Розніца паміж версіямі "Гарэцкі Максім Іванавіч (1893)"

(Біяграфія)
Радок 39: Радок 39:
 
}}
 
}}
 
==Біяграфія==
 
==Біяграфія==
 +
[[File:Harecki Maksim.jpg|400px|thumb|Максім Гарэцкі, 1920-я гг.]]
 +
'''Максім Іванавіч Гарэцкі''' — беларускі пісьменнік, дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст.
  
ГАРЭЦКІ Максім Іванавіч, нар. 06.02.1893 у в. М. Багацькаўка Мсьціслаўскага р-ну Аршанскай акругі, беларус, зь сялян, навуковы супрацоўнік Беларускай акадэміі навук, Менск. Арыштаваны 30.07.16. Асуджаны 31.04.10 калегіяй ОГПУ за а/с дзейнасьць паводле арт. 58/4,7,10,11 КК на 5 гадоў высылкі, г. Вятка. 57.11.15 справу пераглядала Суд. кал. па крым. справах Вярх. суду БССР. КГБ РБ 20951-с
+
Нарадзіўся 6 (18) лютага 1893 г. у в. Малая Багацькаўка (Мсціслаўскі павет, Магілёўская губерня) у сялянскай малазямельнай сям'і. Вучыўся ў школе граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка. Потым некалькі гадоў ён у сяле Вольша Аршанскага павета ў царкоўна-прыходскай школе. Ужо ў той час Гарэцкі пачынае цікавіцца беларускай літаратурай і пачынае свядома карыстацца беларускай мовай. У 1908 г. Гарэцкі скончыў вучобу ў двухкласнай настаўніцкай школе ў Вольшы і атрымаў магчымасць быць настаўнікам. У 1909 г. Максім Гарэцкі паступіў у каморніцка-агранамічную вучэльню ў Горы-Горках, якую скончыў у 1913 г. У вучэльні пад кіраўніцтвам Максіма было створана невялікае таварыства аматараў беларускай літаратуры. Сябры гуртка пісалі невялікія допісы ў «Нашу Ніву». Па размеркаванні накіраваны ў Вільню.
 +
[[File:Maksim i Hauryla Hareckija.jpg|400px|thumb|Максім Гарэцкі (справа) са сваім братам Гаўрылам Гарэцкім, 1926 г.]]
 +
Чарцёжнік, каморнік землеўпарадкавальных камісій Віленскай губерні (Вільня, 1913—1914). Каб не ісці на службу звычайным салдатам на 3 гады, Гарэцкі пачынае адбыванне вайсковай павіннасці ў якасці «вальнапісанага» царскай арміі 1 ліпеня 1914 года, яго накіравалі ў артылерыйскую брыгаду ў Вільню (2-я батарэя 27-й артылерыйскай брыгады). Гэта супала з пачаткам Першай сусветнай вайны. Максім трапіў на фронт ужо 24 ліпеня і ўдзельнічаў у жорсткіх баях. Найбольш страшны бой быў 27 жніўня пад Аленбургам (Прусія), за гэты бой Максім быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4-й ступені. 25 кастрычніка пад Герытэнам быў паранены. У студзені 1916 г. пасланы вучыцца ў Паўлаўскае ваеннае вучылішча ў Петраградзе, дзе атрымаў чын прапаршчыка.
 +
 
