Ганчарык Міхаіл Мікалаевіч (1899)

Hanczaryk Mikhail.jpg
  • Дата нараджэння: 12 лiстапад 1899 г.
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Ігуменскі павет (Мінская вобл., Смалявіцкі раён), в. Кляннік
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Намеснік дырэктара Інстытута біялогіі БелАН
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Ленінская 29/35, кв. 49а
  • Дата смерці: 11 красавiк 1986 г.
  • Месца смерці: БССР, г. Мінск
  • Месца пахавання: Беларусь, г.Мінск, Паўночныя могілкі
  • Дата арышту: 14 верасень 1933 г.
  • Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай арганізацыі "Беларускі нацыянальны цэнтр"
  • Дата асуджэння: 9 студзень 1934 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
  • Артыкул: 58-4; 58-7; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: 10 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: Бамлаг, г. Свабодны, Южлаг
  • Дата рэабілітацыі: 18 красавiк 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал БВА

  • Дзе і кім арыштаваны: УДБ па Арлоўскай вобл.
  • Дата арышту: 15 люты 1949 г.
  • Дата асуджэння: 18 травень 1949 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада МДБ СССР
  • Прысуд: Ссылка на пасяленне
  • Месца адбывання: РСФСР, Краснаярскі край
  • Дата вызвалення: лiпень 1954 г.

Біяграфія

Міхаіл Мікалаевіч Ганчарык — беларускі навуковец-біёлаг, фізіёлаг раслін, пісьменнік. Доктар біялагічных навук (1960), прафесар; з 1969 года член-карэспандэнт АН БССР; з 1972 года заслужаны дзеяч навукі БССР.

Нарадзіўся 12 (24) лістапада 1899 г. у в. Кляннік Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Смалявіцкі раён, Мінская вобласць). У 1914 годзе скончыў Ігуменскае пачатковае вучылішча. У 1917—1924 гадах вучыўся ў Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце, дзе ўзначальваў Беларускую секцыю студэнтаў.

Першыя вершы апублікаваны ў 1914 годзе ў газеце «Наша ніва». Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі. Друкаваўся ў газетах «Вольная Беларусь», «Беларусь», часопісах «Аршанскі маладняк», «Рунь», «Зоркі». У 1925—1928 гадах кіраўнік Аршанскага філіяла «Маладняка».

У 1925—1929 гадах працаваў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (БСГА). З 1929 года працаваў у Інстытуце біялогіі БелАН, з 1931 намеснік дырэктара, выконваючы абавязкі дырэктара.

Арыштаваны 14 верасня 1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Паводле пастановы АДПУ СССР ад 9 студзеня 1934 прыгавораны да 10 гадоў лагераў; накіраваны на будоўлю Байкала-Амурскай магістралі.

Пасля вызвалення з 1947 года старшы навуковы супрацоўнік Арлоўскай доследнай станцыі. Арыштаваны 15 лютага 1949 УДБ па Арлоўскай вобласці. Пастановай Асобай нарады ад 18 мая 1949 высланы на пасяленне ў Краснаярскі край. У 1949—1956 гг. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, дырэктарам Ігарскай доследнай станцыі Інстытута сельскай гаспадаркі Крайняй Поўначы. Знаходзячыся ў высылцы, распрацаваў асновы палярнага земляробства, вывучаў пытанні вырошчванпя бульбы, капусты і іншых культур ва ўмовах Крайняй Поўначы. Вызвалены ў ліпені 1954 годзе. Рэабілітаваны 18 красавіка 1956.

З 1956 года ў БСГА, з 1958 года старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біялогіі АН БССР, у 1961—1986 гадах загадчык аддзела фотасінтэзу, дырэктар (1967-72), загадчык лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР (з 1972). З 1976 навуковы кансультант Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР.

Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.