Каравайчык Павал Іларыёнавіч (1896)

Павал Каравайчык.jpeg
  • Дата нараджэння: 15 красавiк 1896 г.
  • Варыянты імя: Каравайчык Павел Гіляравіч
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Навагрудскі павет (Гродзенская вобл., Навагрудскі раён), мяст. Любча
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: пралетарскае
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Лекар, Першая клініка БДУ
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск
  • Дата расстрэлу: 21 лiстапад 1937 г.
  • Месца смерці: Чувашская АССР, г. Чабаксары
  • Дзе і кім арыштаваны: ДПУ БССР
  • Дата арышту: 24 лiпень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Шкодніцтва і антысавецкая дзейнасць
  • Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
  • Артыкул: 58-4; 58-7; 58-10; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: 5 гадоў высылкі
  • Месца адбывання: Чувашская АССР, г. Чэбаксары
  • Дата рэабілітацыі: 15 лiстапад 1957 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крыміналных справах Вярхоўнага суда БССР

  • Дзе і кім арыштаваны: ЧАССР, г. Чэбаксары, вул. Кадыкова, д. 3
  • Дата арышту: 29 лiпень 1937 г.
  • Абвінавачанне: Распаўсюд антысавецкіх меркаванняў
  • Дата асуджэння: 16 лiстапад 1937 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка пры НКУС Чувашскай АССР
  • Артыкул: 58-10-1; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: ВМП з канфіскацыяй маёмасці
  • Дата рэабілітацыі: 6 лiстапад 1959 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Прэзідыюм Вярхоўнага суда Чувашскай АССР

Біяграфія

Павал Каравайчык (1896 - 1937) – беларускі крытык, публіцыст, паэт, медык.

Нарадзіўся ў Любчы ў 1896 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудку. У 1911 паступіў у Мінскую гімназію, скончыў яе з залатым медалём у 1916 у Маскве, куды гімназія была эвакуіравана падчас 1-й сусветнай вайны. Вярнуўся ў Мінск, супрацоўнічаў з Таварыствам дапамогі ахвярам вайны.

У 1917 — у рэдакцыі газ. «Вольная Беларусь», дзе пачаў друкаваць свае творы. Паступіў у Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Петраградзе. Супрацоўнічаў з Белнацкамам і час. «Чырвоны шлях», з Наркаматам нацыянальнасцей РСФСР. На пачатку 1919 загадваў выдавецкім аддзелам Белнацкама і рэдагаваў газ. «Дзянніца». У 1919 перавёўся на 3 курс медыцынскага ф-та Маскоўскага ун-та, але быў прызваны ў Чырвоную Армію, у якой служыў да 1921. У 1921—23 чытаў лекцыі па бел. літаратуры на настаўніцкіх курсах у Бабруйску і Мінску. З 1922 у Мінску, паступіў на 3 курс медыцынскага ф-та БДУ, які скончыў у 1925. З восені 1922 да канца 1926 загадчык аддзела замежнага друку газ. «Савецкая Беларусь». У крас. 1926 удзельнічаў у заснаванні Медыцынскай секцыі Інбелкульта; член-карэспандэнт Інбелкульта з 1926. У 1926—30 працаваў у клініцы нервовых хвароб медыцынскага ф-та БДУ.

Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Чэбаксары Чувашскай АССР. Там працаваў неўрапатолагам у Чэбаксарскай гарадской паліклініцы, пражываў па адрасе: ЧАССР, г. Чэбаксары, вул. Кадыкова, д. 3. 29.7.1937 быў арыштаваны зноў. Прысуджаны да расстрэлу. Рэабілітаваны па абедзвюх справах у 1957 і 1959.