Лістапад Георгі Іванавіч (1897)

Юрка Лістапад.jpg
  • Дата нараджэння: 7 красавiк 1897 г.
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Слуцкі павет (Мінская вобл., Слуцкі раён), в. Варкавічы
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: сярэдняя
  • Прафесія / месца працы: Стыльрэдактар Дзяржвыдавецтва БССР
  • Месца пражывання: Ржэў, Стаpыцкі тpакт 6/224
  • Дата расстрэлу: 5 лiпень 1938 г.
  • Месца смерці: Бамлаг
  • Дзе і кім арыштаваны: ДПУ БССР
  • Дата арышту: 22 кастрычнiк 1925 г.
  • Абвінавачанне: Стварэнне контррэвалюцыйнай арганізацыі
  • Дата асуджэння: сакавiк 1926 г.
  • Прысуд: 5 гадоў турэмнага зняволення
  • Дата вызвалення: лiстапад 1927 г.

  • Дата арышту: 1930 г.
  • Дата вызвалення: 1930 г.

  • Дзе і кім арыштаваны: г. Ржэў, Стаpыцкі тpакт 6/224
  • Дата арышту: 28 кастрычнiк 1933 г.
  • Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ
  • Дата асуджэння: 9 студзень 1934 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
  • Артыкул: 58-10; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: 8 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: г. Свабодны, Бамлаг
  • Дата рэабілітацыі: 18 красавiк 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі

  • Дата асуджэння: 31 сакавiк 1938 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка УНКУС Далёка-Усходняга края
  • Артыкул: 58-10 КК РСФСР
  • Прысуд: ВМП
  • Дата рэабілітацыі: 11 верасень 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі

Біяграфія

Юрка Лістапад - беларускі палітычны дзеяч.

Нарадзіўся 7 красавіка 1897 года ў Варкавічах Слуцкага павета ў сялянскай сям'і. У 1914 годзе скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў на Случчыне і ў Слуцку. У 1918 годзе ў Менску скончыў 1-я Беларускія педагагічныя курсы, адзначаўся педагагічнай радай курсаў за добрае валоданне беларускай мовай і веданне гісторыі Беларусі. Яго выпускны твор «Слуцкае вяселле» Язэп Лёсік надрукаваў у менскай газеце «Беларусь» у маі 1920 года. У 1919 годзе працаваў у менскіх беларускіх выдавецтвах, пераклаў на беларускую мову апавяданне Уладзіміра Караленкі «Бяз мовы», камедыі Аляксандра Астроўскага «Беднасць ня ганьба» і «На бойкім месцы», таксама падручнік «Арытмэтыка» Цыгельмана.

Увосень 1919 года накіраваны Беларускай школьнай радай Меншчыны школьным інструктарам у Слуцкі павет, дзе з дапамогай Андрэя Бараноўскага і іншых актывістаў стварыў восем беларускіх школ. Актыўна ўдзельнічаў у працы слуцкіх беларускіх арганізацый (Нацыянальны камітэт, «Папараць-Квета» ды інш.).

У лістападзе 1920 года абраны ў Беларускую раду Случчыны, удзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 года.

З 1921 года ў Заходняй Беларусі, вучыўся на Віленскіх беларускіх настаўніцкіх курсах (адначасова быў іх адказным сакратаром), увайшоў у арганізацыю «Нацыянальная сувязь», супрацоўнічаў з газетамі «Еднасць», «Беларускія Ведамасці», «Наша думка». Інструктар беларускіх школ на Віленшчыне.

У 1922 вярнуўся ў Слуцк. Настаўнічаў, у 1923—1925 гадах працаваў выкладчыкам беларусазнаўства на Слуцкіх агульнаадукацыйных педагагічных курсах, дзе блізка сышоўся з Якубам Коласам.

Арыштаваны ДПУ БССР 22 лістапада 1925, у сакавіку 1926 асуджаны на 5 гадоў турэмнага зняволення. Вызвалены ў лістападзе 1927. Доўгі час не мог уладкавацца на працу, зарабляў грошы як «вольны перакладчык» у Белдзяржвыдавецтве. Зноў арыштаваны летам 1930 г. па справе «Саюзу вызвалення Беларусі», вызвалены праз некалькі месяцаў. У ліпені 1933 года перасяліўся ў Ржэў, працаваў рахункаводам збожжанарыхтоўчага пункту. У кастрычніку 1933 арыштаваны па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра», у студзені 1934 г. асуджаны на 8 гадоў зняволення. Этапаваны ў Байкала-Амурскі канцлагер АДПУ Далёкаўсходняга краю (Свабодны), паводзіў сябе там непакорліва. У жніўні 1935 г. на яго была заведзена крымінальная справа. 31 сакавіка 1938 «тройкай» НКУС за «антысавецкую агітацыю сярод зняволеных» прыгавораны да расстрэлу.

Быў жанаты з Марыяй Стагановіч, меў дачку Ніну.

Рэабілітаваны 16 ліпеня 1956 г.