Кульчыцкі Сцяпан Іванавіч (1879)

Сцяпан Кульчыцкі.jpg
  • Дата нараджэння: 7 лiстапад 1879 г.
  • Імя па-руску: Кульчицкий Степпан Иванович
  • Варыянты імя: Стэфан Кульчыцкі
  • Месца нараджэння: (Мінская вобл., Чэрвеньскі раён), в. Дамовіцы
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: духавенства
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Святар Старажоўскай царквы
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, Маляўскі зав., д. 28
  • Дата расстрэлу: 1 лiстапад 1937 г.
  • Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС

  • Дата арышту: 28 лiпень 1937 г.
  • Абвінавачанне: Антысавецкая дзейнасць
  • Дата асуджэння: 25 кастрычнiк 1937 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка пры НКУС БССР
  • Артыкул: 72; 74; 76 КК БССР
  • Прысуд: ВМП
  • Дата рэабілітацыі: 25 сакавiк 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура Беларускай вайсковай акругі

Біяграфія

КУЛЬЧЫЦКІ Сьцяпан Іванавіч, нар. 07.11.1879 у в. Дамовіцы Чэрвеньскага р-ну Менскай вобл., беларус, з дух. саслоўя, выш. адук., сьвятар Праваслаўнай царквы (Старажоўскай). Жыў: Менск, Маляўскі зав. 28. Арыштаваны 37.07.28. Асуджаны 37.10.25 «тройкай» за а/с дзейнасьць паводле арт. 72, 74, 76 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 37.11.01. 89.03.25 справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 23379-с

[1873 — 1.11.1937, Мінск, НКВД], праваслаўны святар, протаіерэй Мінскай епархіі, рэлігійны і грамадскі дзеяч. Скончыў духоўную праваслаўную семінарыю. Удзельнік з’езда беларускага праваслаўнага духавенства ў Маскве ў 1917. Прадстаўляў бел. святарства Мінскай епархіі на Памесным саборы ў 1917—18. З крас. 1918 як прадстаўнік Камітэта Мінскага беларускага прадстаўніцтва ўвайшоў у склад Рады БНР. Працаваў у Камісіі па міжнародных справах БНР. Абраны ў выканаўчы камітэт Мінскага беларускага прадстаўніцтва. З 1926 служыў у Петрапаўлаўскай (Кацярынінскай) царкве ў Мінску. Удзельнік з’езда прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства і вернікаў Мінскай епархіі 9—10.7.1927. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1930-я г. служыў у царкве св. Марыі Магдаліны ў Мінску. 28.7.1937 арыштаваны НКВД. Прыгавораны да смяротнага пакарання і расстраляны.