ахвяры палітычнага тэрора ў СССР (База дадзеных)]]
 
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]]
 
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]]
 +
[[Катэгорыя:Абраная старонка]]
  
{{Шаблон:Рэпрэсаваныя сваякі
 
{{Шаблон:Рэпрэсаваныя сваякі
Радок 47: Радок 49:
 
22.03.1956 г. справу пераглядаў Генеральны пракурор СССР і пастанавіў рэабілітаваць Мікалая Галадзеда. Імем Галадзеда названыя вуліца і праезд у Мінску.
 
==Успаміны дачкі М.М. Галадзеда==
+
==Успаміны дачкі, Беляковай Валянціны Мікалаеўны==
Гэтыя дамы ў Мінску аддзяляюць усяго некалькі кварталаў. Адзін, што на рагу вуліц Леніна і К. Маркса, называўся ў тым далёкім трыццаць сёмым 2-ім Домам Саветаў. Другі, адкуль я выйшла з цяжарам душэўнага болю за пакуты чалавечыя, стаіць на беразе Свіслачы па вуліцы Янкі Купалы. Якая паміж імі сувязь? Самая непасрэдная - з дамамі гэтымі звязаны лёс адной сям'і. Сям'і, якая спазнала спаўна каварства і жорсткасць сістэмы сталінскага "казарменнага сацыялізму", якая зведала ўсю горыч жахлівых беззаконняў у час рэпрэсій. Лёс сям'і Галадзедаў...
 
Наша гутарка з Валянцінай Мікалаеўнай Беляковай працягвалася амаль сем гадзін. Калі скончылася апошняя магнітафонная касета, стала ніякавата, бо кожнае слова ўспамінаў, якое гучала з вуснаў маёй субяседніцы, хацелася занатаваць з дакументальнай дакладнасцю.
+
...Справа ў тым, што я доўгі час была адарваная ад Беларусі. Амаль сорак гадоў... Маці ў той страшны год, калі ад рук энкэвэдзістаў загінуў бацька, саслалі ў Казахстан, а мяне як дачку ворага народа выслалі ў Яраслаўль з "белым білетам" - без права выезду адтуль. Я тады і пашпарта нават не мела. Мне толькі-толькі споўнілася шаснаццаць...
  
І вось цяпер, ведучы расшыфроўку запісаў, зноў чую яе напружана-прыцішаны голас:
+
... Памятаю, вучылася я ў восьмым класе 2-й беларускай сярэдняй школы, якая толькі была пабудавана каля Дома піянераў. Перайшла туды з 20-й, што знаходзілася на Ляхаўцы (дарэчы, таксама навучанне ў ёй вялося на беларускай мове). Перайшла, бо новая школа знаходзілася бліжэй да другога Дома Саветаў, дзе мы жылі ў той час. Правучылася ў ёй толькі год. Менавіта тады, калі пачала здаваць экзамены за восьмы клас, і сталі развівацца ўсе гэтыя падзеі, пачалося ганенне на бацьку.
 +
 
 +
Першы ўдар для яго - суд над ваеннымі, з якімі ён вельмі сябраваў. Яго асабістым другам быў маршал Ягораў - начальнік Генеральнага штаба, які пэўны час узначальваў ваенную акругу ў Беларусі. Сябраваў ён з сакратаром ЦК КП(б)Б Янам Барысавічам Гамарнікам, які жыў у нашым доме таксама, пакуль яго не перавялі ў Маскву начальнікам Палітупраўлення Чырвонай Арміі. Асабліва ў блізкіх адносінах ён быў з Убарэвічам. Сям'я Убарэвічаў жыла ў Маскве, а Іераніму Пятровічу як камандуючаму войскамі БВА пастаянна даводзілася быць, як кажуць, на колах. Прыязджаў то на пасяджэнні ЦВКа, то на бюро ЦК Беларусі, членам якіх з'яўляўся. Ён вельмі часта заходзіў да нас - нават проста паабедаць, бо сталавацца тады асабліва не было дзе. Дачка Убарэвіча Уладзіміра, з якой я і цяпер падтрымліваю сувязь, гаворыць: напішы ўспаміны пра бацьку, бо ты яго бачыла часцей і ведаеш лепш за мяне... Словам, суд над ваеннымі мой тата вельмі востра перажываў, ды і я, даведаўшыся пра ўсё гэта, страшэнна разгубілася. Але думаць, што падзеі тыя нейкім чынам адаб'юцца на бацьку, -- у галаву нават такое не ішло...
 +
 
