Розніца паміж версіямі "Лісоўскі Адам Язэпавіч (1884)"

Радок 9: Радок 9:
 
|адукацыя=вышэйшая духоўная
 
|адукацыя=вышэйшая духоўная
 
|прафесія / месца працы=рымска-каталіцкі святар
 
|прафесія / месца працы=рымска-каталіцкі святар
 +
|месца пражывання=БССР, г. Мінск
 
|дата смерці=09.10.1929
 
|дата смерці=09.10.1929
 
|месца смерці=Польшча, г. Варшава
 
|месца смерці=Польшча, г. Варшава
Радок 28: Радок 29:
  
 
==Біяграфія==
 
==Біяграфія==
 +
 +
 +
 +
 +
 +
 +
 +
  
  

Версія ад 00:05, 22 студзеня 2018

Адам Лісоўскі.jpeg
  • Дата нараджэння: 18 студзень 1884 г.
  • Імя па-руску: Лисовский Адам Иосифович
  • Месца нараджэння: Віленская губ., Ашмянскі павет (Гродзенская вобл., Смаргонскі раён), в. Каранды
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Адукацыя: вышэйшая духоўная
  • Прафесія / месца працы: рымска-каталіцкі святар
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск
  • Дата смерці: 9 кастрычнiк 1929 г.
  • Месца смерці: Польшча, г. Варшава
  • Месца пахавання: Польшча, Бельскі павет, Кляшчэлі

  • Дзе і кім арыштаваны: ДПУ
  • Дата арышту: 31 травень 1922 г.
  • Абвінавачанне: Контррэвалюцыйная дзейнасць
  • Прысуд: ВМП (заменена на 5 гадоў зняволення)
  • Месца адбывання: БССР, г. Мінск; РСФСР, г. Масква, Бутырская турма; РСФСР, г. Яраслаўль
  • Дата вызвалення: 28 красавiк 1924 г.
  • Падставы вызвалення: Абмен палітвязнямі

Біяграфія

[6(18).1.1884, в. Каранды Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 9.10.1929, Варшава], рыма-каталіцкі святар, перакладчык. Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю, Мітрапалітальную духоўную каталіцкую акадэмію ў Пецярбургу (1906). Пасвечаны ў святары ў 1907. Вучыўся ў Інсбруку (Аўстрыя, 1908—09), Мюнхене (1909—10). Быў святаром у парафіях Беларусі і Расіі. Спрыяў увядзенню бел. мовы ў жыццё касцёла. Да з’езду бел. ксяндзоў у Мінску ў 1917 падрыхтаваў рэферат «Беларускі рух і яго адносіны да жыцця касцельнага, а таксама да акцыі каталіцкай у Беларусі». З 1917 служыў у касцёлах Міншчыны. У 1922 узначаліў Мінскі дэканат. Выступіў супраць канфіскацыі касцёльнай маёмасці. Арыштаваны ДПУ 31.5.1922; прыгавораны да смяротнага пакарання, замененага 5 гадамі зняволення. Знаходзіўся ў зняволенні ў турмах Мінска, Масквы («Бутырка»), Яраслаўля. 28.4.1924 у выніку абмену палітвязняў перададзены польскім уладам. Канонік Пінскага капітула. Пераклаў на бел. мову кнігі Новага Запавету. Пахаваны ў Кляшчэлях Бельскага пав. (Польшча).