Грамыка Міхаіл Аляксандравіч (1885)

Міхайла Грамыка.jpg
  • Дата нараджэння: 12 лiстапад 1885 г.
  • Імя па-руску: Громыко Михаил Александрович
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Рэчыцкі павет (Гомельская вобл., Рэчыцкі раён), в. Чорнае
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: пралетарскае
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Дацэнт БДУ
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск
  • Дата смерці: 30 чэрвень 1969 г.
  • Месца смерці: РСФСР, Маскоўская вобл., г. Хімкі

  • Дзе і кім арыштаваны: ДПУ БССР
  • Дата арышту: 13 лiпень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Антысавецкая агітацыя, шкодніцтва
  • Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія ДПУ БССР
  • Артыкул: 58-4; 58-7; 58-10; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: 5 гадоў высылкі
  • Месца адбывання: Іванава-Вазнясенск
  • Дата вызвалення: 1936 г.
  • Дата рэабілітацыі: 15 лiстапад 1957 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР

Біяграфія

Міхаіл Грамыка - беларускі празаік, паэт, геолаг, педагог.

У час вучобы ў Магілёўскай гімназіі стаў членам рэвалюцыйнага гуртка. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1907. У 1911 скончыў Маскоўскі ун-т. Настаўнічаў у Адэсе, з 1917 удзельнічаў у рабоце культурна-асветніцкай арганізацыі бел. уцекачоў «Беларускі гай».

З 1921 у Мінску; выкладаў геалогію і мінералогію ў Белпедтэхнікуме і БДУ; працаваў у Інбелкульце, БелАН. Распрацоўваў бел. навуковую тэрміналогію. Аўтар падручнікаў па геаграфіі і мінералогіі. Браў удзел у пошуках нафты на Палессі. П’есы Г. ставіліся ў тэатрах.

Арыштаваны ДПУ БССР 13.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; паводле пастановы Калегіі ДПУ БССР ад 10.4.1931 высланы ў Іванава-Вязнясенск на 5 гадоў.

Пасля сканчэння тэрміна высылкі ў 1936 выехаў з сям’ёй у Мурманскую вобл. (Кіраўск); працаваў у горным тэхнікуме. Потым жыў у Пермскай вобл. і Удмурціі. Рэабілітаваны 15.11.1957. Апошнія гады жыў у Хімках. Член СП Беларусі з 1965.