Журык Сцяпан Іванавіч (1898)

Zhuryk Sciapan.jpg
  • Дата нараджэння: 24 жнiвень 1898 г.
  • Імя па-руску: Журик Степан Иванович
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Ігуменскі павет (Мінская вобл., Пухавіцкі раён), в. Кpупка
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, Малая Сляпянка
  • Дата расстрэлу: 25 лiстапад 1938 г.
  • Дата арышту: 12 студзень 1933 г.
  • Абвінавачанне: Член антысавецкай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР
  • Дата асуджэння: 9 лiпень 1933 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
  • Артыкул: 58-2; 58-6; 58-7; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: 10 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 21 жнiвень 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал БВА

  • Дата асуджэння: 1938 г.
  • Прысуд: ВМП

Біяграфія

Журык Сцяпан Іванавіч - беларускі навуковец, аграном, прафесар (1930).

Нарадзіўся 12 жніўня 1898 года ў вёсцы Крупка Ігуменскага павета Мінскай губерні (зараз Пухавіцкі раён). Скончыў сельскагападарчую вучэльню ў мяст. Мар'іна-Горка.

У 1919-1920 гг. працаваў у Народным камісарыяце земляробства Літоўска-Беларускай ССР. Скончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут (1924), у 1919-1921 гг. з'яўляўся старшынём Беларускай секцыі студэнтаў. З 1925 г. працаваў асістэнтам на кафедры жывёлагадоўлі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. У 1927 г. ад БелНДІ сельскай і лясной гаспадаркі праходзіў чатырохмесячную стажыроўку ў Даніі і Германіі, дзе вывучаў падыходы да арганізацыі свінагадоўлі.

Выдаў некалькі брашур пра сельскую гаспадарку Даніі і лічыў гэту краіну прыкладам для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. З 1928 г. быў прызначаны дырэктарам даследчай станцыі па свінагадоўлі ў Малой Сляпянцы (зараз у складзе Мінска). У 1931-33 гг. быў прафесарам кафедры і дырэктарам Беларускага дзяржаўнага інстытута свінагадоўлі.

Арыштаваны 12.01.1933 г. Сасланы ў Сібір. Паўторна асуджаны 2.11.1938, расстраляны 25.11.1838 года.