 +
З восені 1917 года жыў у Смаленску, працаваў у газеце «Известия Смоленского Совета депутатов», "Звязяда". Разам з рэдакцыяй «Звязды» пераехаў у Менск, потым у Вільню (пачатак студзеня 1919). Там працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Віленскай беларускай гімназіі, выкладчыкам Беларускіх настаўніцкіх курсаў і Вышэйшых літоўскіх педагагічных курсаў. Супрацоўнічаў з газетамі «Беларускія ведамасці», «Беларускі звон». Рэдактар і выдавец газеты «Наша думка» (снежань 1920 — ліпень 1921), «Беларускія ведамасці» (з верасня 1921). Максім Гарэцкі быў сябрам Таварыства беларускай школы, Беларускага навуковага таварыства, Беларускага выдавецкага таварыства. Разам з Сымонам Рак-Міхайлоўскім, Антонам Луцкевічам, Аркадзем Смолічам, Францішкам Аляхновічам і іншымі беларускімі дзеячамі стаў ініцыятарам скаўцкага руху ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1919 г. пачала дзейнічаць Народная Рада БНР, старшынёй якой стаў Пятро Крачэўскі. Максім Гарэцкі ўвайшоў у склад прэзідыума Рады БНР. У 1919 годзе ў Вільні Максім Гарэцкі пабраўся шлюбам з Леанілай Усцінаўнай Чарняўскай.
 +
[[File:Harecki Maksim 4.jpg|400px|thumb|З жонкай Леанілай, дзецьмі Галінай і Леанідам, 1920-я гг.]]
 +
У студзені 1922 г. перад выбарамі ў Віленскі сойм, быў арыштаваны польскімі ўладамі як цяжкі палітычны злачынца. Быў абвінавачаны ў прыналежнасці да партыі камуністаў, арганізацыі замаху на дзяржаўную ўладу, друкаванай і вуснай агітацыі, атрыманні грошай ад камуністаў. Такія дзеянні паводле польскага КК маглі карацца смерцю або катаргай. Зняволены ў Лукішскай турме ў Вільні. У выніку пратэстаў за мяжой супраць масавых арыштаў беларускіх і літоўскіх дзеячоў прымусова з іншымі арыштаванымі дзеячамі высланы ў Латвію. Там жыў у Дзвінску, дзе выкладаў на Беларускіх настаўніцкіх курсах. У Дзвінску Максіма паўторна арыштавалі, даставілі ў Вільню, дзе трымалі пад вартай каля трох тыдняў, пасля чаго адпусцілі пад заклад у 10 тыс. польскіх марак.
 +
 
 +
У канцы кастрычніка 1923 г. Гарэцкі з сям'ёй пераехаў з Вільні ў Менск. З лістапада 1923 г. выкладае беларускую мову і літаратуру на рабочым факультэце БДУ, затым у Камуністычным універсітэце БССР, ветэрынарным тэхнікуме. У 1925 г.  увайшоў у склад Інбелкульта. Узначальваў Слоўнікавую камісію, затым мовазнаўчую і літаратуразнаўчую секцыі. У лютым 1926 г. пераязджае ў Горкі. Загадчык кафедры беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Горацкай сельгасакадэміі. З сярэдзіны верасня 1928 г. жыве і працуе ў Менску.
 +
 
 +
10 снежня 1928 г. разам з Якубам Коласам, Змітраком Бядулем, Вацлавам Ластоўскім, Сцяпанам Некрашэвічам, Язэпам Дылам, Уладзіславам Галубком, Фларыянам Ждановічам, Міхайлам Грамыкам напісалі хадатайніцтва ў абарону Францішка Аляхновіча. Разам з іншымі беларускімі дзеячамі стаў аб'ектам кампаніі «крытыкі» ў друку (1929).
 +
[[File:Harecki Maksim 3.jpg|400px|thumb|Фотаздымак са следчай справы, 1930-я]]
 +
Арыштаваны 19 ліпеня 1930 г. у Менску па адрасе вул. Заслаўская, д. 5, кв. 1. Абвінавачаны па сфабрыкаванай справе Саюза вызвалення Беларусі, у красавіку — маі 1931 асуджаны да высылкі на пяць гадоў у горад Вятку. У Вятцы спачатку працаваў землякопам, потым чарцёжнікам, тэхнікам-каштарыснікам мясцовай фабрыкі вучэбных дапаможнікаў і землеўладкавальнікам. У пачатку лета 1932 г. Леаніла Усцінаўна разам з дзецьмі пераехала ў Вятку, і ўжо 3 чэрвеня 1932 г. Гарэцкі жыў разам з сям'ёй. Спачатку жылі ў малым (9м²) прахадным пакойчыку, пазней атрымалі яшчэ адзін. Жонка пачала працаваць сакратаркай, у хуткім часе перайшла ў дзіцячы сад выхавацелькай. У Вятцы сустракаліся з іншымі сасланымі беларускімі «нацдэмамі», якіх выслалі ў Вятку і суседнія месцы: Адамам Бабарэкам, Уладзімірам Пічэтам, Нічыпарам Чарнушэвічам. 21 ліпеня 1935 г. Максіму Гарэцкаму выдадзена даведка аб яго вызваленні, на наступны дзень ён атрымаў пашпарт. Можна было ехаць бліжэй да граніцы Беларусі. Ехаць у Менск ён не адважыўся, бо ведаў адносіны ўладаў да сябе.
 +
 
