Замоцін Іван Іванавіч (1873)

Замоцін Іван Іванавіч.jpg
  • Дата нараджэння: 2 лiстапад 1873 г.
  • Месца нараджэння: Цвярская губ., в. Крывуліна
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: рускі
  • Прафесія / месца працы: Акадэмік АН БССР
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Савецкая, д. 19, кв. 3
  • Дата смерці: 25 травень 1942 г.
  • Месца смерці: РСФСР, г. Горкі, шпіталь турмы НКУС

  • Дата арышту: 4 красавiк 1938 г.
  • Абвінавачанне: Удзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі, шкодніцтва
  • Дата асуджэння: 5 жнiвень 1939 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада
  • Артыкул: 64; 69; 72; 76 КК БССР
  • Прысуд: 8 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: Комі АССР
  • Дата рэабілітацыі: 18 красавiк 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР

Біяграфія

Замотин Иван.jpg

ЗАМОЦІН Іван Іванавіч - беларускі літаратуразнаўца, прафесар і акадэмік.

Нарадзіўся 02.11.1873 у в. Крывуліна Калінінскай вобл., рускі. Скончыў з залатым медалём Пскоўскую гімназію (1893), а ў 1897 г. - Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут. Пачаў працу ў гімназіях Пецярбурга і Варшавы. У 1904 г. І.І. Замоціну прысудзілі вучоную ступень магістра. У тым жа годзе ён стаў прыват-дацэнтам Варшаўскага, а затым Пецярбургскага ўніверсітэтаў.

З 1908 прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, у 1917 г. - Данскога ўніверсітэта. З 1922 — Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Мінску. За два гады дасканала вывучыў беларускую мову. Адзі з заснавальнікаў беларускага літаратуразнаўства XX стагоддзя. Першы загадчык кафедры беларускай літаратуры і этналогіі БДУ. Акадэмік АН Беларусі (1928), член-карэспандэнт АН СССР (1929), доктар філалагічных навук (1934). Іван Іванавіч па сумяшчальніцтве працаваў з 1925 г. у Інбелкульце, а з 1929 г. - у АН Беларусі. Прафесар Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута. У 1931—1933 гг. дырэктар Інстытута літаратуры Акадэміі навук. Складальнік і рэдактар выданняў твораў М. Багдановіча, А. Гаруна, П. Труса, Цёткі і інш.

Арыштаваны 4 красавіка 1938 г. Асуджаны на 8 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі, шкодніцтва. Тэрмін адбываў у Комі АССР. Памёр у турэмным шпіталі г. Горкі 25 траўня 1942. Рэабілітаваны ў 1956 г.