Заяц Леанард Іосіфавіч (1890)

Zajac Leanard.jpg
  • Дата нараджэння: сакавiк 1890 г.
  • Імя па-руску: Заяц Леонард Иосифович
  • Варыянты імя: Заяц Лявон Язэпавіч
  • Месца нараджэння: Віленская губ., Вілейскі павет (Мінская вобл., Вілейскі раён), мяст. Даўгінава
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: пралетарскае
  • Прафесія / месца працы: Кансультант-інспектар Народнага камісарыята фінансаў БССР
  • Месца пражывання: (Астрашыцкі раён), в. Халяўшчына
  • Дата смерці: 23 верасень 1935 г.
  • Месца смерці: РСФСР, г. Уфа, НКУС
  • Дата арышту: 18 лiпень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай арганізацыі, антысавецкая агітацыя
  • Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
  • Артыкул: 58-4; 58-7; 58-10; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: 5 гадоў высылкі
  • Месца адбывання: РСФСР, г. Уфа
  • Дата рэабілітацыі: 10 чэрвень 1988 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах ВС БССР

  • Дата арышту: 25 лiпень 1935 г.

Біяграфія

Леанард Заяц — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, мемуарыст.

Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. У 1914—1916 гг. — кантралёр Віленскага акцызнага ўпраўлення, у 1916—1917 гг. — працаваў у Мінску ва Усерасійскім земсаюзе. Член партыі беларускіх эсэраў. На 1-м Усебеларускім з'ездзе 1917 абраны членам Рады. З лютага 1918 г. у складзе Народнага сакратарыята БНР — дзяржаўны кантралёр.

Пасля расколу Рады БНР 13.12.1919 загадчык канцылярыі і дзяржаўны сакратар у Народнай Радзе БНР. Удзельнік 2-й Усебеларускай канферэнцыі 1925 г. ў Берліне, дзе прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі.

У 1925 г. вярнуўся ў Мінск. Да арышту працаваў кансультант-інспектарам бюджэтнага ўпраўлення наркамата фінансаў БССР.

Падпаў пад «чыстку апарату», звольнены і 19 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 г. асуджаны як «член контр­рэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю», сасланы на 5 гадоў ва Уфу.

25 ліпеня 1935 г. паўторна арыштаваны абласным упраўленнем НКУС СССР. Памёр у турме ў час следства.

Рэабілітаваны ВС БССР 10 чэрвеня 1988 г.