 +
У жніўні 1935 г. Гарэцкі паехаў у Смаленск. Там атрымаў накіраванне і з 1 верасня 1935 г. стаў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе гарадскога пасёлка Пясочня (з 1936 — г. Кіраў Смаленскай, потым Калужскай вобласці). Чытаў лекцыі ў заводскім клубе і ваенкамаце, вёў заняткі па лікбезу.
 +
 
 +
Арыштаваны ў ноч з 3 на 4 лістапада 1937 г. 21 снежня этапаваны ў Вятку. Абвінавачаны ў варожасці да савецкай улады і контррэвалюцыйнай рабоце, выказванні тэрарэстычных намераў. 5 студзеня 1938 г. адбылося пасяджэнне «тройкі», на якім Максім Гарэцкі прысуджаны да расстрэлу і канфіскацыі маёмасці. Прысуд прыведзены ў выкананне 10 лютага 1938 г. а 15-й гадзіне. Жонцы паведамілі, што памёр ад кровазліцця ў мозг 20 сакавіка 1939 года.
 +
 
 +
Рэабілітаваны 15 лістапада 1957 г. Першая публікацыя паводле сапраўдных фактаў расстрэлу 10 лютага 1938 г. ў Вязьме з'явілася ў кастрычніку 1992 г. ў газеце «Літаратура і мастацтва».

Версія ад 20:05, 18 верасня 2017

Гарэцкі Максім Іванавіч, 1937 г.
  • Дата нараджэння: 6 люты 1893 г.
  • Імя па-руску: Горецкий Максим Иванович
  • Месца нараджэння: Магілёўская губ., Мсціслаўскі павет (Магілёўская вобл., Мсціслаўскі раён), в. Малая Багацькаўка
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Прафесія / месца працы: Тэрміналагічная камісія БелАН
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск
  • Дата расстрэлу: 10 люты 1938 г.
  • Месца смерці: РСФСР, Смаленская вобл., г. Вязьма, турма НКУС
  • Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Мінск, ДПУ БССР
  • Дата арышту: 18 лiпень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Справа "Саюз вызвалення Беларусі"
  • Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ СССР
  • Артыкул: 58-4; 58-7; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: 5 гадоў высылкі
  • Месца адбывання: РСФСР, Смаленская вобл., г. Вятка
  • Дата рэабілітацыі: 15 лiстапад 1957 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Суд. кал. па крым. справах Вярх. суду БССР

  • Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, Смаленская вобл., п. Пасочня (г. Кіраў)
  • Дата арышту: 4 лiстапад 1937 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка НКУС Смаленскай вобл. РСФСР
  • Прысуд: ВМП
  • Дата рэабілітацыі: 15 лiстапад 1957 г.

Рэпрэсаваныя сваякі

Брат: Гарэцкі Гаўрыла Іванавіч (1900)

Біяграфія

Максім Гарэцкі, 1920-я гг.

Максім Іванавіч Гарэцкі — беларускі пісьменнік, дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст.

Нарадзіўся 6 (18) лютага 1893 г. у в. Малая Багацькаўка (Мсціслаўскі павет, Магілёўская губерня) у сялянскай малазямельнай сям'і. Вучыўся ў школе граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка. Потым некалькі гадоў ён у сяле Вольша Аршанскага павета ў царкоўна-прыходскай школе. Ужо ў той час Гарэцкі пачынае цікавіцца беларускай літаратурай і пачынае свядома карыстацца беларускай мовай. У 1908 г. Гарэцкі скончыў вучобу ў двухкласнай настаўніцкай школе ў Вольшы і атрымаў магчымасць быць настаўнікам. У 1909 г. Максім Гарэцкі паступіў у каморніцка-агранамічную вучэльню ў Горы-Горках, якую скончыў у 1913 г. У вучэльні пад кіраўніцтвам Максіма было створана невялікае таварыства аматараў беларускай літаратуры. Сябры гуртка пісалі невялікія допісы ў «Нашу Ніву». Па размеркаванні накіраваны ў Вільню.

Максім Гарэцкі (справа) са сваім братам Гаўрылам Гарэцкім, 1926 г.

