Розніца паміж версіямі "Кульчыцкі Сцяпан Іванавіч (1879)"

 
(Не паказанаадна прамежкавая версія таго ж удзельніка)
Радок 1: Радок 1:
 
{{Шаблон:Фармуляр
 
{{Шаблон:Фармуляр
 
|фотаздымак=Сцяпан Кульчыцкі.jpg
 
|фотаздымак=Сцяпан Кульчыцкі.jpg
|імя па-руску=Кульчицкий Степпан Иванович
+
|імя па-руску=Кульчицкий Степан Иванович
|варыянты імя=Стэфан Кульчыцкі
+
|варыянты імя=Кульчыцкі Стэфан Іванавіч
 
|дата нараджэння=07.11.1879
 
|дата нараджэння=07.11.1879
 
|месца нараджэння=(Мінская вобл., Чэрвеньскі раён), в. Дамовіцы
 
|месца нараджэння=(Мінская вобл., Чэрвеньскі раён), в. Дамовіцы
Радок 33: Радок 33:
 
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]]
 
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]]
 
[[Катэгорыя:Грамадска-палітычныя дзеячы]]
 
[[Катэгорыя:Грамадска-палітычныя дзеячы]]
 +
[[Катэгорыя:Загад №00447]]
  
 
==Біяграфія==
 
==Біяграфія==

Актуальная версія на 15:06, 18 жніўня 2018

Сцяпан Кульчыцкі.jpg
  • Дата нараджэння: 7 лiстапад 1879 г.
  • Імя па-руску: Кульчицкий Степан Иванович
  • Варыянты імя: Кульчыцкі Стэфан Іванавіч
  • Месца нараджэння: (Мінская вобл., Чэрвеньскі раён), в. Дамовіцы
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: духавенства
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Святар Старажоўскай царквы
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, Маляўскі зав., д. 28
  • Дата расстрэлу: 1 лiстапад 1937 г.
  • Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС

  • Дата арышту: 28 лiпень 1937 г.
  • Абвінавачанне: Антысавецкая дзейнасць
  • Дата асуджэння: 25 кастрычнiк 1937 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка пры НКУС БССР
  • Артыкул: 72; 74; 76 КК БССР
  • Прысуд: ВМП
  • Дата рэабілітацыі: 25 сакавiк 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура Беларускай вайсковай акругі

Біяграфія

Кульчыцкі Сцяпан Іванавіч (Стэфан Кульчыцкі) - праваслаўны святар, протаіерэй Мінскай епархіі.

Нарадзіўся 7 лістапада 1879 г. у в. Дамовіцы (Чэрвеньскі раён Мінскай вобл.). Скончыў духоўную праваслаўную семінарыю, Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1904). Выкладаў у мужчынскай гімназіі і рэальным вучылішчы ў Рэвелі, цяпер Талін, Эстонія. Рукапаложаны ў іерэя (7.6.1904). З 31.8.1904 служыў у царкве св. Марыі Магдаліны пры духоўным жаночым вучылішчы ў мяст. Парычы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер г.п. Светлагорскага р-на Гомельскай вобл., выкладаў Закон Божы. З 1907 святар Мінскага Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора, выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі. З 6.10.1908 і да 1916 ключар сабора, член Мінскага епархіяльнага рэвізійнага камітэта. Узнагароджаны санам протаіерэя (1914).

Удзельнік з’езда беларускага праваслаўнага духавенства ў Маскве ў 1917. Прадстаўляў бел. святарства Мінскай епархіі на Памесным саборы ў 1917—18. З крас. 1918 як прадстаўнік Камітэта Мінскага беларускага прадстаўніцтва ўвайшоў у склад Рады БНР. Працаваў у Камісіі па міжнародных справах БНР. Абраны ў выканаўчы камітэт Мінскага беларускага прадстаўніцтва. З 1926 служыў у Петрапаўлаўскай (Кацярынінскай) царкве ў Мінску. Удзельнік з’езда прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства і вернікаў Мінскай епархіі 9—10.7.1927. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1930-я г. служыў у царкве св. Марыі Магдаліны ў Мінску.

28 ліпеня 1937 г. арыштаваны НКУС. Прыгавораны да смяротнага пакарання. Расстраляны 1 лістапада 1937 г. у Мінскай турме.