 +
Памятаю, гэта было ў сярэдзіне чэрвеня 1937 года, бацька, маці і мой маленькі брат сабраліся ехаць у Маскву. Мне потым расказвала мама, што бацька, над якім пачалі згушчацца хмары, вырашыў звярнуцца да Сталіна, каб праясніць сваё становішча, даведацца пра лёс Беларусі, кіраўніцтва якой пачалі падвяргаць рэпрэсіям. Я ж засталася ў Мінску - трэба было даздаваць экзамены. Маці выклікала з Гомеля сваю сястру, каб не пакідаць мяне адну.
 +
 
 +
Бацькі мае звычайна спыняліся ў доме на набярэжнай - па вуліцы Серафімовіча, 2, дзе кіруючым работнікам з рэспублік выдзелілі гасцінічнага тыпу кватэры з казённай мэбляй. Як толькі прыехалі ў Маскву, тата адразу пайшоў на прыём да Сталіна. Як успамінала мама, прабыў ён у Крамлі даволі доўга і вярнуўся адтуль у добрым настроі, акрылены, бо Сталін супакоіў бацьку, сказаў, што хвалявацца за свой лёс Галадзеду ня трэба, што ёсць нават думка зрабіць яго саюзным наркомам, што яму аказваюць поўны давер. Словам, тата акрыяў.
 +
 
 +
У гэты ж дзен 17 чэрвеня пасля прыёму ў Сталіна бацьку арыштавалі.
 +
 
 +
Праз дзве-тры гадзіны пазванілі ў дзверы. Прыйшоў Берман і яшчэ адзін чалавек. Бермана ў нашай сям'і добра ведалі, бо да пераезду ў Маскву ён працаваў некалькі гадоў наркомам унутраных спраў Беларусі, і бацька падтрымліваў з ім асабістыя кантакты. Мама пайшла на кухню ставіць чайнік, каб пачаставаць гасцей чаем. Калі вярталася адтуль, убачыла, што тату абшукваюць. З крыкам - што вы робіце, ён ні ў чым не вінаваты! - яна кінулася да Бермана. Але Берман паказаў ёй ордэр на арышт за нумарам восем. Так, гэта ў памяці мамы адбілася на ўсё жыццё. Пра тое, што быў прад'яўлены толькі восьмы ордэр, - рэпрэсіўная машына толькі набірала разгон - яна гаварыла не адной мне, але і засведчыла ў сваіх запісках, якія захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП Беларусі...
 +
 
 +
... Відаць, Сталін "прашчупваў" бацьку, высвятляў, чым ён жыве, што ў яго на душы. А калі канчаткова ўпэўніўся, што бацька - чалавек цвёрды ў сваіх пазіцыях, што інтарэсы праўды ў яго ў крыві і на кампрамісы з сумленнем ён не пойдзе, паставіў на яго лёсе тую самую крывавую кропку... Калі бацьку, ужо арыштаванага, выводзілі з маскоўскай кватэры, ён стрымана сказаў маці: "Вярунька, не хвалюйся, гэта непаразуменне. Што б там ні здарылася, я праўду адстаяць здолею. Беражы дзяцей". Гэта былі яго апошнія словы...
 +
 
 +
... Хадзілі чуткі, што быццам бацька застрэліўся ў страху перад абвінавачваннямі ў нацдэмаўшчыне. Газеты таго часу старанна "распрацоўвалі" афіцыйную версію аб тым, што Галадзед нібыта выкінуўся з акна турмы НКУС у Мінску. А нядаўна пазваніла знаёмая, якая чула па нейкім "радыё-голасе" ўрывак з кнігі ці то англійскага ці то амерыканскага аўтара, які сцвярджае, што бацьку забілі энкэвэдзісты ў цягніку, калі перавозілі з Масквы ў мінскую турму. Што я магу на гэта сказаць? Вось, калі ласка, адказ з Галоўнай ваеннай пракуратуры за подпісам намесніка галоўнага ваеннага пракурора палкоўніка юстыцыі Д. Церахава ад 24 сакавіка 1956 года, дзе напісана: "Галадзед Мікалай Мацвеевіч, 1894 года нараджэння, быў арыштаваны НКУС СССР і 21 чэрвеня 1937 года памёр. 23 сакавіка 1956 года справа па абвінавачванні Галадзеда Мікалая Мацвеевіча спынена Пракуратурай СССР па арт. 4 п. 5 КПК РСФСР, г. зн. з-за адсутнасці саставу злачынства, і ён пасмяротна рэабілітаваны".
 +
 