Чарцёжнік, каморнік землеўпарадкавальных камісій Віленскай губерні (Вільня, 1913—1914). Каб не ісці на службу звычайным салдатам на 3 гады, Гарэцкі пачынае адбыванне вайсковай павіннасці ў якасці «вальнапісанага» царскай арміі 1 ліпеня 1914 года, яго накіравалі ў артылерыйскую брыгаду ў Вільню (2-я батарэя 27-й артылерыйскай брыгады). Гэта супала з пачаткам Першай сусветнай вайны. Максім трапіў на фронт ужо 24 ліпеня і ўдзельнічаў у жорсткіх баях. Найбольш страшны бой быў 27 жніўня пад Аленбургам (Прусія), за гэты бой Максім быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4-й ступені. 25 кастрычніка пад Герытэнам быў паранены. У студзені 1916 г. пасланы вучыцца ў Паўлаўскае ваеннае вучылішча ў Петраградзе, дзе атрымаў чын прапаршчыка.

З восені 1917 года жыў у Смаленску, працаваў у газеце «Известия Смоленского Совета депутатов», "Звязяда". Разам з рэдакцыяй «Звязды» пераехаў у Менск, потым у Вільню (пачатак студзеня 1919). Там працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Віленскай беларускай гімназіі, выкладчыкам Беларускіх настаўніцкіх курсаў і Вышэйшых літоўскіх педагагічных курсаў. Супрацоўнічаў з газетамі «Беларускія ведамасці», «Беларускі звон». Рэдактар і выдавец газеты «Наша думка» (снежань 1920 — ліпень 1921), «Беларускія ведамасці» (з верасня 1921). Максім Гарэцкі быў сябрам Таварыства беларускай школы, Беларускага навуковага таварыства, Беларускага выдавецкага таварыства. Разам з Сымонам Рак-Міхайлоўскім, Антонам Луцкевічам, Аркадзем Смолічам, Францішкам Аляхновічам і іншымі беларускімі дзеячамі стаў ініцыятарам скаўцкага руху ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1919 г. пачала дзейнічаць Народная Рада БНР, старшынёй якой стаў Пятро Крачэўскі. Максім Гарэцкі ўвайшоў у склад прэзідыума Рады БНР. У 1919 годзе ў Вільні Максім Гарэцкі пабраўся шлюбам з Леанілай Усцінаўнай Чарняўскай.

З жонкай Леанілай, дзецьмі Галінай і Леанідам, 1920-я гг.

У студзені 1922 г. перад выбарамі ў Віленскі сойм, быў арыштаваны польскімі ўладамі як цяжкі палітычны злачынца. Быў абвінавачаны ў прыналежнасці да партыі камуністаў, арганізацыі замаху на дзяржаўную ўладу, друкаванай і вуснай агітацыі, атрыманні грошай ад камуністаў. Такія дзеянні паводле польскага КК маглі карацца смерцю або катаргай. Зняволены ў Лукішскай турме ў Вільні. У выніку пратэстаў за мяжой супраць масавых арыштаў беларускіх і літоўскіх дзеячоў прымусова з іншымі арыштаванымі дзеячамі высланы ў Латвію. Там жыў у Дзвінску, дзе выкладаў на Беларускіх настаўніцкіх курсах. У Дзвінску Максіма паўторна арыштавалі, даставілі ў Вільню, дзе трымалі пад вартай каля трох тыдняў, пасля чаго адпусцілі пад заклад у 10 тыс. польскіх марак.

У канцы кастрычніка 1923 г. Гарэцкі з сям'ёй пераехаў з Вільні ў Менск. З лістапада 1923 г. выкладае беларускую мову і літаратуру на рабочым факультэце БДУ, затым у Камуністычным універсітэце БССР, ветэрынарным тэхнікуме. У 1925 г. увайшоў у склад Інбелкульта. Узначальваў Слоўнікавую камісію, затым мовазнаўчую і літаратуразнаўчую секцыі. У лютым 1926 г. пераязджае ў Горкі. Загадчык кафедры беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Горацкай сельгасакадэміі. З сярэдзіны верасня 1928 г. жыве і працуе ў Менску.

10 снежня 1928 г. разам з Якубам Коласам, Змітраком Бядулем, Вацлавам Ластоўскім, Сцяпанам Некрашэвічам, Язэпам Дылам, Уладзіславам Галубком, Фларыянам Ждановічам, Міхайлам Грамыкам напісалі хадатайніцтва ў абарону Францішка Аляхновіча. Разам з іншымі беларускімі дзеячамі стаў аб'ектам кампаніі «крытыкі» ў друку (1929).

Фотаздымак са следчай справы, 1930-я