Крынчык Павал Сцяпанавіч (1898)

Krynczyk Pawal.jpg
  • Дата нараджэння: 17 верасень 1898 г.
  • Месца нараджэння: Гродзенская губ., Слонімскі павет (Гродзенская вобл., Слонімскі раён), в. Едначы
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: сярэдняя
  • Месца пражывання: Менск, гасьцініца «Эўропа»
  • Дата смерці: 22 верасень 1975 г.
  • Месца смерці: БССР, Гродзенская вобл., г. Слонім

  • Дата арышту: 26 кастрычнiк 1935 г.
  • Абвінавачанне: Сувязь з выведкай буржуазнай Польшчы
  • Дата асуджэння: 1 красавiк 1936 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка НКУС
  • Артыкул: 66; 68 КК БССР
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: Калыма
  • Дата рэабілітацыі: 30 сакавiк 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі

Рэпрэсаваныя сваякі

Жонка: Лябецкая Алена Канстанцінаўна (1903)

Біяграфія

Павел Сцяпанавіч Крынчык — дзеяч вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст.

Нарадзіўся 5 (17) верасня 1898 у в. Едначы (цяпер Слонімскі раён, Гродзенская вобласць. Скончыў Екацярынаслаўскі палітэхнікум шляхоў зносін (1921). У 1920-я актыўны ўдзельнік Таварыства беларускай школы; з 1927 віцэ-старшыня Слонімскай акруговай управы ТБШ, з мая 1929 член Галоўнай управы ТБШ. У 1928 абраны дэпутатам польскага сейма па спісе беларускіх арганізацый. Адзін з арганізатараў і член Галоўнага сакратарыята клуба «Змаганне». Уваходзіў у заходнебеларускі аргкамітэт па падрыхтоўцы Еўрапейскага сялянскага кангрэса ў Берліне.

У жніўні 1930 арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на 10 гадоў турмы. З вер. 1932 у выніку абмену палітвязнямі ў СССР. Працаваў на гаспадарчай рабоце. Арыштаваны 26.10.1935. Асуджаны 1.4.1936 «тройкай» НКУС за «сувязь з разведкай буржуазнай Польшчы» да 5 гадоў ППК. Этапіраваны ў адзін з Калымскіх лагераў. Рэабілітаваны 30.3.1956. Жыў у Слоніме. Муж А. К. Лябецкай. Асабовая справа К. № 6824-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

КРЫНЧЫК Павал Сьцпаводле арт. 66, 68 КК БССР на 5 гадоў ППЛ, Калыма. 56.03.30 справа пераглядалася ВТ БВА. КГБ БССР 6824-сяпанавіч, нар. 15.09.1898 у в. Едначы Слонімскага р-ну Гарадзенскай вобл., беларус, зь сялян, нясконч. пач. адук., бяз пэўных заняткаў. Жыў: Менск, гасьцініца «Эўропа». Арыштаваны 35.10.26. Асуджаны 36.04.01 «асобай нарадай» за сувязь з разьведворганамі бурж. Польшчы, як член к/р арг.