Ждановіч Фларыян Паўлавіч (1884)

Фларыян Ждановіч, крыніца: tut.by
  • Дата нараджэння: 28 кастрычнiк 1884 г.
  • Месца нараджэння: г. Мінск
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Прафесія / месца працы: Рэжысёр, Першы Беларускі дзяржаўны тэатры (БДТ-1)
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск
  • Дата расстрэлу: 22 кастрычнiк 1937 г.
  • Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС
  • Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Мінск, ДПУ БССР
  • Дата арышту: 18 лiпень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай арганізацыі
  • Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
  • Артыкул: 58-4; 58-7; 58-10; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: Беламорска-Балтыйскі лагер
  • Дата рэабілітацыі: 11 лiпень 1958 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР

  • Дата арышту: 8 лiпень 1937 г.
  • Прысуд: ВМП

Біяграфія

Фларыян Ждановіч - беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч. Брат А.Ждановіча.

У 1902 скончыў Варшаўскую драматычную школу. Працаваў акцёрам у польскіх тэатрах Беларусі. Далучыўся да бел. культурніцкага руху; у 1913 у Радашковічах паставіў «Паўлінку» Янкі Купалы; падрыхтаваў мастацкую праграму «Беларускі кірмаш». Арганізаваў драматычны гурток, які пасля паказу ў в. Старое Сяло пад Мінскам спектакля «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага быў забаронены ўладамі. Каб пазбегнуць арышту, выехаў у Крым, дзе выступаў на рускай сцэне. Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 працаваў у Мінскай гарадской думе.

У 1917 мастацкі кіраўнік Першага таварыства драмы і камедыі ў Мінску. У складаных умовах нямецкай і польскай акупацыі ствараў бел. нацыянальны тэатр. 14.9.1920 пад кіраўніцтвам Ж. у Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы). Адначасова ў Наркамаце асветы БССР курыраваў беларускія тэатры. З 1922 у акцёрскім складзе тэатра.

Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны на 5 гадоў лагераў. Паўторна арыштаваны 8.7.1937; расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956.