Жылка Уладзімір Адамавіч (1900)

Уладзімір Жылка.jpg
  • Дата нараджэння: 27 травень 1900 г.
  • Імя па-руску: Жилка Владимир Адамович
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Наваградскі павет (Мінская вобл., Нясвіжскі раён), в. Макашы
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Газета "Звязда", музычны тэхнікум
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск
  • Дата смерці: 1 сакавiк 1933 г.
  • Месца смерці: РСФСР, Кіраўская вобл., Уржум
  • Месца пахавання: Уржум

  • Дзе і кім арыштаваны: ДПУ БССР
  • Дата арышту: 19 лiпень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Шкодніцтва, антысавецкая агітацыя
  • Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
  • Артыкул: 58-4; 58-7; 58-10; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: 5 гадоў ссылкі
  • Месца адбывання: г. Уржум
  • Дата рэабілітацыі: 19 верасень 1960 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР

Біяграфія

Уладзімір Адамавіч Жылка - паэт, перакладчык, крытык.

Нарадзіўся 27.5.1900, в. Макашы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. Падчас 1-й сусветнай вайны сям’я Ж. была ў бежанстве ў Тульскай губ. З 1917 жыў у Мінску; друкаваўся ў мінскіх выданнях. Восенню 1920 захварэў на сухоты і пераехаў да дзеда ў в. Падлессе Навагрудскага пав. Пасля Рыжскай дамовы застаўся ў Зах. Беларусі. З 1921 друкаваўся у заходнебел. прэсе («Беларускія ведамасці», «Наша думка», «Наша будучыня», «Новае жыццё»). У 1923 выдаў першы зборнік паэзіі. Працаваў у Вільні ў бел. кнігарні. Ратуючыся ад пераследу рэжыму генерала Л.Жалігоўскага, выехаў у Коўна, затым у Дзвінск (Даўгаўпілс). Потым па стыпендыі чэхаславацкага ўрада вучыўся ў Карлавым ун-це (Прага, 1923—26). Рэдагаваў час. «Новы прамень» (Прага).

У 1926 прыехаў у Мінск для ўдзелу ў Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе бел. правапісу. Застаўся ў БССР. Працаваў у газ. «Звязда» і музычным тэхнікуме. Быў членам літаб’яднання «Маладняк», потым «Узвышша». Паэзія Ж. вылучалася высокай культурай верша. Перакладаў для Белдзяржкіно.

Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў ва Уржуме. Выкладаў літаратуру ў медыцынскім тэхнікуме. Памёр ад туберкулёзу лёгкіх. Пахаваны на мясцовых могілках. Рэабілітаваны ў 1960.