Розніца паміж версіямі "Грынкевіч Станіслаў Сымонавіч (1902)"

(Новая старонка: '{{Шаблон:Фармуляр |імя па-руску=Гринкевич Станислав Симонович |дата нараджэння=02.02.1902 |месц...')
 
Радок 14: Радок 14:
  
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]]
 
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]]
 +
[[Катэгорыя:Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі]]
 +
[[Катэгорыя:Грамадска-палітычныя дзеячы]]
 +
[[Катэгорыя:Навукоўцы і педагогі]]
  
 +
==Біяграфія==
 +
Грынкевіч Станіслаў Сымонавіч - беларускі грамадскі, рэлігійны і культурны дзеяч, лекар-псіханеўролаг, публіцыст, перакладчык, папулярызатар навукі. Пляменнік бел. святара Францішка Грынкевіча.
 +
 +
Нарадзіўся 2.2.1902 у в. Новы Двор Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча. Вучыўся на медыцынскіх ф-тах Віленскага і Пазнанскага ун-таў. Працаваў у клініках Познані, на Беласточчыне, у Вільні.
 +
 +
У 1931—36 віцэ-старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі; член прэзідыума Беларускага нацыянальнага камітэта. Друкаваўся ў час. «Студэнцкая думка», «Калоссе», «Шлях моладзі», газ. «Беларуская крыніца», «Хрысціянская думка», «Новае жыццё». У 1936 яго брашура «Асвета» была канфіскавана паліцыяй, а сам аўтар аштрафаваны і на два тыдні зняволены. Аўтар навукова-папулярных прац па медыцыне і гігіене, з лекцыямі ездзіў па заходнебел. мястэчках і вёсках. Пераклаў з лацінскай мовы працу вядомага аскета і містыка Тамаша Кемпійскага «Следам за Хрыстом».
  
==Біяграфія==
+
З прыходам у Вільню савецкіх войск арыштаваны, але здолеў уцячы з цягніка падчас вывазу вязняў. У гады нямецкай акупацыі ў Вільні, займаўся культурніцкай дзейнасцю. Устрымліваўся ад супрацоўніцтва з немцамі. Браў удзел у нацыянальным падполлі. Зноў арыштаваны савецкімі ўладамі ў ліст. 1944. Вывезены спачатку ў Мінск, потым у Магілёў, дзе расстраляны.

Версія ад 11:34, 29 студзеня 2018

  • Дата нараджэння: 2 люты 1902 г.
  • Імя па-руску: Гринкевич Станислав Симонович
  • Месца нараджэння: Гродзенская губ., Сакольскі павет (Польшча, Падляшская ваяв.), в. Новы Двор
  • Пол: мужчына
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Дата расстрэлу: 25 лiпень 1945 г.
  • Месца смерці: БССР, г. Магілёў, турма МКДБ
  • Дата арышту: 1939 г.
  • Падставы вызвалення: Уцёкі

  • Дата арышту: лiстапад 1944 г.

Біяграфія