Даўгяла Дзмітрый Іванавіч (1868)

Dauhiala.jpg
  • Дата нараджэння: 1 лiстапад 1868 г.
  • Імя па-руску: Довгялло Дмитрий Иванович
  • Месца нараджэння: Віцебская губ., Гарадоцкі павет (Віцебская вобл., Шумілінскі раён), в. Казьяны
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: духоўнае саслоўе
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, дырэктар бібліятэкі Акадэміі Навук БССР
  • Дата смерці: красавiк 1942 г.

  • Дата арышту: 10 снежань 1937 г.
  • Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай арганізацыі
  • Дата асуджэння: 11 верасень 1939 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада
  • Артыкул: 72; 76 КК БССР
  • Прысуд: 5 гадоў высылкі
  • Месца адбывання: Казахстан, Пахта Арал
  • Дата рэабілітацыі: 9 чэрвень 1964 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР

Біяграфія

Дзмітрый Даўгяла, 1937 г.

Дзмітрый Іванавіч Даўгяла - беларускі гісторык, класік бел. археаграфіі.

Скончыў Віцебскую семінарыю і Пецярбургскую духоўную акадэмію (1894). Выкладаў у Віцебску ў семінарыі і мужчынскай гімназіі. З 1897 архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. У 1903 пераехаў у Вільню, дзе працаваў у аб’яднаным Архіве старажытных актаў, выкладаў у навучальных установах. У 1906 рэдагаваў газ. «Белая Русь». У 1906—15 член Віленскай археаграфічнай камісіі, з 1913 яе старшыня. Рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества» (1910—14), апублікаваў у іх шэраг прац па гісторыі Беларусі. Пасля эвакуацыі з Вільні ў 1915 — у Магілёўскім архіве. Удзельнічаў ва Усебеларускім кангрэсе 1917. З 1921 загадчык Магілёўскага губернскага архіва. З 1925 супрацоўнік Інбелкульта, дацэнт БДУ, з 1929 дырэктар бібліятэкі БелАН, у 1937 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі БелАН.

Арыштаваны 10.12.1937; пастановай пазасудовых органаў ад 11.9.1939 высланы ў Казахстан на 5 гадоў. Памёр у ссылцы. Рэабілітаваны 9.6.1964.