Мятла Пётр Васільевіч (1890)

Мастак: Анатоль Крывенка
  • Дата нараджэння: 1890 г.
  • Імя па-руску: Метла Петр Васильевич
  • Месца нараджэння: Віленская губ., Дзісенскі павет (Віцебская вобл., Міёрскі раён), в. Кухцінцы
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Прафесія / месца працы: Старшыня камісіі Заходняй Беларусі пры Беларускай акадэміі навук
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Савецкая, д. 89
  • Дата смерці: 12 жнiвень 1936 г.
  • Месца смерці: Беламорска-Балтыйскі лагер

  • Дата арышту: 1 верасень 1933 г.
  • Абвінавачанне: Арганізатар і кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі "Беларускі нацыянальны цэнтр"
  • Дата асуджэння: 9 студзень 1934 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
  • Артыкул: 58-4; 58-6; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: ВМП (заменена на 10 гадоў ППЛ)
  • Месца адбывання: Беламорска-балтыйскі лагер
  • Дата рэабілітацыі: 18 красавiк 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі

Біяграфія

МЯТЛА Пётра Васілевіч, нар. 1890 у в. Кухцінцы Дзісенскага павету Віленскай губ., беларус, зь сялян, старшыня Камісіі Зах. Бел. пpы БАН. Жыў: Менск, вул. Савецкая 89. Былы дэп. Сэйма Польшчы. 1922-1927 аpг-аp «Бел. pабоча-сялян. гpамады». У 1914-1917 у дзейнай расейскай арміі. Арыштаваны 33.09.01. Асуджаны 34.01.09 калегіяй ОГПУ як аpг-p і кіраўнік к/p арг-цыі БНЦ паводле арт. 58-4,6,11 КК РСФСР да ВМП, зам. на 10 гадоў ППЛ, БелБалтлаг. 36.08.12 памёр у ППЛ. 56.04.18 справа пераглядалася вайсковым трыбуналам БВА. КГБ РБ 10182-с

[1890, в. Кухцінцы Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — 12.8.1936, Белбалтлаг], дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусі, педагог, публіцыст. У 1906—10 вучыўся ў Дзісенскім гарадскім вучылішчы, у 1911—12 на педагагічных курсах у Коўне. Працаваў настаўнікам. У 1914—17 у арміі; вучыўся ў Аляксееўскім ваенным вучылішчы, юнкеры якога ў 1917 выступілі супраць бальшавікоў. М. сярод іншых быў арыштаваны. З канца 1917 да 1921 настаўнічаў на Дзісеншчыне. З 1921 у Вільні. Працаваў у кааперацыі. Удзельнічаў у стварэнні бел. школ у Зах. Беларусі. У 1922 выбраны дэпутатам польскага сейма. Член КПЗБ з 1926; адзін са стваральнікаў БСРГ. Быў рэдактарам грамадаўскіх газет. Аўтар публікацыі пра паездку з паслом Ярэмічам у 1924 у Мінск. Арыштаваны 16.1.1927 у сувязі з разгромам Грамады. У 1928 на «працэсе 56-ці» прыгавораны да 12 гадоў турмы. У выніку абмену палітвязнямі з 1930 у БССР. Працаваў у ВСНГ БССР, у Камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі пры Прэзідыуме БелАН; старшыня Камісіі ў 1932—33. Арыштаваны ДПУ БССР 1.9.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 «як кіраўнік і арганізатар БНЦ» судовай калегіяй АДПУ СССР прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў. Накіраваны на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала. Рэабілітаваны 16.8.1956.