Кахановіч Міхаіл Сілуянавіч (1882)

Міхаіл Кахановіч.jpg
  • Дата нараджэння: 27 верасень 1882 г.
  • Месца нараджэння: Гродзенская губ., Навагрудскі павет (Брэсцкая вобл., Баранавіцкі раён), в. Вялікія Лукі
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: духавенства
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Каpэктаp Друкарні імя Сталіна
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Пpавіянцкая, д. 20
  • Дата расстрэлу: 17 травень 1934 г.
  • Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС

  • Дзе і кім арыштаваны: ДПУ БССР
  • Дата арышту: 10 жнiвень 1933 г.
  • Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай арганізацыі "Беларускі нацыянальны цэнтр"
  • Дата асуджэння: 9 студзень 1934 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
  • Артыкул: 58-4; 58-6; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: ВМП
  • Дата рэабілітацыі: 18 красавiк 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі

Біяграфія

КАХАНОВІЧ Міхал Сілуянавіч - беларускі палітычны дзеяч, педагог, рэдактар, публіцыст. Нарадзіўся 27 верасня 1882 г. у в. Вялікія Лукі. У 1910 скончыў Харкаўскі ун-т. З лета 1915 жыў у Магілёве, працаваў выкладчыкам Магілёўскага рэальнага вучылішча. Член Беларускага нацыянальнага камітэта. У 1917 рэдактар газ. «Могилевские известия». Летам 1918 выехаў у Вільню; з 1919 кіраўнік школьнага аддзела Цэнтральнай Беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. У 1919—22 дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі ў «Беларускай крыніцы», «Беларускім жыцці», «Беларускіх ведамасцях» і інш. Аўтар успамінаў пра І.Луцкевіча (апублікаваны ў зборніку: «Памяці Івана Луцкевіча. У першыя ўгодкі смерці яго», 1920). У 1922 абраны дэпутатам польскага сейма, член Беларускага пасольскага клуба. Прытрымліваўся прынцыпу беспартыйнасці.

З 1925 у БССР. Працаваў у рэдакцыях газ. «Савецкая Беларусь» і час. «Савецкае будаўніцтва»; у выдавецтвах; займаўся перакладамі. Арыштаваны ДПУ БССР 11.8.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 16.8.1956.