Розніца паміж версіямі "Мазуркевіч Іосіф Ігнатавіч (1887)"

Радок 32: Радок 32:
 
[[Катэгорыя:Паэты і пісьменнікі]]
 
[[Катэгорыя:Паэты і пісьменнікі]]
 
[[Катэгорыя:Польская аперацыя]]
 
[[Катэгорыя:Польская аперацыя]]
 +
[[Катэгорыя:Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі]]
 +
[[Катэгорыя:Літаратурнае аб'яднанне Маладняк]]
  
 
==Біяграфія==
 
==Біяграфія==

Версія ад 12:46, 1 снежня 2017

Язэп Мазуркевіч у сталасці
  • Дата нараджэння: 19 лiстапад 1887 г.
  • Імя па-руску: Мазуркевич Иосиф Игнатьевич
  • Варыянты імя: Мазуркевіч Язэп Ігнатавіч
  • Месца нараджэння: Мінская губерня, Ігуменскі павет, Уздзенская воласць, фальварак Падкрыжыкі (цяпер Мінская вобл., Уздзенскі р-н, н.п. не існуе)
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: служачыя
  • Адукацыя: сярэдняя спецыяльная
  • Прафесія / месца працы: настаўнік, літаратар
  • Месца пражывання: БССР, г. Віцебск
  • Дата расстрэлу: 4 лiстапад 1937 г.
  • Месца смерці: БССР, г. Віцебск, турма НКУС

  • Дата арышту: 17 верасень 1937 г.
  • Абвінавачанне: член Польскай арганізацыі Вайсковай
  • Дата асуджэння: 20 кастрычнiк 1937 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада пры НКУС СССР
  • Артыкул: 64, 68, 70, 71, 76
  • Прысуд: ВМП (расстрэл)
  • Дата рэабілітацыі: 16 лiпень 1957 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вярхоўны Суд БССР

  • Архіўная справа: УКДБ Віцебскай вобл. 10895-П
  • Крыніцы дадзеных: БД "Ахвяры палітычнага тэрору"; Беларускі "Мемарыял"

Біяграфія

Мазуркевіч Іосіф Ігнатавіч (Язэп Мазуркевіч; псеўданім Я. Цікавы) нарадзіўся 19 лістапада 1887 у фальварку Падкрыжыкі Уздзенскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер не існуе, у межах Уздзенскага раёна Мінскай вобласці), у сям’і ляснога наглядчыка Ігната Ігнатавіча Мазуркевіча і яго жонкі Юзэфы Фёдараўны. Хрышчаны 29 лістапада 1887 у Пакроўскай царкве суседняга сяла Цялякава (цяпер вёска Уздзенскага раёна Мінскай вобласці).

У 1904 скончыў другакласную школу ў мястэчку Багушэвічы Ігуменскага павета (цяпер вёска Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці). У 1904–1906 выкладаў у адной са школ граматы ў Ігуменскім павеце; у 1906–1915 – настаўнік пачатковай школы Навагрудскага павета; у 1915–1918 загадваў бежанскай франтавой перасоўнай школай № 5 у раёне Баранавіч; у 1918–1919 – выкладчык пачатковых навучальных устаноў у Камышынскім павеце Саратаўскай губерні; у1919–1921 – выкладчык прыватнай школы ў в. Лысіца пры станцыі Замір’е Навагрудскага ваяводства.

У перыяд польска-савецкіх ваенных дзеянняў удзельнічаў у падпольным і партызанскім руху супраць палякаў, за што каля 1921 быў зняволены ў Баранавіцкай турме. Пасля ўцёкаў з турмы настаўнічаў на Случчыне.

У 1924 скончыў вышэйшыя курсы беларусазнаўства ў Мінску. Надалей працаваў у Віцебску, займаючы пасады выкладчыка савецка-партыйнай школы ІІ ступені, вячэрняга рабфака, супрацоўніка краязнаўчага музея, настаўніка беларускай мовы і літаратуры ў школе. У гэты час Мазуркевіч актыўна займаўся і грамадскай дзейнасцю: садзейнічаў арганізацыі, з’яўляўся кіраўніком і актыўным удзельнікам Віцебскай філіі Маладняка і Віцебскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Удзельнічаў у сходах пісьменнікаў: дэлегат I-га ўсебеларускага сходу Маладняка (Мінск, 1925), І-га сходу Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (Мінск, 1928), І-га ўсесаюзнага сходу пралетарскіх пісьменнікаў (Масква, 1928). На момант 1928 г. уваходзіў у склад Цэнтральнага Бюро “Маладняка”, у склад праўлення БелАПП.

У сваёй біяграфіі Мазуркевіч згадвае, што ўпершыню пазнаёміўся з беларускім пісьменствам у 1905, а з 1922 пачаў пісаць карэспандэнцыі па-беларуску. У “маладнякоўскай” анкеце называў яшчэ больш раннюю дату пачатку пісьменніцкай дзейнасці – 1921 (гэтыя спробы магчыма насілі нефармальны характар). З 1923 Мазуркевіч пачаў займацца мастацкай літаратурай і да 1925 напісаў дзве п’есы (”Камсамолка Галя” і “Лятучка”) і апавяданне “Здзекі”, прысвечаныя падзеям грамадзянскай вайны. З 1924 друкаваўся ў часопісах “Полымя”, “Маладняк”, альманахах “Пачатак”, “Світанне”, “Рытмы будавання” (у апошнім з п’есай “За калгас”), рэспубліканскіх і абласных газетах. Выступаў з апавяданнямі, п’есамі, нарысамі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі (аглядны артыкул “Літаратурны рух на Віцебшчыне”, апублікаваны ў “Маладняку”, 1929). У сваіх творах адлюстроўваў падзеі грамадзянскай вайны, сацыялістычнага будаўніцтва на Беларусі.

17 верасня 1937 беспадстаўна арыштаваны і 20 кастрычніка 1937 асобай нарадай пры НКУС СССР як член “Польскай арганізацыі вайсковай” прыгавораны да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Раcстраляны 4 лістапада 1937 у Віцебску. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 16 ліпеня 1957.

На момант арышту з’яўляўся настаўнікам СШ № 1 Віцебска, быў жанаты, меў дзіця.

Крыніцы

Беларускія пісьменнікі: бібліяграфічны слоўнік. – Т.4. Лазарук – Перкін. – Мінск : БелЭн, 1994. – С.159–160; Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ). – Ф. 225. Усебеларускае аб’яднанне паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк». 1924–1927. – Воп. 1. – 20 адз. зах.; БДАМЛМ. – Ф. 225. – Воп. 1. – Спр. 6. – Анкеты ўдзельнікаў Першага Ўсебеларускага схода Ўсебеларускага аб’яднання беларускіх паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк». 25-29.11.1925; БДАМЛМ. – Ф. 225. – Воп. 1. – Спр. 17. – Аўтабіяграфіі ўдзельнікаў Першага Ўсебеларускага схода Ўсебеларускага аб’яднання беларускіх паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк». 1925 г. Vadzim Urubleuski (размовы) 21:48, 29 лістапада 2017 (MSK)


ru:Мазуркевич Иосиф Игнатьевич (1887)

Vadzim Urubleuski (размовы) 21:28, 29 лістапада 2017 (MSK)