Кударэнка Рыгор Лаўрэнцьевіч (1895)

Кударэнка Рыгор.jpg
  • Дата нараджэння: 30 верасень 1895 г.
  • Варыянты імя: Кударэнка Ігнацій
  • Месца нараджэння: Херсонская губ. (Украіна), с. Казыроўка
  • Пол: мужчына
  • Прафесія / месца працы: Праваслаўны святар, архімандрыт
  • Дата смерці: 28 сакавiк 1984 г.
  • Месца смерці: БССР, Гродзенская вобл., Слонімскі раён, мяст. Жыровічы, Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр
  • Месца пахавання: Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі раён, мяст. Жыровічы,

  • Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Гродна
  • Дата арышту: 6 верасень 1944 г.
  • Абвінавачанне: Актыўнае супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
  • Дата асуджэння: 7 лiпень 1945 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада НКУС
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: РСФСР, Горкаўская вобл.
  • Дата рэабілітацыі: 22 красавiк 1992 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

Рыгор Лаўрэнцьевіч Кударэнка (Ігнацій) - архімандрыт.

Нарадзіўся ў 1895 г. у в. Козыраўка Херсонскай губ. у сялянскай сям'і.

Скончыў камерцыйнае вучылішча ў Елізаветградзе (1916). У маі таго ж года мабілізаваны ў армію. Да кастр. 1917 на Паўдн.-Зах. фронце, прапаршчык 443 пяхотнага палка. Вярнуўся на радзіму, дапамагаў бацькам па гаспадарцы. З 1919 у арміі Дзянікіна. У студз. 1920 армія з Екацярынаграда пайшла на Кракаў (Польшча), але вымушана была здацца ў палон. З групай афіцэраў і вольнанаёмнымі ўцёк і «вандраваў» па Усходняй Еўропе. У 1924 пасля сканчэння земляробчых курсаў завербаваўся на працу ў Навагрудак. З 1926 працаваў на лесапілцы ў Слоніме. З 1927 вартаўнік Слонімскага Спаса-Праабражэнскага сабора.

2.5.1930 паступіў у Жыровіцкі Успенскі мужчынскі манастыр, у якім падвізаўся таксама айцец Серафім (Шахмуць), з якім за гады паслушання пасябраваў. 2.5.1941 рукапаложаны ў дыякана, 15.5.1941 у іерэя. У жн. 1941 з архімандрытам Серафімам пакінуў Жыровіцкі манастыр і накіраваўся ў бок Мінска. Па дарозе наведаў шэраг вёсак і мястэчак Капыльскага, Слуцкага, Уздзенскага р-наў, дзе збіраў на імя мітрапаліта прашэнні веруючых з просьбай аб адкрыцці царкоўных прыходаў. Са студз. 1942 зноў займаўся місіянерскай дзейнасцю. Ездзіў на Віцебшчыну, адкрываў храмы, правіў богаслужэнні, хрысціў дзяцей. Таксама наведаў Быхаў, Жлобін, Магілёў, Гомель. У Чонках Гомельскай вобл. ўдзельнічаў у аднаўленні жаночага манастыра. Увосень 1943 вярнуўся ў Мінск. Служыў у Свята-Духавым саборы. У чэрв. 1944 пераехаў у Гродна.

Арыштаваны 6.9.1944. Перавезены ў Мінск. Асуджаны 7.7.1945 асобай нарадай НКВД за «актыўнае супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны, хутчэй за ўсё, ва Унжэнскі канцлагер МДБ Горкаўскай вобл. (ст. Сухабязводная).

Пасля вызвалення (1949) вярнуўся ў Беларусь. Працягваў служыць у Жыровіцкім манастыры. Камандзіраваўся ў розныя прыходы. Каля 2 гадоў служыў у Пінску. 2.12.1954 пастрыжаны ў манашаства з імем Ігнацій. З 1976 благачынны, духаўнік браціі манастыра. Узнагароджаны нагрудным крыжам (1959), санам ігумена (1966), паліцай (1971). Узведзены ў сан архімандрыта (1980).

Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 22.4.1992. Групавая справа І. і інш. № 35844-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Пахаваны ў Жыровічах.