 +
Ёсць сведчанні чалавека, які бачыў бацьку ў апошнія яго хвіліны. У Мінску жыў вядомы ўрач-хірург Майсей Навумавіч Шапіра. Ён расказваў маёй маці, што ў адну з начэй пад'ехаў да дома, дзе жыла яго сям'я, "чорны воран". Шапіра вырашыў, што прыехалі яго арыштоўваць. І сапраўды, яго павезлі ў турму НКУС. У кабінеце следчага ён убачыў тапчан, на якім ляжаў бацька - урач добра ведаў яго ў твар, Шапіра кінуўся адразу, каб дапамагчы яму, бо тата цяжка дыхаў. Аднак яго спыніў вокрык: "Не падыходзіць!". Бацька памёр на вачах хірурга. Ад Шапіры патрабавалі, каб ён толькі зафіксаваў смерць... Пасля таго выпадку Шапіра катэгарычна адмаўляў версію, што бацька выкінуўся з акна, бо на касцюме Мікалая Мацвеевіча, як сцвярджае сведка, не было ні крыві, ні бруду. Гэтыя ўспаміны таксама захоўваюцца ў фондах Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.
 +
 
 +
17 чэрвеня ноччу ўварваліся ў нашу мінскую кватэру з вобыскам. Сярод тых, хто абшукваў, былі знаёмыя твары. Усіх я, вядома, не помню, але памятаю - Далгіх такі быў. Ён таксама прыйшоў, праўда, цяпер ужо не як знаёмы нашай сям'і, а зусім у іншай якасці. Пачалі раскідваць усе рэчы, кнігі, забіраць фотаздымкі, штосьці рваць. Аднак нічога кампраметуючага знайсці, вядома, не маглі. Цётка мая ў страху ад усяго гэтага раніцай пасадзіла мяне ў цягнік на Маскву, а сама кінулася ў Гомель да сваёй сям'і. І яе ні ўчым нельга абвінаваціць... Ужо ў Маскве другая маміна сястра ўзяла да сябе майго браціка.
 +
 
 +
Паводле: Л. Крушынская. Праўду адстаяць здолеў... // Літаратура і мастацтва, №31 (3441), 29.07.1988 г.

Актуальная версія на 11:08, 31 ліпеня 2017

Галадзед Мікалай Мацвеевіч (1894).jpg
  • Дата нараджэння: 9 травень 1894 г.
  • Месца нараджэння: Чарнігаўская губерня Навазыбкаўскі павет (Расія, Бранская вобл., Навазыбкаўскі раён), с. Стары Крывец
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: пралетарскае
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Старшыня СНК БССР
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, Другі дом Саветаў, кв. 8
  • Партыйнасць: Член УсеКП(б) з 1918 г.
  • Дата смерці: 21 чэрвень 1937 г.
  • Месца смерці: БССР, г. Мінск, НКУС

  • Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, г. Масква
  • Дата арышту: 14 чэрвень 1937 г.
  • Абвінавачанне: Адзін з кіраўнікоў антысавецкага аб'яднанага падполля ў Беларусі, контррэвалюцыйная праца
  • Дата рэабілітацыі: 22 сакавiк 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Генеральны пракурор СССР
  • Падставы рэабілітацыі: Адсутнасць складу злачынства

Рэпрэсаваныя сваякі

Жонка: Галадзед Вера Сцяпанаўна (1900)

Біяграфія

Мікалай Мацвеевіч Галадзед — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст. З 1927 да 1937 з'яўляўся Старшынём Савета Народных Камісараў БССР.

Нарадзіўся 9 траўня 1894 г. ў сяле Стары Крывец Навазыбкаўскага павета (зараз Навазыбкаўскі раён Бранскай вобласці) у сям'і селяніна-печніка.

Скончыў рабфак Горы-Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. Падчас Першай сусветнай вайны служыў у царскай арміі, удзельнічаў у Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайне. З 1918 г. з'яўляўся членам УсеКП(б). З 12.12.1925 — 2-і сакратар ЦК КП(б)Б. Быў абраны кандыдатам ў члены ЦК УсеКП(б).

У 1918—21 гг. працаваў у Навазыбкаўскім павеце. У 1921—24 гг. быў старшынём выканкама Горацкага Савета. З 7 траўня 1927 г. да 20 траўня 1937 г. з'яўляўся старшынём Савета Народных Камісараў БССР.

Галадзед Мікалай Мацвеевіч з Верай Сцяпанаўнай, дачкой Валянцінай і сынам Леанідам, 1934 г.

Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Сям'я пражывала ў Мінску ў Другім доме Саветаў, кв. 8 (зараз вул. К. Маркса, 30).

Арыштаваны ў Маскве 14 чэрвеня 1937 г. па авінавачанні ў кіраўніцтве антысавецкім аб'яднаным падполлем і контррэвалюцыйнай працы і накіраваны ў Мінск. 21 чэрвеня 1937 г. падчас допыту у будынку НКУС, Мікалай Галадзед выкінуўся з акна пятага паверха і разбіўся.

22.03.1956 г. справу пераглядаў Генеральны пракурор СССР і пастанавіў рэабілітаваць Мікалая Галадзеда. Імем Галадзеда названыя вуліца і праезд у Мінску.

Успаміны дачкі, Беляковай Валянціны Мікалаеўны