Зялінскі Пётр Пятровіч (1863)

Zelinski P.jpg
  • Дата нараджэння: 24 студзень 1863 г.
  • Імя па-руску: Зелинский Петр Петрович
  • Месца нараджэння: Магілёўская губ., Чавускі павет (Магілёўская вобл., Быхаўскі раён), в. Трылесіна
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: паляк
  • Адукацыя: вышэйшая духоўная
  • Прафесія / месца працы: Настаяцель храма Святых апосталаў Пятра і Паўла, дэкан Маскоўскі
  • Месца пражывання: РСФСР, г. Масква
  • Дата смерці: 18 кастрычнiк 1931 г.
  • Месца смерці: РСФСР, Комі, Вусць-Кулом
  • Дзе і кім арыштаваны: г. Масква
  • Дата арышту: 23 сакавiк 1923 г.
  • Абвінавачанне: Групавая справа каталіцкага духавенства на чале з архіепіскапам Янам Цэплякам
  • Дата асуджэння: 26 сакавiк 1923 г.
  • Орган, які вынес прысуд: ПП РТ
  • Прысуд: 3 гады ссылкі
  • Дата вызвалення: 10 чэрвень 1923 г.
  • Падставы вызвалення: Ультыматум МЗС Польшчы

  • Дзе і кім арыштаваны: г. Масква
  • Дата арышту: 6 сакавiк 1924 г.
  • Артыкул: 58-3; 58-10 КК РСФСР
  • Прысуд: 5 гадоў ссылкі
  • Месца адбывання: РСФСР, Пермская вобл., г. Чардынь
  • Дата вызвалення: 1927 г.

  • Дзе і кім арыштаваны: г. Цвер
  • Дата арышту: 1927 г.
  • Прысуд: 3 гады ссылкі ў Паўночны край
  • Месца адбывання: Вусць-Сысольск; РСФСР, Комі, Краснакакшайск
  • Дата вызвалення: 30 чэрвень 1930 г.

  • Дзе і кім арыштаваны: г. Уфа
  • Дата арышту: лiстапад 1930 г.
  • Дата асуджэння: 5 чэрвень 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: ПП КОГПУ
  • Артыкул: 58-6 КК РСФСР
  • Прысуд: 3 гады ссылкі ў Паўночны край
  • Месца адбывання: РСФСР, Комі, Вусць-Кулом

[[Катэгорыя:Ахвяры палітычнага тэрора ў СССР (База дадзеных)]

Біяграфія

Пётр Зялінскі (1863-1931) - каталіцкі святар польскага паходжання.

Скончыў гімназію ў Магілёве, затым Духоўную семінарыю і Імператарскую рымска-каталіцкую духоўную акадэмію ў Санкт-Пецярбургу, атрымаў ступень магістра багаслоўя. У 1891 годзе быў рукапакладзены. У 1894 годзе быў назначаны адміністратарам прыхода Унебаўзняцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Магілёве, адначасова выкладаў у жаночай гімназіі. З 1904 года - дэкан Магілёўскі, а з 1912 года - дэкан і адміністратар прыхода ў Нясвіжы. З 1916 года - настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла ў Маскве. Пасля ад'езда ў 1921 годзе святара Жана-Мары Відаля з Расіі некалькі гадоў апекваўся над прыходам храма святога Людовіка. Аднак, гэтаму заміналі неаднаразовыя арышты.

23 сакавіка 1923 года быў арыштаваны ў Маскве па групавой справе каталіцкага духавенства на чале з архіепіскапам Янам ЦЭплякам. Утрымліваўся ў адной з маскоўскіх турмаў разам са святарамі з Петраграда. На адкрытым судовым працэсе ў якасці доказу яго віны абвінаваўцам была зачытаная падзячная тэлеграма з нагоды адкрыцця і асвячэння польскага консульства ў Маскве, падпісаная сярод іншых і Зялінскім. Быў асуджаны да 3 гадоў ссылкі, але ўжо 10 чэрвеня 1923 года вызвалены з-пад варты дзякуючы ўльтыматуму МЗС Польшчы.

6 сакавіка 1924 года - зноўку арыштаваны ў Маскве. Асуджаны па артыкулах 58-3 і 58-10 Крымінальнага кодэкса РСФСР да 5 гадоў ссылкі, пасля чаго знаходзіўся ў г. Чардынь Пермскай вобласці, дзе служыў у мясцовым прыходзе. У 1926 годзе адмовіўся ад пераезда па абмену ў Польшчу і застаўся служыць у СССР. У 1927 годзе вызвалены са ссылкі і пасяліўся ў Цвяры, дзе ў тым жа годзе зноўку быў арыштаваны і асуджаны да 3 гадоў ссылкі ў Паўночны край. Спачатку быў у ссылцы ў Вусць-Сысольску, а 5 студзеня 1930 года пераведзены ў Краснакакшайск (Комі), дзе 30 чэрвеня 1930 года быў вызвалены, пасля чаго пасяліўся ва Уфе, дзе ў лістападзе таго ж года зноўку арыштаваны. 5 чэрвеня 1931 года асуджаны па арт. 58-6 КК РСФСР да 3 гадоў ссылкі ў Паўночны край, з сакавіка таго ж года знаходзіўся ў ссылцы ў Вусць-Куломе ў Комі, дзе 18 кастрычніка 1931 года памёр у шпіталі ад сыпнога тыфу.