Дзекуць-Малей Лукаш Мікалаевіч (1888)

Dziekuc-Malej Lukasz.jpg
  • Дата нараджэння: 1 кастрычнiк 1888 г.
  • Імя па-руску: Декуть-Малей Лука Николаевич
  • Месца нараджэння: Гродзенская губ., Слонімскі павет
  • Пол: мужчына
  • Прафесія / месца працы: Прапаведнік
  • Дата смерці: 20 студзень 1955 г.
  • Месца смерці: Польшча, г. Гданьск

  • Дата арышту: 19 чэрвень 1941 г.

Біяграфія

Лукаш Дзекуць-Малей - пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны дзеяч, перакладчык, выдавец.

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1888 г. у Слонімскім пав. Гродзенскай губ.

З 1910 вернік баптысцкай царквы, звязаны з пратэстанцкім рухам. Вучыўся на Першых беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні. Калі жыў у Санкт-Пецярбургу, два гады наведваў біблейскія курсы. У 1918 браў удзел у Беларускім сялянскім з’ездзе ў Гродне, на якім абраны ў Гродзенскую павятовую раду.

Арыштаваны польскімі ўладамі 13.2.1919 за выступленні ад імя Літоўскай дзяржавы.

З 1920 адзін з лідэраў Беларускага нацыянальнага камітэта і старшыня Беларускай школьнай рады ў Гродне. З пачатку 1920-х г. займаўся рэлігійнай дзейнасцю; прапаведнік у Брэсце. У 1920—24 пераклаў на бел. мову з польскай і рускай 17 рэлігійных брашур. Сумесна з А.Луцкевічам выдаў па-беларуску «Новы Запавет і Псальмы» (Хельсінкі, 1931). Займаўся дабрачыннай дзейнасцю.

Сям'я: жонка — беларуская настаўніца Сэрафіма Адамаўна Кішка (нар. 8 верасня 1898 у Гродна). Скончыла Гродзенскую гімназію. Арганізоўвала ў Берасці моладзевы рух, які пазней рэарганізаваўся ў хор. Дзеці: сын Ліка (нар. 1924), Лёня (нар.1925, памёр у дзяцінстве), Даніла (нар. 6 красавіка 1930), дочкі Серафіма (нар. 13 сакавіка 1928) і Альжбета (нар. 8 лютага 1929).

Арыштаваны ў Брэсце органамі НКУС 19 чэрвеня 1941 г. разам з сям'ёй. Жонка і дзеці былі сасланыя ў Алтайскі край, дзе правялі 5 гадоў. Лукаш быў пакінуты ў Брэсцкай турме і, па некаторых звестках, прыгавораны да смяротнага пакарання. Разам з прыходам нямецкіх войскаў ён быў вызвалены.

У канцы вайны пакінуў Беларусь. З 2-й паловы 1940-х г. жыў у Гданьску. Памёр — 20.01.1955