Законнікаў Сяргей Васільевіч (1909)

Сяргей Законнікаў.jpg
  • Дата нараджэння: 15 кастрычнiк 1909 г.
  • Варыянты імя: Сяргей Ракіта, Законников Сергей Васильевич
  • Месца нараджэння: (Віцебская вобл., Дубровенскі раён), в. Ліцвінава
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: няск. вышэйшая
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Гаpбаpная, д. 33, кв. 8
  • Дата смерці: 23 сакавiк 1942 г.
  • Месца смерці: Горкаўская вобл., ст. Сухабязводнае

  • Дата арышту: 19 кастрычнiк 1936 г.
  • Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай нацыяналістычна-фашысцкай арганізацыі, антысавецкая дзейнасць
  • Дата асуджэння: 5 кастрычнiк 1937 г.
  • Артыкул: 72; 76; 145 КК БССР
  • Прысуд: 10 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: РСФСР, Горкаўская вобл.
  • Дата рэабілітацыі: 29 снежань 1954 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Прэзідыюм Вярхоўнага суда БССР

Біяграфія

РАКІТА (ЗАКОННІКАЎ) СЯРГЕЙ ВАСІЛЬЕВІЧ нарадзіўся 15.10.1909 года ў весцы Ліцвінава Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Новатухінскую школу другой ступені (1925). Будучы вучнем, пісаў даклады ў Аршанскую акруговую газету “Камуністычны шлях”. У 1929 г. накіраваны на работу ў рэдакцыю Гомельскай абласной газеты “Палеская праўда”. З 1930 г. з’яўляўся кіраўніком Гомельскай філіі БелАПП. Служыў у Чырвонай Арміі (1932-33). Працаваў у Мінску ў рэдакцыях газет, на Беларускім радыё, у Дзяржаўным выдавецтве БССР, адначасова вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі імя С.М. Кірава.

Першы верш апублікаваны ў 1928 годзе ў часопісе “Аршанскі маладняк”. У 1930 годзе выйшаў калектыўны зборнік “Разгон” (Гомель), у якім была змешчана нізка яго вершаў. Выдаў зборнік паэзіі “Я агітую за пяцігодку” (1934).

З 19.10.1936 года рэпрэсіраваны. Прыгавораны да 10 гадоў зняволення ў лагерах. Працаваў на лесапавале ў Горкаўскай вобласці. Памёр у лагеры 23.03.1942 года. Рэабілітаваны пасмяротна.