Катэгорыя:Загад №00447

Аператыўны загад НКУС СССР №00447 («Пра рэпрэсіраванне былых кулакоў, крымінальнікаў і іншых антысавецкіх элементаў») — таемны загад НКУС ад 30 лiпеня 1937 года. Аперацыя па гэтым загадзе стала самай масавай аперацыяй Вялікага тэрору.

Загадам былі ўстаноўлены квоты на заключэнне ў лагер на тэрмін ад 8 да 10 гадоў 233 700 чалавек і расстрэл 59 200 асобаў. У БССР мусіла быць змешчана ў лагеры 10000 чалавек і 2000 расстраляна. Але мясцовыя ўлады неаднаразова патрабавалі павелічэння лімітаў. Агулам на падставе гэтага загаду са жніўня 1937 да лістапада 1938 года было рэпрэсавана ад 800000 да 820 000 чалавек, з якіх не менш за 350 000 былі забіты, астатнія былі адпраўлены ў ГУЛАГ.

Загад быў абнародаваны толькі ў 1992 годзе. Знойдзеныя дакументы тых часоў аб яго падрыхтоўцы і правядзенні паказваюць на тое, што Камуністычная партыя Савецкага Саюза і яе кіраўніцтва прымалі непасрэдны ўдзел у арганізацыі пераследаў і масавых пакаранняў смерцю.