Змудзінскі Генадзь Яўгенавіч (1898)

  • Дата нараджэння: 17 студзень 1897 г.
  • Месца нараджэння: Іркуцкая губерня (Расія, Іркуцкая вобл.), г. Ніжняудзінск
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: рускі
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Старажоўская 8, кв. 2
  • Дата расстрэлу: 22 верасень 1938 г.
  • Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС

  • Абвінавачанне: Агент польскай выведкі
  • Дата асуджэння: 20 верасень 1938 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка пры НКУС БССР
  • Артыкул: 68 КК БССР
  • Прысуд: ВМП
  • Дата рэабілітацыі: 29 кастрычнiк 1957 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал БВА

Біяграфія

Змудзінскі Генадзь Яўгенавіч — беларускі графік.

Нарадзіўся 17 (29) студзеня 1897 у г. Ніжнеудзінск (Іркуцкая губерня, Расійская імперыя) у рускай сям'і службоўцаў. Вучыўся ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1914—15). Потым быў мабілізаваны ў армію з пачаткам першай сусветнай вайны. З 1918 у Чырвонай Арміі: камандзір палка, начальнік разведаддзела брыгады.

З 1921 у Мінску. У 1921 выканаў некалькі плакатаў для Белдзяржвыдавецтва і Галоўпалітасветы. Аўтар эскіза ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР і граматы да яго (1924), фірменнай маркі Белдзяржвыдавецтва (1924). Адзін з заснавальнікаў школы беларускай кніжнай графікі. Ілюстраваў школьныя падручнікі, аформіў шмат кніг для дзяцей. Супрацоўнічаў з газетай «Звязда» (1927—28), на старонках якой друкаваліся яго плакаты і палітычныя карыкатуры. Удзельнічаў у Першай усебеларускай мастацкай выстаўцы (1925), у Міжнароднай выстаўцы кнігі ў Лейпцыгу (1927).

Расстраляны 22 верасня 1938 г. у мінскай турме НКУС. Рэабілітаваны.